На́гле ’вельмі’ (Бяльк.), на́гле, на́гло ’надта, вельмі’ (ТС), на́гля ’тс’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.). Мясцовае семантычнае ўтварэнне на базе прыметніка наглы (гл.) са значэннем ’вялікі, высокі’, параўн. ду́жа ’вельмі, надта’ ад ду́жымоцны, вялікі’ і пад., параўн. Варбат, Этимология–1964, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́веньмоцны, праліўны, вялікі дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́вянь, лі́вань (Сл. паўн.-зах.), лі́вэнь (бяроз., КЭС), ліўнь ’тс’ (Яруш.), укр. ли́вень, рус. ли́вен, ли́вень ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́дні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца ззаду проціл. пярэдні. Заднія ногі каня. Задняе кола. □ Коля з Мішам занялі месцы на задні лаўцы. Якімовіч. // у знач. наз. за́дні, ‑яга, і за́дняя, ‑яй, ж. Пра чалавека, які рухаецца; стаіць і пад. ззаду за кім‑, чым‑н. Увагу Дзмітрыя прыцягнуў натоўп каля пакгаўза. Заднія ўзнімаліся на дыбачкі, выцягвалі шыі, падскоквалі. Беразняк.

2. Накіраваны назад (пра напрамак руху). Шафёр развярнуўся і заднім ходам падаў машыну да самых дзвярэй. Пальчэўскі.

•••

Задні праход гл. праход.

Адысці на задні план гл. адысці.

Без усякай задняй думкі гл. думка.

Даць задні ход гл. даць.

Заднім днём гл. дзень.

Заднім розумам моцны гл. моцны.

Ляжаць без задніх ног гл. ляжаць.

Спаць без задніх ног гл. спаць.

Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатані́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы сатане; такі, як у сатаны, злосны, каварны. Сатанінская злосць. Сатанінскі позірк.

2. Незвычайны, вельмі моцны ў сваім праяўленні. Сатанінская гордасць. □ І дурному было ясна, што абяцае ён [год] сатанінскія вялікія беды. Караткевіч.

3. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — звязаны з услаўленнем злых сіл таго свету, пакланеннем ім.

•••

Сатанінскі грыб — ядавіты шапкавы грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

д’я́бальскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да д’ябла. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай. — Нешта бязбожніцкае, д’ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. // перан. Злосны, каварны. Д’ябальскі намер. □ Гаворыць Бушмар і з д’ябальскаю ўсмешкаю ідзе да .. [Вінцэнтага]. Чорны.

2. Незвычайны, дужа моцны. Д’ябальскі холад. □ [Гайдук] млява пацягнуўся да тэлефона, што стаяў тут жа, .. і доўга, з д’ябальскай цярплівасцю, выклікаў сонную тэлефаністку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпа́дак, ‑дку, м.

Раптоўны прыступ якой‑н. хваробы. Сардэчны прыпадак. Прыпадак эпілепсіі. □ Слабае яе сэрца не вытрымала, і з ёю здарыўся моцны прыпадак. Якімовіч. Солтыс нешта замармытаў у адказ і скурчыўся перад камендантам у прыпадку кашлю. Бажко. // Рэзкае, моцнае праяўленне чаго‑н. Крычаць у прыпадку гневу. Істэрычны прыпадак. □ [Галіна] не раз бачыла Блажэвіча ў прыпадку чорнай меланхоліі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непару́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга парушыць; моцны. Непарушнай дружбай моцна мы з’яднаны. Журба. Тое, што здавалася раней непарушным, усталяваным назаўсёды, цяпер паліў, руйнаваў, захопліваў вораг. Мележ. // Які нічым не парушаецца. Спіце, нашы таварышы, Ваш спакой непарушны! Мы стаім каля вас — І браты і сыны. Броўка.

2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню. Непарушны запас харчоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няшча́дны, ‑ая, ‑ае.

Бязлітасны. Мінаем час няшчаднай смерці, Смуткуем зноў аб ім усе, І кожны з нас глыбока ў сэрцы Часцінку Леніна нясе. Глебка. Тройчы Мы закладвалі падрубы: Лёс няшчадны Селішча знішчаў. І. Калеснік. // Вельмі моцны па сіле праяўленяя. Ці стаяла няшчадная спёка, ці тугі вецер дзьмуў у твар, .. ён ішоў.. поўны надзей, упэўнены, што ўсё пераможа. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм.

1. Зрабіць моцны шум, грукат. Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі. Ваданосаў. // Праехаць, прайсці з моцным шумам і грукатам. Састаў з двума паравозамі прагрукатаў па мосце за Дняпро. Грахоўскі. // Пачуцца (пра моцныя раскацістыя гукі). Мацней прагрукатаў гром, наляцеў вецер, стала змрочна. Лупсякоў.

2. Грукатаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

1. Падзяліць памяшканне перагародкай. — Будзе прасторная хата. Калі разжывёмся, можна будзе і перагарадзіць дошкамі, адбіць чыстую палавіну. Галавач.

2. Стварыць перашкоду ўпоперак чаго‑н., спыніць рух на якім‑н. шляху; загарадзіць. Гіганцкая плаціна перагарадзіла, уціхамірыла раку. Курто. Дарогу .. [Лясніцкаму і Таццяне] перагарадзіў глыбокі палявы роў. Шамякін. Шлях узводу перагарадзіў моцны кулямётны і вінтовачны агонь. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)