самаабаро́на, ‑ы, ж.
1. Абарона ўласнымі сіламі; абарона самога сябе ад небяспекі. Вялічка быў моцны чалавек і валодаў тэхнікай самаабароны. Машара.
2. Абарона краіны сіламі і сродкамі самога насельніцтва разам з абаронай сіламі дзяржавы. У першыя дні вайны ў Прылуках дзейнічалі атрады самаабароны на чале з сакратаром райкома партыі Сафроненкам. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тузані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Бойка. [Віктар:] — Тузаніна ў кустах сведчыла, што і вораг яго [зайца] не надта моцны, калі яны так доўга тузаюцца. Маўр.
2. Намаганні ажыццявіць што‑н., важданне з чым‑н. А жыццё наўкола з яго штодзённым клопатам і тузанінай тым часам ідзе як і заўсёды, як вечна. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмо́цнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узмацніць.
2. у знач. прым. Больш моцны па ступені праяўлення; які павялічыўся, узрос. Узмоцненая кандэнсацыя пары. Узмоцненая ўвага.
3. у знач. прым. Павялічаны ў аб’ёме, колькасці; большы, чым звычайна. Узмоцненае харчаванне. □ На ўсіх дарогах, якія вялі ў атрад, была пастаўлена ўзмоцненая варта. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Здра́вы ’моцны, дужы’ (красл., Сл. паўн.-зах.). Развіццё значэння, адзначаемае таксама для здаровы (гл.) на бел. глебе ў запазычанага рус. ці ц.-слав. здравый (< ст.-слав. съдравъ), вядомага яшчэ ў ст.-бел. помніках (Булахаў, Прыметнік, 3, 79–80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
налі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наліць.
2. у знач. прым. Спелы; наліўны (у 5 знач.). Пах жытняй саломы і налітых каласоў размарыў нас. Пальчэўскі. Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Вельмі змерзнуць. Моцны мароз даваў сябе адчуваць: зусім скалелі ногі. Лынькоў. Усе скалелі, але ж трэба было сядзець у цесных і сырых акопах і чакаць. Новікаў.
2. Разм. груб. Памерці, сканаць. Карову не павядзеш па баразне, карова павінна малако даваць, каб самому з голаду не скалець. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смерч, ‑у, м.
Моцны віхар, які падымае ўгору і круціць слуп вады, пяску, пылу. Смерч на моры. □ Вясной падняўся над Закружжам чорны слуп смерчу, прайшоў па гародах, вырываючы з зямлі дрэвы, камяні. Асіпенка. // Пра што‑н., падобнае на смерч. Вогненны смерч. □ Гэта зноў машкара. Шэрым смерчам узнімаецца яна высока ў неба. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малайчы́на, мълаччы́на ’маладзец’ (ТСБМ, Нас., Шат.; міёр., Нар. словатв.), малайцава́ты ’ўдалы, спрытны’ (паст., Сл. ПЗБ). Відавочна, з рус. мовы; параўн. рус. уладз., смал. молодчи́на ’хлопец, які дасягнуў паўналецця’, ’станісты, моцны юнак’. Аб мене ‑дч‑ > ‑йч‑, ‑чч‑ гл. Карскі, 1, 351–352.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пру́гкі ’які хутка прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання, пруткі, нядрузлы, не вялы; крамяны, моцны’ (ТСБМ, беласт., Сл. ПЗБ). Да пруг (гл.), пру́га ’моцна, туга’ (Нас.), параўн. рус. упру́гий ’пругкі’, а таксама словаўтваральную паралельнасць пруг//пру́гкі, прут//пру́ткі, пруд//пру́дкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)