Ма́быць, майбы́ць, ма́йбуць, ма́будзь, ма́буць, ма́іць ’напэўна, мусіць’, ’відаць’ (Нас., ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Бір. дыс., Рам. Опыт, Мат. Гом., ТС). Укр. ма́буть ’тс’, майбу́ть, ма́біть, ма́бу́ти. Бел.-укр. ізалекса, якая паходзіць з мае быць (ESSJ, 2, 421).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарсэ́т ’гарсэт’ (БРС, Нас.: гарсе́т; Касп., Сл. паўн.-зах.), таксама ’кабат, безрукаўка, станік’, ґарсэт (Сл. паўн.-зах., Шат., Сцяшк., Жд. 1). Запазычанне з польск. gorset ’тс’ (< франц. corset). Гл. Слаўскі, 1, 321; Кюнэ, Poln., 56. Параўн. Фасмер, 2, 338.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́ткуль ’неадкуль, аднекуль’ (Нас., Бяльк., Юрч.), неткуль, неткуле, неткуля ’аднекуль, знекуль’ (ТС). З не і адкуль (гл.). З сінкопай (пропускам а), пра што сведчыць апостраф у некаторых запісах, параўн. неʼткуль ’тс’ (Шат.); менш верагодна — з нет (гл.) і адкуль.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нябо́сь ’ня бойся; ага’ (Нас.), нябэ́сь ’тс’ (Сл. ПЗБ), niboś ’тс’ (Федар.). З ня бойсь (гл. баяцца), дзе спалучэнне «jś без падтрымкі наступнага галоснага змянілася ў śś — ś» (Карскі, 1, 230), дапускаецца таксама ўплыў злучніка бо (там жа, 304).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўзо́ра (неўзора) ’нелюдзь’, неўзбрысты ’нелюдзімы’ (Ян.), няўзоркі (невзоркій) ’які мае суровы погляд; слепаваты; неадукаваны’, няўзорысты (невзористый) ’змрочны; непрыгожы’, няўзорыца (невзорица) ’чалавек з непрыемным поглядам’ (Нас.). Да ўзірацца, збрыць (гл.), параўн. неўзгляд ’пануры чалавек, які не глядзіць у вочы’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашахавацца ’?’, параўн. з нар. песні «ашахуюцца да рахуюцца: которому святому напярод быць?» (барыс., Шн., 1, 138). Хутчэй за ўсё скажонае шыкавацца ’станавіцца ў парадак па чынах’, параўн. «яны шикуюцца, да рахуюцца: которому святу напередъ пойци» (Нас. Бел. песни, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́лакі ’воблакі’ (Нас., Інстр. I), бо́лка ’хмарка’ (< бо́лака) — Гарэц. Рус. дыял. бо́локи, ’воблакі’. З *ob‑volk‑ (параўн. о́блако, волоку́). Ільінскі, PF, 11, 192 і наст.; Праабражэнскі, 1, 629; Ваян, RÉS, 2, 9; Фасмер, 1, 189. Параўн. і була́к ’воблака’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)