Вага́н1 ’драўляная міска’ (КСТ, КЭС). Вытворныя: вагане́ц ’начоўкі для пяску’, вага́нак ’коўшык’, вагано́к ’драўляная міска’ (КСТ). Рус. ваганки ’ночвы, карыта’, укр. вагани́ ’прадаўгаватая драўляная міска для яды; ночвы’, чэш. vahánek, славац. vahan, серб.-харв. ва̀ган ’драўляная міска; пэўная мера’, славен. vagàn, vagána. Запазычанне. Існуючыя версіі гл. Фасмер, 1, 264; Махэк₂, 675; Рудніцкі, 1, 289; Скок, 3, 559. Балгарскія этымолагі (БЕР, 1, 110–111, 221) лічаць, што *vaganъ — вынік метатэзы пры запазычанні італ. gavagno (параўн. балг. гаванка ’драўляная міса’).

Вага́н2 ’лаянкавае слова’ (КСП); ’высокі, здаровы чалавек’. Рус. ваган ’вахлак, мужык, селянін’, ваганиться ’гарэзаваць, гуляць, жартаваць’, ходить на ваган ’адлучацца без дазволу’, польск. wagant, чэш. vagant ’бадзяга’, славац. vagant ’бадзяга-студэнт’, серб.-харв. ва̀гант ’бадзяга’. У бел. мову слова трапіла з захаду (параўн., напрыклад, ням. Vagant), магчыма, праз польскую або непасрэдна з лацінскай. Ваган < *вагант, якое да лац. vagans, vagantis ’які бадзяецца’. Аб страце ‑т параўн. Суперанская, Вопросы культуры речи, 3, 1961. Гл. Махэк₂, 674; Надурская, JP, 1972, 1, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Засце́нак1 ’месца жорсткіх катаванняў у Маскоўскай Русі’ (> ’месца катаванняў’). Рус. засте́нок ’тс’, дыял. ’перагародка’, ’месца каля дома’, польск. уст. zaścianek ’засек’, ’часовы карцэр, адгароджаны ў хаце’. Параўн. засценак2, дзе іншыя слав. адпаведнікі. Бел. засце́нак1 з рус., дзе адбывалася семантычная спецыялізацыя на базе ’месца за сценкай’, Шанскі, 2, З, 64.

Засценак2 ’хутар дробнай шляхты, якая арэндавала землі, што не ўвайшлі ў сялянскія надзелы ў Рэчы Паспалітай пасля 1557 г.’ Рус. смал. засте́нок ’неакрэсленая мера плошчы’, ’палоска нівы’, валаг. смал. ’месца каля дома’, польск. zaścianek ’вёска, хутар, у якой жыве дробная шляхта’, чэш. zástěnek ’закутак, месца за сценкай, тэраса’. Ст.-рус. застѣнокъ ’частка царквы’ (XI ст.), ’месца паміж дзвюма сценамі ўмацаванага горада’ (XVII ст.). Значэнне засценак2 указвае на польск. як крыніцу запазычання з далейшым падвядзеннем пад усх.-слав. мадэль (ě > e). Утворана, відаць, у зах.-слав. ад stěna (гл. сцяна) конфіксам *za‑ + ‑ъkъ (параўн. завулак, засенак, закамінак, застрэшак, Сцяцко, Афікс. наз., 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́па ’ўзорыстае пакрывала на ложак’ (ТСБМ, Сцяшк., Клім., Нас.), ’скураное пакрыццё хамута’ (в.-дзвін., свісл., Шатал.; Масл.; Клім., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг.). З польск. kapa ’тс’, якое з познелац. cappa ’пакрыццё галавы’, ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 49–50; Фасмер, 2, 183).

Капа́ ’куча сена, саломы, складзеная конусам, невялікі стажок’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк., Сержп., Грам., Яруш., Мал.; КЭС, лаг.); драг. копняк (З нар. сл.), міёр. къпяшка ’тс’ (Нар. сл.), капіца, капешка (Інстр. I); капа ’пяцьдзесят адзінак, штук’ (Шпіл.; усх.-бел., КЭС), ’мера ў 60 адзінак, штук’ (Мал., Гарэц., Сцяшк.; слуц. Лекс. і грам.; Зяп., Сержп. Грам., Бяльк., Нік. Очерки; КЭС, лаг.; ТСБМ); ’сход сялян’ (ТСБМ), ’сельскі правінцыяльны з’езд у Вялікім княстве Літоўскім’ (Яшк.). Прасл. kopa ўтворана ад kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 10–12; там жа і літаратура). Блізкія і.-е. адпаведнікі: літ. kãpas ’капец (магіла)’, kapaĩ ’могілкі’ (параўн. бел. капцы́ ’курганы’), лат. kaps ’магіла’, ’60 штук’, літ. kopà ’пясчаная дзюна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мех, міх, міех, мяшок, мішок, машок ’мех — мера, роўная 3–5 пудам’, ’сярэдняя частка невада’, ’сяннік’, ’кавальскі мех’, ’лічынка мурашкі’, ’непаваротлівы, нязграбны чалавек’ (ТСБМ, Нас., Булг., Грыг., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Тарн., Яруш., Бес., Сцяц.), мяшочак ’плавальны пузыр’ (нараўл., З нар. сл.). Укр. міх, рус. мех, польск. miech, палаб. mech, н.-, в.-луж., чэш. měch, славац. mech славен. mȇh, серб.-харв. ми̏јех, ме̑х, макед. мев, балг. мях, ст.-слав. мѣхъ. Прасл. měxъ ’аўчына’ > ’мех’. І.‑е. адпаведнікі: літ. maĩšas, лат. màiss ’мех’, літ. máisė ’раптух’, ст.-прус. moasis ’кавальскі мех’, магчыма, таксама ст.-інд. mēšá‑ ’баран, шкура’, mēšī́ ’авечкі’, авест. maēša ’авечка’, ст.-ісл. meiss ’кошык’, нарв. meis ’тс’, ст.-в.-ням. meisa ’прыстасаванне для ношы на спіне’, і.-е. *moisos (Бернекер, 2, 46; Брукнер, 311; Траўтман, 165; Фасмер, 2, 612; Махэк₂, 356; Скок, 2, 421; Бязлай, 2, 176; Шустар-Шэўц, 12, 896). Аб развіцці семантыкі гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 201. Абаеў (Этимология, 1984, 13) выводзіць і.-е. *meiso.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́прык ’невялікі, малы’ (карэліц., Сл. ПЗБ), поўпрык ’малое дзіця’ (Скарбы), ’надуты, упарты хлопец, непаседа’ (Некр.). Няясна. Калі за зыходную прыняць форму поўпрык, то з улікам лінгвагеаграфіі слова можна параўнаць з паўпурык, паўпуракмера вагі’ (ЭСБМ, 8, 227), што звязана з літуанізмам пур (гл.); тады поўпрык > попрык ’той, хто мала важыць’. Аднак пры гэтым нельга, відаць, разглядаць асобна ад поўпрыца ’пупышка’ (гл.), што дазваляе звязваць названыя словы з назвай дэталі ў жорнах або млыне, параўн. ст.-бел. полприца < польск. paprzyca ’частка ў млыне, жорнах’ (з XVI ст.) (Булыка, Запазыч., 236). Гл. паўпрыца. Дадатковым аргументам можа быць падабенства семантыкі ў літ. pumpurė ’паўпрыца’ і pumpuras ’пупышка’, а таксама выраі як поўпрык перакідаецца (Цых.), што перадае характэрныя рухі дэталі, параўн. балг. прьприца, пьрплица. пъпрыщи чэш. papřice, серб. прприца, папрыцы, сярод значэнняў якіх і ’юда, вяртушка’ ці ’вяртун, непаседа, бутуз, карапуз: той, што паўсюль лезе, круціцца’, што выводзяцца з гукапераймання (Брукнер, 394; БЕР, 6, 825). Тады поўпрык, попрык — утварэнне м. р. ад першаснага слова ж. р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ска1мера палатна ў 100 метак’ (ТС), ст.-бел. троска ‘звязка, нізка’, ‘адзінка колькасці рыбы’ (Ст.-бел. лексікон): уюновъ троску одну (ГСБМ). Параўн. польск. troska ‘тс’: troska junów (Варш. сл.). Відаць, не можа разглядацца асобна ад тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (гл.) у сувязі з тым, што апошнія выкарыстоўваліся ў якасці меры розных матэрыялаў і тавараў.

Троска2 ‘трэска’ (Мат. Гом., Янк. 2). Да трэ́ска2 (гл.); аб спарадычнай мене э > о гл. Карскі 1, 170–179.

Тро́ска3 ‘трысціна, кій’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тро́стка ‘кій, трысціна ў бёрдзе’, ст.-рус. тростка ‘кій’. Апошняе Фасмер (4, 106) звязвае з рус. треска́, гл., троска3, трэска, далучаючы сюды чэш. troska ‘абломак, руіна’. Хутчэй да тростка, тросць (гл.), параўн. харв. tr̀ska ‘чарот’, макед. трска ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *trъstьka < *trъstь (Глухак, 640). Сюды ж назвы раслін тро́ска чаро́тавая ‘трызубка аўсянічная, Graphephorum arundinaceum Asch.’ (Байк. і Некр.), тро́ська, тро́скі ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festucacea Link.’ (Касп.; маг., Кіс.), ст.-бел. тростка ‘назва экзатычнай расліны’ (ГСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тутне́ць ‘пульсаваць, рытмічна адгукацца’: тутніць у жылах кроў (Ластоўскі, Выбр. тв., 210), сюды ж тутно́ ‘пульс’ (Ласт.), ст.-бел. тутно ‘напружанне’ (ГСБМ). Параўн. рус. сіб. ту́тнуць ‘гучаць, адгукацца па зямлі (пра тупат)’, польск. старое tętnieć ‘рытмічна адгукацца, гучаць, разлятацца’, харв. tytnjiti ‘адгукацца гулам’, чак. tytńȉt ‘гудзець’: u glȏvȉ tutńȉ, славен. дыял. tutnéti ‘глуха гучаць’, серб. ту́тњити ‘грукатаць, грымець’, балг. тъ́тна ‘грымець, разлягацца, грукатаць’, радоп. татни́ ‘дрыжыць, трасецца (зямля пры землятрусе)’, макед. татни, татони ‘гудзець, разлягацца гулам’, ц.-слав. тѫтьнѣти ‘грымець, гучаць’. Прасл. *tǫtьneti/*tǫtьnati разглядаецца як вынік рэдуплікацыі кораня, які мае гукапераймальнае паходжанне (Фасмер, 4, 127; Брукнер, 571; Скок, 3, 529; Борысь, 633; Рэйзак, Prasl. dialektizacija, 146), дзеяслоў фармальна блізкі да літ. tutnoti ‘калаціць, таўчы’. Меркаванні Фурлан (Бязлай, 4, 252) пра мажлівасць вывядзення з прасл. *tǫtati і дэвербатыва *tǫtъ ‘гром, шум’ ставяць пад сумненне з-за адсутнасці фіксацыі ў славянскіх мовах адпаведных слоў (ESJSt, 16, 975), параўн., аднак, тут2мера, ступень’ няяснага паходжання (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Вялікая цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі, зробленая з выпуклых драўляных клёпак, сціснутых абручамі, або з бляхі. Пажарная бочка. □ У газеце .. [Малькевіча] назвалі «шашалем» за тое, што зводзіў калгасныя лясы на бочкі, цабэркі, ражкі і збываў гэты тавар тым жа калгасам па дарагой цане. Дуброўскі.

2. Руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 500 л), якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы. Бочка аўса.

3. Адна з фігур вышэйшага пілатажу.

•••

Ад усіх бочак затычка гл. затычка.

Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім‑н., якія пагражаюць выліцца ў сутычку, вайну.

Бяздонная бочка — а) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе; б) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець.

Нясе як з бочкі — моцна чуваць пах гарэлкі, віна ад чалавека, які выпіў.

Сорак бочак арыштантаў (нагаварыць) — шмат неверагодных гісторый расказаць.

Як у бочку (кашляць, гаварыць і пад.) — кашляць (гаварыць) глухім голасам, падобным на гук сказанага ў бочку.

Як у бочку (ліць) — многа піць і не п’янець.

Як у бочцы селядцоў гл. селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Памянш.-ласк. да губа ​1.

•••

Губкі банцікам — пра невялікі, звычайна жаночы, рот з крыху ўзнятай і прыгожа выгнутай верхняй губой.

гу́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых, якая вядзе сядзячы спосаб жыцця.

2. Мяккі, порысты касцяк некаторых відаў гэтых жывёлін, які добра ўбірае вільгаць і выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы. // Порыстая мачалка з гумы або іншых матэрыялаў. Мыцца губкай.

гу́бка 3, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Высушанае цела губы-грыба, якое служыць для здабывання агню. Сымон, як злодзей, мех знімае, У хлеў падпал кладзе ў куток, Па скалцы крэсівам чок! чок! І іскру ў губцы раздзімае. Колас.

гу́бка 4, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Уст. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Рукі ўжо вядуць несканчона доўгую нітку па бярвенчатай сцяне: на хвіліну спыніўшыся, яны палічаць пасмы і зноў снуюць і снуюць — губка за губкай, губка за губкай. Палтаран. Ішла.. [Хіса] пазычыць у сястры бёрда — скора трэба выткаць кросны губак на восем. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

След ‘адбітак ступні нагі, капыта, лапы’, ‘знак уздзеяння’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Некр. і Байк., Сцяшк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), ‘права, прычына, падстава’ (Нас.), ‘дарога, сцежка; часовая мяжа на сенажаці паміж участкамі (Яшк.), ст.-бел. следъмера зямлі’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. слід, рус. след, стараж.-рус. слѣдъ, польск. ślad, в.-луж., н.-луж. slěd, чэш., славац. sled, серб.-харв. сли̏јед, славен. slẹ̑d, балг. следа́, макед. следа, ст.-слав. слѣдъ. Прасл. *slědъ. Роднасныя літ. slidùs ‘гладкі, склізкі’, лат. sliēds ‘след, каляіна’, ст.-прус. slidenikis ‘сабака-сышчык’, с.-в.-ням. slîten ‘слізгацець’, ст.-в.-ням. slito ‘сані’, нова-в.-ням. Schlitten ‘тс’, грэч. ολισθανω ‘я слізгаю’; гл. Траўтман, 269; Торп, 539; Мюленбах-Эндзелін, 3, 932, 957–958; Фасмер, 3, 668; БЕР, 6, 858; Махэк₂ (553) літ. slidús лічыць запазычаннем з польскай. Сной₁ (579) узводзіць да і.-е. кораня *(s)lei̯dh‑ ‘слізгаць; паўзці’ з першасным значэннем для прасл. ‘каляіна, санная дарога’. Прасл. таксама *slěditi, працяг яго ў слядзі́ць, укр. сліди́ти, рус. следи́ть, польск. śledzić, в.-луж. slědźić, н.-луж. ślěźiś, чэш. slíditi, славац. sliediť, серб.-харв. слијѐдити, славен. sledíti, балг. следя́, макед. следи; гл. Фасмер, там жа; БЕР, 6, 862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)