*Моўзаць, лельч., ельск. моўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі’, укр. моўзатʼ (Бел.-укр. ізал.). Да прасл. melzti ’ссаць’, ’даіць’ (рус. ц.-слав. мълсти, рус. цвяр., уладз., ярасл. молсать ’смактаць, абгрызаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біфштэ́кс. Рус. бифште́кс, укр. біфште́кс. Зыходным з’яўляецца англ. beefsteaks (мн.) ад beefsteak ’ялавічына’. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 126–127. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абайні́чы ’непаседлівае дзіця’ (Інстр. III). Магчыма, да бой (як рус. разбойничий). Што датычыць мадэлі словаўтварэння назоўнікаў, параўн. ляснічы, паляўнічы і г. д. Параўн. таксама рус. калін. бойный ’жывы, лоўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Духі́ ’духі’ (БРС). Запазычанне з рус. духи́ ’тс’. У рус. мове гэта з’яўляецца семантычнай калькай (з канца XVIII ст.) франц. parfum ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрупулёзны ‘дакладны да дробязей’ (ТСБМ). Відавочна, новае запазычанне з рус. скрупулёзный ‘тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 76 і наст.), у ст.-бел. запазычаннях не адзначана. Рус. з лац. skrupulosus ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізгаро́да ’загарадзь’ (Касп.), рус. дыял. изгоро́да ’тс’. Працягваюць ст.-рус. изгорода, утворанае ад дзеяслова изгородити ’загарадзіць’ з суф. ‑а. Шанскі, 2, I, 27. Суфіксальны дублет да изгородь; параўн. загарадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус. кастр. галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус. га́литься ’насміхацца’, бел. га́ліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр. горбу́ша. Новае запазычанне з рус. горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гваздзі́к ’гваздзіка (БРС), гваздзі́ка ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. гвоздикъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.). Рус. гвозди́ка, укр. гвозди́ка, гво́здик. Лічыцца запазычаннем з польск. gwoździk (а гэта калька з с.-в.-ням. negelkin). Фасмер, 1, 399; Слаўскі, 1, 330; Брукнер, 166. Шанскі (1, Г, 41–42) хоча тлумачыць рус. назву расліны як самастойнае ўтварэнне на рус. глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матор ’рухавік’ (ТСБМ). З рус. мотор ’тс’ Крукоўскі, Уплыў, 83. Мотар ’тс’ (Сл. ПЗБ) — з польск. motor, якое, як і рус. лексема, запазычана з ням. Motor < франц. moteur < лац. motor ’той, што рухае, закалыхвае’ < movēre ’прыводзіць у рух’ (Фасмер, 2, 664; SWO, 493). Сюды ж маторка ’маторная лодка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), якое з рус. моторка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)