упаі́ць, упаю, упоіш, упоіць; зак., каго.

Разм. Напаіць дап’яна. [Іван:] — Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка ўпаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Танк. Хлопцы знайшлі Хомку, пацягнулі з сабою і ўпаілі нейкаю бурдою — мешанінаю гарэлкі з півам і салодкаю вадою. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Візава́ты ’дрэва з сукаватымі слаямі, якое цяжка шчапаецца’ (лаг., КЭС). Не зусім яснае слова. Відаць, мае сувязь з літ. vyžà, лат. vize ’лапаць’, літ. výžti ’плясці’. Магчыма, да вяз (гл.), *вязаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нава́льнік ’гульня ў хованкі’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Няясна. Калі гэта не памылка ў запісах (*хаоальнік?), то хутчэй за ўсё звязана з дзеясловам наваліцца ’напасці, накінуцца’, адчак сувязь цяжка вытлумачыць характарам гульні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́рыць ‘траціць, губляць’ (Касп.). Відаць, з рус. сор ‘смецце’, сори́ть ‘раскідваць смецце’, параўн. выраз сори́ть деньга́ми ‘бязмэтна траціць грошы’; аднак у гэтым выпадку цяжка вытлумачыць змену націску. Параўн. пасорыць, распасорыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́ват частица;

1. да́же;

н. уяві́ць ця́жка — да́же предста́вить тру́дно;

ён н. і не быў там — он да́же и не́ был там;

2. в знач. союза да́же;

прыйшлі́ ўсе́, н. дзе́ці — пришли́ все, да́же де́ти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аванга́рд. Новае запазычанне праз рускую мову з французский avant‑garde. Пра польскае пасрэдніцтва гаварыць цяжка, бо мы не сустракаем формы авангарда жаночага роду (< awangarda < awangwardja). Фасмер, 1, 58; Шанскі, 1, А, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заво́зна ’многа’. Рус. дыял. заво́зно ’тс’, укр. заві́зно ’многа; цяжка’, польск. zawoźno ’многа (асабліва ў млыне)’. Шлях утварэння даволі складаны: завозна < завозны < завоз < завезці < везці (гл.), прычым адбываліся і пэўныя семантычныя змены.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёмаць, лёматі ’бегчы (аб свіннях)’ (Бес.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lėmuotiцяжка дыхаць’. Магчыма і іншае (напр., гукапераймальнае) паходжанне. Параўн. драг. шлёматэ, глус. шлэпаць Чеці з шумам: шлём-шлём! шлэп- шлэп!©

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́руш ’глухое месца ў лесе, да якога цяжка дайсці’ (Сцяшк.). Ад не і рухаць ’кранаць, варушыць’, параўн. няру́шаны (нерушеный) ’цэлы, некрануты’ (Нас.), неру́ханы ’неараны’ (Сл. ПЗБ), невору́шэны ’некрануты’, не́воруш ’бязлюднае месца’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэцэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення.

Выпісаць р. на парашкі.

Водпуск лякарстваў па рэцэптах.

Р. на акуляры.

2. Спосаб прыгатавання чаго-н.

Кулінарныя рэцэпты.

Р. варкі грыбоў.

3. перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.

Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.

|| прым. рэцэ́птавы, -ая, -ае (да 1 знач.), рэцэ́птны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэцэпту́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рэцэптавы або рэцэптны бланк.

Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)