папо́ўства, ‑а, м.

Разм. Занятак, пасада папа. Бацька .. [Сяргея Антонавіча] быў папом і хацеў да папоўства прыгатаваць сына і таму аддаў яго, пасля чатырох год гімназіі, у навучанне ў духоўную семінарыю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралайда́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Правесці марна час, нічога не зрабіўшы. Цэлы год ён пралайдачыў, а наступнай восенню, не захацеўшы зноў ганяцца за шчасцем, Іван .. пайшоў «у народ». Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́сік і сту́сік, ‑а, м.

Памянш. да стос (стус); невялікі стос (стус). На паліцах стаялі запыленыя кнігі, на пісьмовым стале — стосік часопісаў за мінулы год і за палавіну гэтага. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпі́стала, ‑ы, ж.

1. Літаратурны жанр 18 — пачатку 19 стст. — пасланне ў форме пісьма.

2. Уст., цяпер жарт. Пісьмо. У эпістале за 1913 год Максім Багдановіч .. прыгадваў пушкінскія брамы. Клышка.

[Ад грэч. epistole — пісьмо.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпіту́ра, ‑ы, ж.

Дробны рачок, што водзіцца ў прэсных вадаёмах і фільтруе ваду. Эпітура за год фільтруе ў 10 разоў вады больш, чым яе наступае ў Байкал з усіх прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залічы́ць сов.

1. (принять) зачи́слить;

з. у штат — зачи́слить в штат;

2. (принять в счёт чего-л.) засчита́ть, заче́сть;

з. адзі́н год слу́жбы за два — засчита́ть оди́н год слу́жбы за́ два;

3. (в разряд каких-л. явлений, на чей-л. счёт) отнести́ (к чему; на что);

4. заче́сть, поста́вить зачёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перахадзі́ць сов.

1. в разн. знач. переходи́ть;

п. пе́шкай — переходи́ть пе́шкой;

п. грып — переходи́ть грипп;

цяжа́рная перахадзі́ла два ты́дні — бере́менная переходи́ла две неде́ли;

2. проходи́ть;

п. усю́ зіму́ ў асе́ннім паліто́ — проходи́ть всю зи́му в осе́ннем пальто́;

3. разг. пройти́;

ко́лькі я ~дзі́ў за год! — ско́лько я прошёл за́ год!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rokгод таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rokгод таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брылёк ’1/100 вядра’ (Інстр. III), «особого рода рюмка, вроде небольшого стакана с разогнутыми вверху краями, вместимостью 1/100 ведра; служит меркою водки» (Мядзв.). Рус. (Дон) брылик ’від пасудзіны’. Ад брыль ’галаўны ўбор’ (па падабенству, гл. СРНГ, 3, 217 пад брыль: этымалогія Папова, 1855 год).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагадзі́цца ’выказаць сваю думку з кім-, чым-н.; згадзіцца; прыйсці да згоды, сысціся на чым-н.; памірыцца з кім-н.’ (ТСБМ, Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад гадзіцца < год (гл. таксама годны). Сюды ж вытворныя пага́дліва ’памяркоўна, паблажліва’ (Др.-Падб., Гарэц.), пага́дны ’паблажлівы, спачувальны’ (Федар. VII, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)