Пло́тнік ’цясляр’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; дзятл., Сл. МГ), ’дойлід’ (Бяльк.), ’калеснік’ (горац., чач., ЛА, 2; полац., леп., рэч., ЛА, 3), плотніцтва ’цяслярства’ (дзятл., Сл. ПЗБ), плотніства ’праца плотніка’ (Юрч. СНЛ), пло́тнікавацьзаймацца, цяслярствам’ (ТС). Рус. пло́тник ’цясляр’, стараж.-рус. плотникъ ’тс’ (з 1016 г.). Бел.-рус. ізалекса. Да плот (гл.). Першапачаткова абазначала ’той, хто робіць (пляце, ставіць) агароджу’, пазней — ’цясляр, які будуе сцены горада’ > ’які будуе сцены дома, будынкаў’ (Фасмер, 3, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́нчыць ’танцаваць’ (астрав., Нар. словатв.; Гіл., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’танцаваць, скакаць’ (Сцяшк.), ’танцаваць; заляцацца’ (Нас.), та́нчыць (та́ньчыць) ’танцаваць у кругу, у карагодзе’ (Нар. Гом.), та́ньчыць ’танцаваць’ (Байк. і Некр.), сюды ж та́ньчык ’танец, песня да танцаў’ (Байк. і Некр.), та́нчыцца ’важдацца, займацца’ (Нас.), та́ньчыцца ’цешыцца, вазіцца’ (Байк. і Некр.). З польскай мовы, дзе tańczyć ’танцаваць’ (з XVI ст.), звязанае з taniec ’танец’ (Брукнер, 565; Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495). Параўн. танцаваць, танец, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ца́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Гуляць з кім‑, чым‑н.; забаўляцца. Дзіця цацкаецца з катом. Цацкацца з дзіцем. □ Аднаго разу сяляне знайшлі на полі прыгожую медную трубачку з бліскучай ручкай. Цацкаліся з ёю, пакуль яна зашыпела... Бядуля. // Займацца якой‑н. клапатной справай; марудна рабіць што‑н.; важдацца з чым‑н. Да самага вечара .. [Захар Зынга] цацкаўся з ёю [гармонню] — разглядаў, пробаваў галасы, браў акорды. Чорны. [Юлька] доўга з дрывамі не цацкалася. Карамазаў. // Многа займацца з кім‑н.; удзяляць каму‑н. шмат часу, увагі; няньчыцца. [Хаценчык:] — Мы занадта цацкаліся з .. [Кузьмой Шавойкам]. І самі ў гэтым вінаваты. Колькі разоў папракалі яго за п’янку, але ніколі не пакаралі сурова. Броўка. Шпакі не вельмі цацкаюцца з захопнікамі. Ткнуць аднаго-другога вострай дзюбай, дык з вераб’ёў у момант злятае ваяўнічы запал. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класіфіка́цыя ж.

1. (действие) классифика́ция, классифици́рование ср.;

займа́цца ~цыяй — занима́ться классифика́цией (классифици́рованием);

2. (система распределения предметов, понятий) классифика́ция;

к. раслі́н — классифика́ция расте́ний;

дэцыма́льная сістэ́ма ~цыі — децима́льная систе́ма классифика́ции;

дзесятко́вая сістэ́ма ~цыі — десяти́чная систе́ма классифика́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Вучыць каго‑н. чаму‑н., перадаючы звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Выкладаць родную мову.

2. і без дап. Займацца педагагічнай практыкай, працаваць настаўнікам. Выкладаць у школе.

3. Выказваць, тлумачыць. Выкладаць свае думкі. □ Па меры таго, як выкладаў Сцёпка свой план, слухачы ўсё больш і больш захапляліся ім. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заахво́ціць, ‑вочу, ‑воціш, ‑воціць; зак., каго-што.

Выклікаць ахвоту да чаго‑н., жаданне займацца чым‑н. Я сеў на парозе і з цікавасцю пачаў слухаць гаваркую бабулю, час ад часу ўстаўляючы толькі асобныя словы, каб заахвоціць яе да размовы. Няхай. Каб заахвоціць чырвонаармейцаў да вучобы, я пачаў чытаць ім урыўкі з класічных твораў Гогаля, Л. Талстога, Чэхава, Горкага. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навічо́к, ‑чка, м.

Чалавек, які ўпершыню з’явіўся дзе‑н. Аднойчы ў дзіцячы дом прывялі навічка. Васілевіч. Вярнуліся з канікул усе вучні з далёкіх вёсак, прыйшлі навічкі. Пальчэўскі. // Чалавек, які ўпершыню пачаў займацца якой‑н. справай. Андрэй не быў навічком, якога аглушае шум станкоў. Шахавец. Тры месяцы мінула, як.. [Алесь] працуе на заводзе, але адчувае сябе па-ранейшаму навічком. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́жа,

Разм.

1. Прысл. да нягожы.

2. безас. у знач. вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа. Новікаў. — Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тутаўніка. Тутавы ліст. Тутавы гадавальнік. □ Тутавыя гаі, якія вырастуць уздоўж каналаў, дадуць магчымасць займацца шаўкаводствам. «Полымя». // Які харчуецца лісцем тутаўніка і выпрацоўвае шоўк. Тутавы шаўкапрад. // Які з’яўляецца шкоднікам тутаўніка. Тутавы пядзенік.

2. у знач. наз. ту́тавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць тутавае дрэва.

•••

Тутавае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халту́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. зневаж.

1. Займацца якой‑н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку. [Жыжка:] — За эканомію гарою стаяць шафёры. Напрыпісваюць кіламетраў, а тады халтураць. Мыслівец.

2. Нядобрасумленна працаваць, неахайна выконваць якую‑н. работу. [Шугаеў:] Завод толькі яшчэ ўступіў у строй, дзе ж тут даб’ешся, каб усё было на выдатна. [Страмілін:] Дык ты прапануеш халтурыць? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)