абвінава́чаны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, каму прад’яўлена абвінавачанне.

А. быў апраўданы судом.

|| ж. абвінава́чаная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто дае парады.

Цікавы і дасведчаны д.

|| ж. дара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Той, хто душыць фізічна, сціскаючы горла; забойца.

2. перан. Рэакцыянер, цемрашал.

Д. асветы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які выступае з дэкламацыяй; той, хто дэкламуе.

|| прым. дэклама́тарскі, -ая, -ае.

Дэкламатарскае майстэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэлега́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Група дэлегатаў, якія прадстаўляюць той ці іншы калектыў, дзяржаву і пад.

Замежная рабочая д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхо́цце, -я, мн. -і, -яў, н. (разм.).

Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае; нешта пачварнае, брыдкае, вельмі непрыгожае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарбахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто хапае і прысвойвае сабе што-н.; сквапны чалавек, хабарнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самату́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца вырабам чаго-н. дома; рамеснік.

Арцель саматужнікаў.

|| прым. самату́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сараматні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Бессаромны чалавек; той, хто парушае правілы прыстойнасці.

|| ж. сараматні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скуралу́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл.

2. перан. Бязлітасны, жорсткі чалавек.