пах, ‑у, м.

Уласцівасць прадметаў, рэчываў дзейнічаць на органы нюху. Прыемны пах. ▪ [Маша] з прыемнасцю ўдыхала вільготны пах узаранай зямлі. Шамякін. Ад печанага сала па ўсіх лініях разносіцца прыемны пах. Лынькоў. У нос ударыў густы пах лякарстваў. Новікаў. Ёсць боль затоенай тугі У кволым паху звялых кветак. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)