Патэ́нт ’пісьмовае пасведчанне або грамата на права’ (Нас., ТСБМ). З польск. patent ці з рус. патент, якія праз ням. Patent былі запазычаны з франц. lettre patente, а апошняе з с.-лац. litterae patentes ’адкрыты ліст’ (Фасмер, 3, 216; SWO, 1980, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакле́так, перакле́ць ’каморка ля ганку клеці’ (Нас., Касп.: паст., Сл. ПЗБ), перэкле́ць ’шырокі ганак з навесам перад дзвярамі ў клець’ (ТС). З ⁺перад‑клетак, ⁺перадклець. Да перад і клець (гл.); перэкле́тка ’перагародка паміж клеткамі’ (ТС) да пера- і кле́тка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́шчыць 1 ’рабіць плоскім, тонкім, плюшчыць’ (Нас.).. Да плоскі (гл.). Сюды ж плешчанік ’ляпёшкі з прэснага цеста, пасыпанне макам’ (тураў., Малч.), якія, відаць, былі плоскія. Параўн. таксама пляскач 2, пляскуха (гл.).
Пле́шчыць 2 ’пляскаць у далоні’ (лід., Сл. ПЗБ). Да пляск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жаць — жаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мста ’адплата за зло’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Яруш., Бяльк.), помства ’тс’ (Мядзв., Касп.). Укр. по́мста, польск., славац. pomsta, чэш. pomsta, msta ’тс’. Форма помсты ’помслівы’ (ТС), відаць, ад по́мстны ’тс’ (Варл.) з выпадзеннем суфіксальнага ‑н‑. Да мста (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́часць ’частаванне’ (Нас.). Укр. почесть, рус. почесть, ст.-усх.-слав. почьсть. почесть ’частаванне’ (XII ст.), чэш. počest, серб.-харв. папаспі, макед., балг. пдчест. Да прасл. *po‑ćhslb, якое з *ро (гл. по-) і čьstь > чэсць (гл.). Гл. таксама пачостка ’частаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праты́чка ’дубчык або тое, чым можна пратыкаць’ (Нас., Касп.), проты́чка, прота́чка ’дроцік для прачысткі цыбука ў люльцы’ (ТС). Да пратыкаць (гл. тыкаць). Сюды ж, відаць, і прытычка: О, прадала чумачыха індычку /А купіла для чумака прытычку (барыс., БНТ, Жарт. песні, 252).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́шка, мн. л. прашкі ’хлусня’, ’глупства’ (Нас.). Насовіч (там жа) параўноўвае з прахъ, але слова, несумненна, з польск. fraszka ’драбяза’. Параўн. яшчэ чэш. fraška ’фарс, бурлеск’. З італ. frasca ’галінка’, мн. л. frasche ’дробязь, глупства’ (Брукнер, 127; Голуб-Ліер, 173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Проч 1 ’акрамя’ (Нас., ТС). З апроч (гл. апрача) з адпадзеннем галоснай пратэзы.
Проч 2 ’прэч’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (там жа), з рус. прочь ’тс’, што неабавязкова, параўн. ст.-бел. прочъ: вышол прочъ (Карскі, 1, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)