хвалісты, ‑ая, ‑ае.

Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. ▪ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны. Мурашка. Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы. Беразняк. // Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)