пацёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пацерці.
2. у знач. прым. Са слядамі доўгага карыстання; паношаны. Пацёрты партфель. Пацёртае паліто. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Змардаваны, змарнелы. Пацёрты твар. Пацёрты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашы́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашырыць.
2. у знач. прым. Павялічаны; больш поўны, чым звычайна, па складу, па зместу. Пашыранае пасяджэнне. Пашыраная праграма.
3. у знач. прым. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны. Пашыраная з’ява. □ Іменна стварэнне камічнай сітуацыі праз супрацьпастаўленне — найбольш пашыраны прыём у гумарыстычных купальскіх песнях. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмо́цнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узмацніць.
2. у знач. прым. Больш моцны па ступені праяўлення; які павялічыўся, узрос. Узмоцненая кандэнсацыя пары. Узмоцненая ўвага.
3. у знач. прым. Павялічаны ў аб’ёме, колькасці; большы, чым звычайна. Узмоцненае харчаванне. □ На ўсіх дарогах, якія вялі ў атрад, была пастаўлена ўзмоцненая варта. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
графлёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад графіць.
2. у знач. прым. Разлінеены на графы, з графамі. Графлёная папера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белетрызава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад белетрызаваць.
2. у знач. прым. Пададзены ў выглядзе мастацкага твора. Белетрызаваная біяграфія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вяліць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны вяленнем. Вяленае мяса. Вялены тытунёвы ліст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ара́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад араць.
2. у знач. прым. Тое, што і вораны (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́прабаваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпрабаваць.
2. у знач. прым. Правераны практыкай; надзейны. Выпрабаваны метад. Выпрабаваны барацьбіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абно́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абнавіць.
2. у знач. прым. Якому нададзены новыя якасці; палепшаны. Абноўленыя землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абу́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абучыць.
2. у знач. прым. Які атрымаў пэўныя веды, навыкі. Абучаны салдат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)