Лан ’старажытная мера зямлі (ад 10 да 30 дзесяцін)’ (Гарб., Гарэц.), кобр. ’вялікае поле’ (Выг.), ’панскае поле’ (Бес.), ’поле’ (Федар. 1, КТС), ’мера зямлі ў тры валокі’ (Бяльк.). Ст.-бел. ланъ (з XIV ст.) ’мера зямлі’, укр. лан ’мера раллі да 30 дзесяцін’, ’поле, ніва’, рус. лан ’ніва’, ’участак поля’. Запазычана з польск. łan ’тс’ — пераважна (каля 17 га) у малапольскіх гаворках; чэш., славац. lȧn, ст.-чэш. lán, н.-луж., в.-луж. łan ’мера поля, зямлі’ — усе з с.-в.-ням. lehen, lein ’тс’ (параўн. лен ’спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму’) (Міклашыч, 160; Голуб-Копечны, 129; Праабражэнскі, 1, 433; Брукнер, 306; Фасмер, 2, 456; Слаўскі, 4, 457). Нельга прыняць меркаванне Бернекера (1, 689) і Бугі (РФВ, 71, 56) аб запазычанні і роднасці з лат. lāns ’пушча’, lāma ’лагчына’. Таксама наўрад ці слав. lanъ (?) з’яўляецца роднасным да ланита, як мяркуе Ягіч (AfslPh, 3, 751). Недакладна ў Юрэвіч–Яновіч (Зб. Крапіве, 291). С.-лац. laneus (Праабражэнскі, 1, 433; Карскі, Труды, 378) утворана са слав. lán/lan.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кры́шанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Абл. Што‑н. раскрышанае, здробненае. У час галалёду праспект і цэнтральныя вуліцы насыпалі пяском, і зноў тыя ж машыны зграбалі, грузілі і вывозілі пажаўцелую крышанку ў поле. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць карабкацца. [Баталаў] сачыў за сваімі байцамі. Бачыў, як Саханчук з Дзячковым выйшлі на поле, пастаялі крыху, потым кінуліся да насыпу. Пад ім яны зноў пастаялі, потым пакарабкаліся ўверх. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пражэ́ктар, ‑а, м.

Асвятляльны прыбор, які з дапамогай аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок прамянёў у пэўным напрамку. Асветленае мноствам пражэктараў ледзяное поле стадыёна блішчала, як у сонечны дзень. Шыцік.

•••

Камсамольскі пражэктар — орган камсамольскага кантролю.

[Фр. projecteur ад лац. projectus — кінуты наперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца пры лесе, знаходзіцца каля лесу. Прылеснае поле ўжо два гады не аралася і не сеялася. Шахавец. Немцы наязджалі ў Бацькавічы не часта. Мабыць, пабойваліся: усё-такі прылесная вёска. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм. Тое, што і шархацець. На шыбах шарахціць сухі снег. Шамякін. За лугам, калі пачаліся палі, пад нагамі ў нас шарахцела спачатку ржышча, пасля пачалося вялікае поле бручкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́блівак ’яйцо з тонкай шкарлупінай’ (Шат., Мат. Гом., Інстр. I). Рус. о́бливок ’непалітая градка або яе частка; поле, якое абмінае дождж’. Да абліць. Гл. вылівак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дранкаполе сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., слаўг.); ’упершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Ад залежнага дзеепрым. выдраны (< выдраць) з суф. ‑ка. Параўн. выдзер, выдзеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаго́да ж., разг.

1. лад м.;

жыць у ~дзе — жить в ладу́;

2. благода́ть;

у по́лі така́я л. — в по́ле така́я благода́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сякаполе на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)