асіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пасівець, ссівець. [Аміля:] — Позна ты цяпер ужо думаеш выйсці ў вялікія маштабы. Галава твая асівела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атупе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў здольнасць разумець. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Чорны. // Які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грузіцца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль‑н. з грузам. Яшчэ ўночы часць выгрузілася з цягніка і стала на колы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́селіцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Пакінуць старое месца жыхарства; перасяліцца куды‑н. З самай цеснай вуліцы некалькі хат згадзіліся выселіцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́сціся, ‑сядуся, ‑сядзешся, ‑сядзіцца; зак.

Разм. Пасяліцца, спыніцца жыць на якім‑н. месцы; прыжыцца. Сяляне абселіся па гэты бок хвойніку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсе́яцца, ‑союся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.

Засеяць сваё поле, участак. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абсачыць. Яны [Коля і яго знаёмы] удвух памеркаваліся заняць месцы далёка адзін ад аднаго, каб шырэй абсочваць мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Тое, што і знявечыць. Але за якую крыўду Бушмар мог абязвечыць гэтак старога Вінцэнта. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамні́на, ‑ы, ж.

Разм. Матэрыя фабрычнага вырабу. [Кастусь] пачаў угаворваць [Волечку] не шкадаваць тых грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загуме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за гумном, за гумнамі. Мінуў .. [Няміра] платы і выйшаў на загуменную дарогу. Чорны.

•••

Варона загуменная гл. варона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)