Танкля́вы ’не зусім тонкі, танкаваты’ (ТСБМ), ’танкаваты, стройны’ (Варл.). Ад тонкі (гл.) аналагічна да сухарлявы, хударлявы, гл. У якасці словаўтваральнай базы можна разглядаць назоўнік танка́ль ’танканогі высокі чалавек’ (Нар. сл.) або незафіксаванае *танкля ’тс’; адносна суф. ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94; Саевіч, Derywacja, 382.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Таўмы́га, тоўму́га ’бязрогая карова’, ’неахайны чалавек’ (ТС). Аналагічнае да ўкр. товпи́га ’тоўстая асоба’, рус. толпы́га (гл. таўпека), назоўнік з суф. ‑ыг‑а (з дыялектнай зменай ы > у) ад незахаванага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’сціскаць, душыць’. Да семантыкі параўн. таўка́ч ’бязрогая карова’ (ельск., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́шка ‘баязлівы, нясмелы чалавек’ (Бяльк.). Верагодна, ад УІ Тры́хан (якое, магчыма, да Тры́фан), але матывацыя няясная. Нейкая сувязь з папярэднім словам? Параўн. укр. три́шкатися ‘неспакойна захоўвацца’, якое звязваюць з те́рти ‘церці’ (ЕСУМ, 5, 642), а таксама труха2 ‘нейкая картачная гульня’ і трухлівы ‘баязлівы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыблу́да, прыблу́д, прыблу́дак ’чужы, нетутэйшы чалавек; прыблудная жывёліна’ (Нас., Ласт., Растарг., ТСБМ; брасл., мін., Сл. ПЗБ; ТС), прыблу́днік ’той, хто далучыўся да каго-небудзь, прыстаў, прыблудзіўся да якога-небудзь месца’ (ТСБМ), прыблу́дыш ’беспрытульны, немаведама чый’ (Бяльк.). Назоўнікі, утвораныя ад дзеяслова прыблудзіць (‑цца) < блудзіць (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́жала ’пудзіла’ (ТСБМ, Касп.), пужа́ла ’тс’ (Нас., Гарэц., Бяльк.; полац., Янк. 2), пужа́дла, пужа́йла (паст., брасл., Сл. ПЗБ; Жд. 2), пужа́йло ’пудзіла; нелюдзімы чалавек’ (ТС; нараўл., добр., Мат. Гом.). Утворана ад пужа́ць (гл.), параўн.: здзелав с онучки пужайло и ходзя кругом, пужая верабьёв (Рам. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́прык ’малое дзіця’ (Цых.), ’празмерна малы ростам’ (драг., З нар. сл.). Гл. поўпрык ’тс’, магчыма, збліжанае да луп, пупыр (гл.); да фанетыкі параўн. пухір/паўхір, пупрыца/паўпрыца і пад. Сюды ж, магчыма, укр. пу́рик ’нізкі ростам, тоўсты чалавек’, паводле ЕСУМ (4, 636), няяснае па паходжанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няро́знак, нырознак ’няздатны чалавек’ (Сл. Брэс.). Відаць, да знак, знаць (гл.), параўн. укр. нероззнака ’недасведчаны, нязнайка’, польск. nierozeznany ’недасведчаны, непаінфармаваны’ і пад. Сюды ж, відаць, і ганчарны тэрмін нэ‑ рознак ’сярэдні гаршчок’ (Вярэн.), г. зн. ’нявызначаных памераў (паміж вялікім і малым)’. Параўн. таксама няўрознак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́кальнік ’той, хто адпраўляе ў пекла’ (Рам.), смал. пеке́льнік ’памагаты д’ябла’, укр. пеке́льник ’д’ябал, жыхар пекла’. Запазычана з польск. piekielnik ’д’ябал; асуджаны на вечныя пакуты; бязбожнік; скандаліст’ < ст.-чэш. pekelník ’д’ябал; пракляты чалавек у пекле’ са зменай націску пад уплывам пе́кла, параўн. пяке́льны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераме́тнік1 ’здраднік’ (Нас.), рус. маск., валаг. перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).

Пераме́тнік2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус. ярасл., сіб. переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)