Боўдур ’комін’ (зах.-палес.; Бел.-укр. ізал.). Укр. бо́вдур ’тс’. Рудніцкі (157) лічыць, што ёсць сувязь з рус. дыял. словамі бо́лдырь, булды́рь ’тс’, якія Фасмер, 1, 187, 238 (услед за Расяненам, FUF, 26, 136), выводзіць з чув. pəl ’комін’, pəldər ’прыбудова, навес на двух слупах, летняя кухня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прасе́ў, прасеў ’агрэх, прапушчаны пры сяўбе ўчастак’ (лудз., Сл. ПЗБ, Выг., ТС), прасеў ’тс’ (Мат. Маг.). Рус. прасее ’прасейванне; сяўба ўсяго насення, якое ёсць у сеялцы’, польск. przesiew ’прасяванне; сяўба’. Нулявы дэрыват ад прасяваць, прасаваць. Семантыка слова развілася пад уплывам так іх слоў, як пралік і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зданнё, ‑я і зда́нне, ‑я, н.
Разм. Здань, зданкі. З трубкай ля вуха ён [доктар] Здалёк выслухвае, А ў ваччу — зданнё Яскрава, як днём: На печы, На бэльцы, На кожнай рэчы Шавеляцца Прадстаўнікі хваробы. Мікробы. Крапіва. А прыгледзішся — як тое зданне: тут ёсць, а тут няма. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ідэалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; падзяліць (надзяляць) ідэальнымі якасцямі. Усе сімпатыю Багушэвіча на баку селяніна-працаўніка, якога паэт, не разумеючы ролі рабочага класа, нават ідэалізуе, лічачы асновай грамадскага жыцця. Ларчанка. Сымон Карызна ідэалізаваў Веру Засуліч. Зарэцкі.
[Ад фр. idéaliser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мага́,
У выразе: як мага — а) ужываецца ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Снедаючы, Юрка хацеў толькі аднаго — як мага хутчэй вырвацца з дому. Карпаў; б) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Забылі ўсё яны на свеце І, як мага, бягуць, смяюцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сардзі́на, ‑ы, ж.
1. Невялікая марская прамысловая рыбка сямейства селядцовых. У гэтым гарадку [Федала] ёсць завод рыбных кансерваў. Тут ловяць сардзіны, анчоўсы, макрэль, камбалу. В. Вольскі.
2. толькі мн. (сардзі́ны, ‑дзін). Кансервы з гэтай рыбы. Неўзабаве на стале з’явілася ежа: смажанае сялянскае сала, нямецкія кансервы, сардзіны. Новікаў.
[Іт. sardina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.
Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца. Лынькоў. Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі. Матрунёнак. // Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. неадабр. Рабіць паслугі, дагаджаць каму‑н., дамагаючыся прыхільнасці з карыслівай мэтай. Прыслужвацца перад начальствам. □ — Прывет, начальнік! (Так маўляў, і так...) Казалі мне, ёсць у цябе вакантная пасада — Прыслужвацца я не мастак, А ў працы ведаю і толк і смак! Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуце́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыгуначных пуцей зносін. Інжынер пуцейскай службы. □ Станцыі ў Махаўцы Ёсць пуцейская казарма, пафарбаваная ў жоўты колер — у ёй жывуць пуцявыя абходчыкі. Навуменка. Наколькі я разумею і разбіраюся ў пуцейскіх справах, дык мы доўга стаяць тут не будзем. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)