сканцэнтрава́цца, ‑руецца; зак.

1. Сабрацца, згрупавацца ў адным якім‑н. месцы. Брыгада сканцэнтравалася на ўзлессі. □ [Обер-лейтэнант:] — Ну, палонны, адказвайце. Дзе сканцэнтраваліся атрады? М. Ткачоў. // Быць скіраваным у адно месца (пра ўдар, націск і пад.). // Увасобіцца ў чым‑н. Нашы сучасныя прозвішчы — гэта той фокус, у якім сканцэнтравалася амаль уся гісторыя ўзнікнення і развіцця антрапаніміі. Крывіцкі.

2. перан. Скіравацца на што‑н. (пра ўвагу, думкі і пад.). Уся мая ўвага сканцэнтравалася на Валі. Анісаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слёзна, прысл.

Са слязамі. І плача, плача горка і слёзна, ніяк не могучы паверыць, што бачыла сына ў той дзень апошні раз. Сачанка. // Умольна прасіць аб чым‑н. Штаб корпуса слёзна маліў аб дапамозе. Мележ. — Пусціце мяне, дзядзечка, я забыў у вагоне свой куфэрак, — слёзна прасіў я чалавека. Сабаленка. / у вобразным ужыв. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. Плачуць слёзна капяжы: — Вецер, ты хоць памажы, Разгані нам хмару, Цёмную пачвару. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюды́-туды́, прысл.

1. У той і другі бок; у розныя бакі. [Міхал] выпраг каня.., жуючы хлеб, прайшоў сюды-туды паміж .. кустоў. Чорны. І чалавек бегае сюды-туды з самага цямна з потным ілбом. Кулакоўскі. Трымаючыся на задніх нагах,.. [вусень] вадзіў сюды-туды сваёй чорнай бліскучай галавой. Гарбук.

2. У некаторыя месцы. Трэба сюды-туды схадзіць.

3. Нішто сабе, ніштавата, дапушчальна. Калі днём яшчэ сюды-туды, то ў гэты вячэрні змрок адчуваеш сябе нібы ў магіле. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траі́ць, траю, троіш, троіць; незак., што.

1. Разм. Дзяліць на тры часткі. Траіць бервяно.

2. Злучаць у адно з трох. Траіць ніткі. Траіць рады.

3. Спец. Тройчы пераворваць зямлю. Неяк пад восень, калі Аркадзь траіў папар у сваім калгасе, да яго на матацыкле пад’ехаў гэтакі ж малады, як і ён сам, хлопец. Сабаленка. Хто поле троіць, той хлеб кроіць. Прыказка.

4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова. Траіць з ружжа. Траіць на більярдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́цца, траплюся, трэплешся, трэплецца; незак.

1. Разм. Гаварыць лухту, бязглуздзіца, няпраўду; гаварыць несупынна. [Хрысціна:] — А Мікола Шугалей, з Русакоў, дык той усю дарогу трэплецца. Аж моташна бывае. Асіпенка. [Шумейка:] Таварыш капельмайстар! Наталля Мікалаеўна танцаваць хоча. [Наталля:] Годзе вам трапацца. Крапіва. // Расказваць што‑н., прагаворвацца аб чым‑н. [Юрка:] — Косця, Аня прынесла твой ліст у дзесяты пакой, стала на табурэт і ўсім прачытала... Потым чытала Верцы. Трэплецца ўсім... Карпюк.

2. Зал. да трапаць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́бар, ‑у, м.

Грошы або рэчы, што даюцца каму‑н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады; барыш. [Пётра:] Хто пасля князя тут галоўны будзе, каму ў ногі кінуцца ці хабар даць. Клімковіч. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля. Калі трапляўся наведвальнік скупы на хабар, то Рабушка цягнуў справу так, што таму моташна рабілася. Новікаў. І толькі той для Жука блізкі сябар, Хто дасць у лапу хабар. Крапіва.

[Ад араб. habar — паведамленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціху́тка, прысл.

Разм.

1. Вельмі ціха, бясшумна. Цераз кусты прайшлі [звяры] ціхутка, не варухнуўся і лісточак. Дубоўка. А вецер, той гутаркі ўдзельнік і сведка, ціхутка галінкі на дрэвах кране. А. Вольскі.

2. Паволі, марудна. І на крыгах — уласных паромах — Ад’язджае ціхутка зіма. Прануза.

3. Употай, цішком. — Не бойся, Костусь: будзем жывы, Чаго баяцца? Нічагутка! Закінем іх [«начаткі»] у снег ціхутка. Колас.

4. безас. у знач. вык. Вельмі ціха; зацішна. Пад крушыннікам было ціхутка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рствы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і чэрствы. [Паўлюк] цяпер ішоў дадому, жаваў чорствую скарынку хлеба і думаў. Колас. Я ведаў, што ты — пацалунак, Ты — дружба і радасць, Ты — чорствага хлеба скарынка І сок вінаграда. Танк. Са смакам дзеці хлеб той елі, Акрайцы чорствыя да крошкі; А бацька, успомніўшы ляцелі, Сяброў скалечаных, бамбёжкі, Гатоў быў рушыць зноў дарогай, Дзе кроў праліў, пазнаў шпіталі, Каб дзеці хлеба больш такога Ў жыцці сваім павек не зналі. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бруі́цца ’цячы, ліцца’; бруі́ць ’хутка цячы, пералівацца’, бруя́ ’хваля, цячэнне’ (Сцяшк. МГ); бруі́ць, бруі́цца ’мачыцца’, бруйтой, хто мочыцца’ (Нас.). Рус. дыял. бруи́ть ’хутка цячы; гучаць’; бруя́ ’струмень’, укр. бру́я ’хуткае цячэнне ў рацэ; скразняк’. Польск. дыял. bruič. Польскае слова Варш. сл. (1, 212) лічыць запазычаннем з бел. мовы, а Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 221; Брукнер, 42, *brujь, *brujati параўноўваюць з літ. briáutis ’напіраць сілай, лезці’. Параўн. яшчэ рус. дыял. бру́я́ ’рабізна на вадзе’, бруя́ть ’гучаць’. Можа, гукапераймальнае. Далей сюды належаць бел. бруль (= бруй), бру́ліць (= бру́іць), брулі́ ’мача’, гл. Нас. (Фасмер, 1, 221; Бернекер, 88), бруя́к ’водмель’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізу́н1 ’міфічная істота, якая летам хаваецца ў фасолі, каноплях, гаросе; яна залізвае дзяцей да смерці’ (Др.-Падб., Гарэц., Касп.), укр. паўн.-зах. лизун ’міфічная істота ў выглядзе вялікага звера, якая жыве ў лясах і жарэ людзей’, рус. ярасл., кастрам., цвяр., смал. лизун ’дамавік, які жыве ў падмосці, пад печчу і якім палохалі дзяцей’. Усх.-слав. рэгіяналізм, які ўзыходзіць да прасл. lizunъ, якое з lizati. Да лізаць (гл).

Лізу́н2той, хто любіць лізаць, лізацца (аб жывёлах)’, ’мужчына, які любіць цалавацца’, ’які любіць прыхарошвацца’ (Шат., Бяльк., Яўс., ТСБМ; міёр., З нар. сл.), ’ліслівец, падхалім’ (Яўс., ТСБМ). Укр., рус. лизун. Да лізаць, лізацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)