Акардэо́н (БРС) < рус. аккордеон < франц. accordeon. Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 84). З французскай у рускую мову слова трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Франц. accordeon < ням. Akkordeon (пачатак XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 61–62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ана́ліз. Новае запазычанне з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 76; Курс суч., 163) ана́лиз, дзе з франц. ці лац. (на што ўказвае націск), у якіх з грэч. ἀνάλυσις (Фасмер, 1, 77; Шанскі 1, А, 99). Польск. дала б форму аналіза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парла́мент ’вышэйшы заканадаўчы орган буржуазнай дзяржавы, заснаваны часткова або цалкам на выбарных органах’ (ТСБМ). З рус. парла́мент ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83). У рус. м. праз польск. parlament ад італ. parlamento ’абмеркаванне, перагаворы, сход’ (Брукнер, 396; Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пародыя ’твор, сатырычны або камічна падроблены пад іншы твор’ (ТСБМ). З рус. паро́дия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78). Рус. слова з’яўляецца кніжным запазычаннем праз польск. parodja або непасрэдна з лац. parōdia ад грэч. παρωδία ’спеў наадварот’ (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачом ’адкуль, чаму’ (Нас.), ’колькі’ (бар., Сл. ПЗБ). Відаць, уплыў рус. мовы, параўн. рус. почём ’тс’. Узыходзіць да па‑ (< прасл. po‑) і чьто (< прасл. čьto, М. скл. čemь) > што (гл.). Параўн. серб.-харв. по́чем ’колькі, па якой цане’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́зем ’мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі’ (ТСБМ). Праз рус. пра́зем ’тс’ (параўн. Крукоўкі, Уплыў, 87) з ням. Prasem ’тс’; крыніцай з’яўляецца лац. prasinus ад грэч. πράσινος ’светла-зялёны, фарбы цыбулі’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 81; Фасмер, 3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́счынак (росчынок) ’рашчына’ (хойн., Мат. Гом.). Можна дапусціць уплыў польск. мовы (rozczyn ’тс’ з суф. *‑ъkъ > ‑ок). Аднак вядома і польск. rozczyna ’тс’. Да раз‑/рос‑ (< прасл. *orz‑) і чыніць < прасл. *činiti ’рабіць’ (гл.). Параўн. укр. ро́зчин ’раствор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачыне́нне ’від пісьмовай школьнай работы, звязаны з выкладаннем сваіх думак на пэўную тэму’ (ТСБМ). З рус. сочине́ние ’тс’; гл. Крукоўскі, Уплыў, 56. У рускай аддзеяслоўны дэрыват ад сочини́ть, ад прасл. *sǫ‑ ’з’ і прасл. *činiti ’чыніць’ (гл. чыніць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінт1 ’болт са спіральнай нарэзкай шруба’ (КТС, БРС). Укр. гвінт, рус. винт, макед., балг. винт ’тс’, чэш. народн. vint ’нарэзка шруба’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 27) < польск. gwint ’вінт’ < ням. Gewinde ’нарэзка’, winden ’абвіваць, намотваць, круціць’ (Брукнер, 165; Шанскі, 1, В, 101; Фасмер, 1, 317). Цалкам магчыма, што бел. вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы. Сюды ж вінтавы́.

Вінт2 ’частка рухавіка парахода ці самалёта ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 98).

Вінт3 ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. винт ’тс’ < ням. Gewinde. Да вінт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)