Гамзе́ль ’хуткі, тупы штуршок’ (Нас.). Бясспрэчна, адносіцца да гамза́ць1 ’біць’ (гл.), гамзі́ць (гл. пад гамза́ць1). Суфіксацыя ‑ел(ь) < ‑el‑(ь)? ад асновы gъmъz‑? Параўн. яшчэ бел. гамзаце́ль ’гамзаты’. З другога боку, не выключаецца паходжанне ад дзеяслова тыпу *gъmъz‑el‑iti (да гэтага параўн. укр. гамсели́ти ’калаціць, біць, удараць’, Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчава́ць, укр. корчувати, рус. корчевать, чэш. krčovati, славац. krčovať, krčiti, польск. karczować, серб.-харв. кр́чити, славен. kŕčiti. Дзеяслоў дэнамінатыўнага паходжання, ад корч (гл.). Прасл. kъrčiti, kъrčovati < kъrčь (Слаўскі, 2, 75). Ад kъrčь спачатку утварыліся прэфіксальныя дэрываты тыпу iz‑kъrčiti, а потым як другасныя дзеяслоўныя формы без прэфіксаў (Ваян, RÉS, XXII, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагля́дчык ’чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае’ (ТСБМ). Пры зафіксаваным яшчэ ў Насовіча дзеяслове нагляда́ць ’сачыць, назіраць’ дапушчэнне калькавання рус. надсмотрщик (Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 116) мае неабавязковы характар, паколькі словаўтваральны тып, прадстаўлены назоўнікамі тыпу адга́дчык, прадуктыўны ў літаратурнай мове і адзначаны ў гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́відась ’навіна; незвычайная, апетытная смачная яда з новага ўраджаю; незвычайнае дзіва, цуд’ (пух., З нар. сл.). Ад невідины ’нябачны’: Невиданое и нечуваное дзиво! (Нас.), да відаць ’бачыць’; заканчэнне слова пад уплывам назоўнікаў на ‑сць тыпу нёвесь (< *не‑весць), параўн. невідаль ’дзіва, навіна’, невідиліца ’дзіўная рэч’ ад невідилы ’дзіўны; нябачаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабача́й ’працаўнік’ (Гарэц.; ашм., Стан.; віл., Анім.). Назоўнік, утвораны шляхам семантычнай кандэнсацыі са спалучэння рабочы чалавек па тыпу рата́й (Станкевіч, Зб. тв., 1, 69). Параўн., аднак, харв. rabàčati ’штосьці рабіць, займацца нечым’, rabačalo ’ветрагон’, якія Скок (3, 91) разглядае як вытворныя з суфіксам ‑ač ад ц.-слав. раб (Божии) ’служка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплаві́чнік ’сушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу *плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўчуга́н ’аўчарка, сабака, які вартуе авечак’ (Нас.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад аўца па тыпу ваўчуган ’бялізны воўк’, зладзюган ’злодзей’, якім адпавядаюць формы на у́га (ю́га): ваўчуга, зладзюга, параўн. Карскі 2-3, 33. Адсутнасць або незафіксаванасць зыходнай формы *аўчу́га, магчыма, указвае на сувязь (частковая калька?) з літ. avìganis ’аўчар’, ’аўчарка’ (Атрэмбскі, Gramatyka, 193, 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмачы́ ’бахілы, скураныя лапці’ (Нас., Гарэц.). Відавочна, вытворнае ад бахма́ты (гл.). Параўн. значэнне гэтага апошняга ва ўкр. мове: ’мешкаваты (аб адзенні)’. Параўн. яшчэ рус. бахме́т ’касматы, махнаты і г. д.’, ’непаваротлівы’. Першапачаткова бахмачы́ — ’дрэнны, мешкаваты абутак’. Аб магчымасці j‑форм ад бахма́т‑ гл. Трубачоў, Происх., 57–58, (дзе прыводзяцца тапанімічныя назвы тыпу Бахмач).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́кан ’моцны штуршок’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з дзеясловам га́каць, га́кну́ць. Адносна словаўтварэння мож на меркаваць, што тут дыялектная дэрывацыя тыпу штурха́ць : штурхану́ць : штурха́н (параўн. штурхане́ц). Параўн. і ўкр. штурха́н. У аснове такой дэрывацыі ляжыць дзеяслоўная суфіксацыя (не субстантыўная). Утварэнне ад дзеяслова пры дапамозе спецыяльнага суфікса ‑ан‑ (г. зн. га́каць: га́к‑ан) менш верагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабя́лак ’скрутак’ (зэльв., Жыв. сл.). Запазычанне з польск. kobiałka (аб распаўсюджанні і значэннях гл. Mały atłas gwar polskich, т. III, к. 123). Не выключана, што ў якасці непасрэднай крыніцы была гутарковая форма тыпу kobiałek ’тс’. Польск. слова — памянш. ад kobieł ’кашолка і інш.’, аб некаторых цяжкасцях у тлумачэнні словаўтварэння гл. Слаўскі, 2, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)