Ба́ба-рыба ’падкаменшчык’ (Інстр. II). Так і ў іншых мовах: рус. ба́ба ’Cottus gabio’, укр. ба́ба, бабе́ць, польск. baba і г. д. Шмат якія галавастыя рыбы маюць назву ад асновы баб-: або звязаную з ба́ба 1 (гл.), або ж іншага паходжання (Безлай, Posk. zv., 8, лічыць, што bab‑ у назвах рыб вельмі старажытная аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паду́ст ’рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ), дыял. таксама паду́ста. Рус. поду́ст, поду́с ’рыба з сямейства чабаноў’, укр. піду́ст, піду́ства ’рыба Chondrostoma nasis’, польск. podust, podusta, чэш. podousev, славац. podustva. Адсутнічае ў паўдн.-слав. м. Паводле Махэка (467), назва рыбы — гэта субстантываваны прыметнік *podusta (ryba) < usta, таму што верхняя сківіца больш тоўстая і доўгая, чым ніжняя. Гэта ж семантычная матывацыя ўжо ў Даля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
◎ Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плаву́к, плаўк. плывуне ’плывец’ (Скарбы; Сцяц.; іўеў., Сл. ПЗБ; карэліц., Сцяшк. Сл.; ашм., Стан.). Да плаваць (гл.). Суфікс ‑ук узнік пад уплывам балг. дыялектаў (параўн. літ. ‑uk‑as, а таксама Бірыла, Бел. антр. назвы, 40–41). Сюды ж у выніку семантычнага пераносу ’асоба’ > ’прадмет’, лід., віл., шальч., ваўк. ’паплавок’, ваўк. ’плаўнік’ (Сл. ПЗБ), верай., драг. ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пужо́к ’схованка для рыбы ў карме лодкі’ (ТС). Няясна, магчыма, да пыж (з мясцовым чаргаваннем ы > ў) ’патаўшчэнне; затычка’, што, на думку Фасмера (3, 417), звязана з пуга ’тупы канец яйка’ і роднаснае лат. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’, pauga ’падушка’, грэч. πυγή ’зад’; параўн., аднак, рус. пыж ’нос судна’, што паходзіць з комі, удм. piž ’лодка’ (там жа), відаць, выпадковае супадзенне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брод ’брод; забалочаная лагчына і г. д.’ Рус. брод, укр. брід, польск. bród, чэш. bród, балг. брод, серб.-харв. бро̑д і г. д. Прасл. brodъ ’тс’. Аблаутная форма (як і дзеяслоў *broditi ’брадзіць’, гл.) да прасл. bresti, bredǫ (гл. пад брадзі́ць). Дакладныя адпаведнасці ў балт. мовах: літ. brãdas топкае месца, брод; лоўля рыбы’, bradà ’водмель’. Бернекер, 88; Траўтман, 37; Фасмер, 1, 216; Слаўскі, 1, 44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус. зах. смо́голь ‘смоль’, пск. смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск. smogorz ‘торф’, н.-луж. smogor ‘тс’, ст.-чэш. smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зя́па, ‑ы, ж.
Разм. Рот звера, рыбы; пашча. [Мядзведзь] толькі шчэрыў чорную зяпу ды круціў тоўстым хібам. Даніленка. Аўчарка набліжалася.., ужо стала відаць яе разяўленая зяпа з высунутым языком. Быкаў. // Груб. Рот чалавека. — Мы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу і ціха паедзем да сваіх. Шамякін. // перан.; якая або чаго. Пра шырока адкрытае паглыбленне ў чым‑н. Чыгунка выгіналася дугой і гублялася ў чорнай зяпе тунеля. Ставер. Хлопчык.. туліўся да бацькі, калі яны заходзілі ў качагарку, дзе замурзаныя ў сажу людзі падкідалі дровы ў вогненную зяпу. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сала́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства складанакветных, лісты якой сырымі ўжываюцца ў ежу. [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску, салату і яшчэ кволае пер’е цыбулі. Чарнышэвіч.
2. Страва з лісцяў гэтай расліны з воцатам, смятанай і пад.
3. Халодная страва з нарэзанай кавалачкамі сырой або варанай гародніны, часам рыбы, мяса і пад., палітых якім‑н. соусам. Салата з памідораў. □ Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты, вяндліна і іншае. «Звязда». // Усякая агароднінная прыправа да мясной стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сачо́к 1, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да сак 1.
сачо́к 2, ‑чка, м.
Конусападобная сетка на абручы з ручкай, якая служыць для лоўлі рыбы, насякомых і пад. Лавіў наш дзядзька нераткамі і венцярамі і сачкамі, Ды аднаго ўсё ж бракавала: У дзядзькі чоўна неставала. Колас. — Зайка, зайка, русачок! Не злаўлю цябе ў сачок. Бічэль-Загнетава.
сачо́к 3, ‑чка, м.
Абл. пагард. Лодар, гультай. [Сямён:] — Сачок ты, Сярога! Умудрыцца — каля станка заснуць... Мыслівец.
сачо́к 4, ‑чка, м.
Разм. Той, хто збірае сакрэтныя звесткі для каго‑н.; даносчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)