усце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё задаволенасці, радасці. Павышэнне, якое Паўлу неўзабаве прапанавалі, не вельмі ўсцешыла яго. Брыль. Як нямнога трэба, каб усцешыць жанчыну. Пару збітых, банальных фраз і трошкі цеплыні ў голасе. Навуменка. // Супакоіць. Чыгуначнік доўга стаяў у роздуме, а потым сказаў няўпэўнена, мо толькі для таго, каб усцешыць няшчасную жанчыну, каб зараніць у яе душу хоць маленькую надзею. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вале́нта ’хвароба’ (Бір. Дзярж.): «каб цябе валента кінула», валянтова ’прыпадкі’ (КЭС). З польск. Walenty (?), Параўн. чэш. valentinsky, якое Ф. Барташ тлумачыць так: «Дзіця, народжанае на святога Валянціна, будзе валянцінскае, г. зн. будзе хварэць на прыпадкі» (Барташ, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́льня ’жанчына, якая бессаромна падладжваецца да каго-небудзь, каб пажывіцца, мець выйгрыш; хітруе’ (Янк. III). Утворана пры дапамозе суф. Nomen actionis ‑ня ад віля́ць (гл.). З-за значэння неадабральнасці лексемы віляць слова вільня таксама атрымала адценне зневажальнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік- аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражы́так у выразе: на пражытакдля таго, каб пражыць. (ТСБМ, Нас.), пражыткі ’перажыванні’ (астравы Сл. ПЗБ). Рус., укр. прожи́ток ’жыццё; сродкі для жыцця’, польскі przeżytek ’перажытак, рэлікт’, чэш. prožitek ’тое, што перажыта’. Суфіксальны дэрыват ад пражыць < жыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апі́рышча, ‑а, н.

Тое, што і апора (у 1, 3 знач.). Сам [Лоўгач] нядаўна блукаў у змрочным карагодзе супярэчлівых думак, вагаўся, шукаў апірышча ў жыцці, каб не апусціцца, каб жыць па-людску. Савіцкі. Думкі пра сына былі цяпер адзіным апірышчам [Антона]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́ля, ‑і, ж.

Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Купала. У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальзамава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., каго-што.

Насычаць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)