Гарадзі́ць ’гарадзіць’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.). Рус. городи́ть, укр. городи́ти, польск. grodzić, чэш. hraditi, балг. градя́, серб.-харв. гра́дити, ст.-сл. градити. Прасл. *gorditi ’будаваць, гарадзіць, ствараць і да т. п.’, дзеяслоў на ‑iti, утвораны ад прасл. *gordъгорад і да т. п.’ Аб гарадзіць < *gorditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 35 (дзе дэталёва прыводзіцца параўнальны матэрыял з усіх слав. моў). Ад гарадзі́ць утворана суфіксам ‑ба гарадзьба́ ’будаванне агароджы’ (БРС, Шат., Касп.). Але гэта слова, здаецца, не з’яўляецца вытворным прама на бел. глебе, а паходзіць з прасл. *gordьba (з адпаведнымі паралелямі ў іншых слав. мовах). Гл. Трубачоў, там жа, 38. Уласна бел. з’яўляецца гарадзьбі́к ’чалавек, які робіць агароджу’ (Бяльк.). У пераносным сэнсе ўсх.-слав. *goroditi ўжывалася і ў фразеалагічных зваротах (’гаварыць бяссэнснае, глупства’). Гл. Шанскі, 1, Г, 139–140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

облете́ть сов., в разн. знач. абляце́ць; (летая, побывать всюду, во многих местах — ещё) аблята́ць, аблётаць; (осыпаться — ещё) апа́сці, мног. паапада́ць;

облете́ть вокру́г Ми́нска абляце́ць вако́л Мі́нска;

слух облете́л весь го́род чу́тка абляце́ла ўвесь го́рад;

ли́стья облете́ли лі́сце абляце́ла (апа́ла).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переноси́тьI несов., в разн. знач. перано́сіць;

переноси́ть ве́щи из одно́й ко́мнаты в другу́ю перано́сіць рэ́чы з аднаго́ пако́я ў другі́;

столи́цу перено́сят в друго́й го́род сталі́цу перано́сяць у другі́ го́рад;

заседа́ние перено́сят на сре́ду пасяджэ́нне перано́сяць на сераду́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогу́лка ж. прагу́лка, -кі ж., разг. прагуля́нка, -кі ж.; (пешком — ещё) разг. шпа́цыр, -ру м.;

прогу́лка пешко́м прагу́лка пехато́й (пе́шкі);

пойти́ на прогу́лку пайсці́ на прагу́лку (на прагуля́нку, на шпа́цыр);

прогу́лка верхо́м прагу́лка ве́рхам;

за́городная прогу́лка прагу́лка за го́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мужчы́на, ‑ы, м.

1. Асоба, процілеглая жанчыне па полу. Пара людзей — мужчына і жанчына — неўзабаве адсталі і павярнулі назад. Чорны. У сям’і павага ў нас мужчынам! Дзед тапіў дзянікінцаў у Доне, Бацька ўзводзіў горад на Амуры, Брат старэйшы штурмаваў Берлін. Гілевіч. // Асоба гэтага полу, якая вызначаецца мужнасцю. [Таццяна:] — Будзьце мужчынам. Не да твару камандзіру гаварыць такое. Пальчэўскі.

2. Дарослы чалавек мужчынскага полу ў адрозненне ад юнака, хлопчыка. Па хатах збіралася моладзь, мужчыны. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Што‑н. новае, што нядаўна з’явілася. Дзяўчаты і хлопцы пытаюцца пра навінкі савецкай літаратуры, называюць імёны любімых кінаакцёраў, балерын. Брыль. — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.

2. Разм. Тое, што і навіна (у 1 знач.). Расказаць навінку. □ Пайшла [сяброўка], закружыла, панесла навінку, Пранесла праз горад да самага рынку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, залягае пад зямлёй, у нетрах зямлі. Падземныя воды. Падземныя часткі раслін. □ Лабановіч з невялічкім чамаданчыкам у руцэ адзін з першых сышоў з вагона і пайшоў следам за народам, з захапленнем пазіраючы на падземныя тунелі, што вялі на вакзал і ў горад. Колас. Доўга «вышкаўцы» свідравалі нетры, не адразу ім удалося дабрацца да падземных багаццяў. Кулакоўскі. // Які вядзецца, ажыццяўляецца пад зямлёй. Падземныя работы. // Які адбываецца пад зямлёй. Падземны штуршок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перада́цца, ‑дасца; зак., каму.

Перайсці ад каго‑н. каму‑н. (пра настрой, пачуцці і пад.). Вясёлы настрой камандзіра перадаўся і салдатам. Шамякін. Выехаўшы за горад, Анісімаў націснуў на газ, і машына, нібы ёй перадалася нецярплівасць гаспадара, стралой паімчалася па роўнай, асфальтаванай дарозе. Шахавец. // Распаўсюдзіцца, стаць вядомым. Ці то Аўдоля не ўмоўчала і каму-небудзь пад вялікім сакрэтам шапянула, ці то яно з воласці як перадалося ў вёску, але пайшла такая гаворка [пра дэзерціраў] па сяле. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы. Перамясціцца на другі канец лаўкі. □ Шэя трошкі падбег, .. потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым перамясціўся ў перадок. Гартны. Разам з дэлегатамі ў залу для пасяджэнняў перамясцілася шматлікая армія фотакарэспандэнтаў, работнікаў кіно і тэлебачання. Філімонаў. // Змяніць месца свайго знаходжання, перайсці, перабрацца куды‑н. Полк перамясціўся ў другі горад. □ Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́зачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да казкі (у 1 знач.). Казачны сюжэт. Казачная канцоўка.

2. Які існуе толькі ў казках; нерэальны. Казачны горад. Казачныя асілкі. □ Верыцца [Ніне], што ў цемры над ёю, быццам казачны добры дух, заўсёды будзе бабуля — першая, найлепшая, адзіная... Брыль. // перан. Незвычайны, дзівосны, цудоўны. Вестка аб казачнай машыне... умомант абляцела ўсё наваколле. Дадзіёмаў. — Валі, напэўна, падабаецца слухаць казачную музыку Моцарта, Ліста, любавацца на карціны Гроггера і Матэйкі? Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)