Пераме́л ’неглыбокае месца на ўсю шырыню ракі, на возеры, мель’ (ТСБМ; Янк. БП; слуц., КЭС; брагін., Мат. Гом.; ТС). Укр. переміль ’тс’, рус. пе́ремель, переме́ль ’мелкае месца, якое раптоўна з’яўляецца на рацэ’, польск. przemiał ’перакат’. Да пера- і мель (гл.). Утворана паводле пераброд (гл.) — блізкасць семантыкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
за́пань, ‑і, ж.
Спец. Прыбярэжная частка ракі, агароджаная змацаваным бярвеннем для затрымкі і сартавання сплаўнога лесу, а таксама і сама агароджа. [Васіль] сышоў з кручы да самай вады і так па беразе пайшоў да запані, дзе ўдалечыні чарнеў буксір. Краўчанка. Дружу з халоднай рэчкай быстраю, — Плыты да запані ганяю. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».
2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамы́іна, ‑ы, ж.
1. Упадзіна, прамытая ліўнем, утвораная патокам вады. Я бачыў людзей, якія ў хвіліну небяспекі, калі на перамычку наступала вада, загароджвалі грудзьмі прамыіну. Галавач.
2. Незамерзлае месца на ледзяной паверхні ракі, возера і пад. Як .. [Пятрусь] забыў, што на рэчцы ёсць палонкі і прамыіны? «Работніца і сялянка».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́лісты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. □ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны. Мурашка. Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы. Беразняк. // Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пляж ’бераг мора, возера, ракі, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону’ (ТСБМ; ваўк., Сцяшк. МГ). Праз рус. мову з франц. plage ’тс’, ’узмор’е’, якое, як і італ. piaggia ’узбярэжжа’, узыходзяць да італ.-лац. plagia < лац. plaga ’вобласць, пояс, зона’ (Фасмер, 3, 291; Банькоўскі, 2, 600).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
завярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.
1. каго-што і без дап. Змяніць напрамак, шлях руху; павярнуць.
З. назад.
З. каня налева.
З. кароў ад шкоды.
Машына завярнула ў бок лесу.
Дарога завярнула да ракі.
2. што. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.
З. назад рукі каму-н.
3. Зайсці мімаходам (разм.).
З. да знаёмых.
4. каго-што. Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).
З. яму зямлёй.
◊
Завярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.
|| незак. заваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рака́, -і́, ДМ рацэ́, мн. рэ́кі і (з ліч. 2, 3, 4) ракі́, рэк, ж.
1. Прыродны вадаём, які пастаянна цячэ па пракладзеным вадой рэчышчы ад вытоку ўніз да вусця.
Пайсці на раку.
Рыбка ў рацэ, ды не ў руцэ (прымаўка).
2. перан. Няспынны паток чаго-н., вялікая колькасць.
Па плошчы плыла людская р.
Рэкі крыві.
|| памянш.-ласк. рэ́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| нар.-паэт. рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
|| прым. рачны́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лесапі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).
2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі. Шамякін. У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
людне́ць, ‑ее; незак.
Разм.
1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.
2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)