Біндаво́кі ’аднавокі, сляпы на адно вока’ (Бяльк.), ’бяльматы’ (Нас.). Укр. биндоо́кий (//блиндоокий). Цёмнае слова. Ва ўсякім выпадку першая частка слова (бінд‑) па сваёй фанетыцы яўнае запазычанне. Паняцце ’аднавокі, вірлавокі, касавокі і пад.’ можа выражацца складанымі словамі з словам ’жэрдка, падважнік і г. д.’ Параўн. чэш. bidlooký, pidlooký (bidlo ’жэрдка’), укр. вирлоо́кий ’вірлавокі, лупаты’, вирла́тий (пра вочы) ’лупаты’, ви́рла (мн.) ’лупатыя вочы’ (ви́рло ’доўгі падважнік, якім павяртаюць ветраны млын’; іначай пра ўкр. вирлатий, вирлоокий, бел. верлавокі Куркіна, Этимология 1970, 101–102). Семантычная матывацыя: ’падважнікі, якія «глядзяць» у розныя бакі’ → ’косыя вочы’. Можна меркаваць, што і ў слове біндаво́кі першая частка азначае ’жэрдка і г. д.’ Параўн. укр. бендю́га, биндю́га ’падважнік’, рус. биндю́г, биндю́га, бендю́г, бендю́га ’тс’ (< ням.; Фасмер, 1, 166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квапіцца, гнацца, падаць, упадаць; галіцца, разяўляцца, рымсціцца (разм.); ліпнуць (перан.) □ мець вока, лупіць вочы, разяўляць рот

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трапна, метка, па-снайперску □ без промаху, не прамахнуўшыся, не ў брыво, а ў вока, у сук

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы. Толькі сыдзе снег — і да позняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! С. Александровіч. Сёння дзед Аляксей прыйшоў па вельмі пільнай патрэбе да начальніка міліцыі. Паслядовіч. Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь свет. Хадкевіч.

2. Старанны, руплівы, дбайны. — Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. Пальчэўскі. Самым першым друкаваным тварам «Музыка» паэт [М. Багдановіч] выявіў ужо сваю пільную цікавасць да тэмы мастака і мастацтва. Лойка.

3. Уважлівы, неаслабны. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу даследчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў свет першая яго кніжка. Навуменка. Старшыня рыхтуецца да гутаркі аб пільным нясенні каравульнай службы. Жычка. Кожная лустачка хлеба была на пільным ўліку. Новікаў. // Зоркі, чуйны, праніклівы. Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. Сабаленка. Затое ў Генадзя вока пільнае. Зрок у яго проста выдатны. Васілёнак.

•••

Мець пільнае вока гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Імкліва кінуцца куды‑н., скочыць у што‑н. [Чарада авечак] рассыпалася, быццам воўк укінуўся ў яе. Лобан. Дзед укінуўся да мяне ў палукашак на выездзе з вёскі. Лужанін.

2. Разм. Упасці, уваліцца ў што‑н., падаючы ўніз. У бедных «бунтароў» і люлькі павыпадалі з зубоў на лёд, адна нават укінулася ў палонку. Колас. [Язэп:] — Думка гэта запала ў маю галаву сёння, калі я ішоў з воласці ды ўкінуўся ў канаву. Чарот.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Нечакана ўзнікнуць, з’явіцца; імгненна распаўсюдзіцца. Укінулася хвароба. □ Агонь як у кінецца, дык выгаліць усю вёску. Сабаленка. // З’явіцца, паявіцца ў вялікай колькасці. [Маня:] — А не ўдадуцца ягады, грыбы ўкінуцца: людзі ўжо столькі іх пананошваюць ды панасушваюць, што не ведаюць, дзе дзець. Палтаран.

4. Разм. Распачаць гарачую размову, спрэчку і пад. Рабочыя адышліся на добрую адлегласць і пачалі гучную гутарку, нібы ў сварку ўкінуліся адзін з адным. Лынькоў. // Горача ўзяцца за што‑н. Вясной Пеўнік зацята ўкінуўся ў гаспадарку. Навуменка.

•••

Укінуцца ў вока — тое, што і упасці ў вока (гл. упасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Пераставаць жыць. [Ірынка:] Мама, калі ўмірала, сказала мне, што гэта вы згубілі нас навек і майго тату. Чорны. // Вянуць, сохнуць (пра расліны). Маё сэрца, маё вока Цягне хвоя тая, Што ў лузе адзінока Сохне-умірае. Колас.

2. перан. Знікаць, прападаць. На ўсе варожыя пагрозы, на тэрмаядзерны ўвесь жах два словы даў твой ясны розум, што не ўміраюць у вяках: Мір! Дружба! Дубоўка.

3. перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.). Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёмна,

1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.

•••

Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрок ’здольнасць бачыць; погляд’. Чэш., славац. zrak ’тс’, славен. zrȃk ’паветра, прамень’, серб.-харв. зра̑к ’паветра’, зра̑к, зра̏ка ’прамень, святло’, балг. зрак ’прамень, святло’ перан. ’зрок’, макед. зрак ’прамень, святло’, дыял. ’погляд’. Ст.-слав. зраkъ ’зрок’. Ст.-рус. зракъ ’выгляд, вобраз; зрок’. Рус. зрак > зрачок Фасмер (2, 105) лічыць стараславянізмам, прыводзячы ўсх-слав. форму зорок; Шанскі, 2, З, 109. Тады зрок трэба лічыць паланізмам, які адлюстроўвае польск. літ. wzrok ’здольнасць бачыць, погляд’, уст.вока’. Пачатковае w‑ магло быць утрачана ў бел., калі ўлічваць взрокъ у Скарыны, у Александрыі (Булыка, Запазыч., 62). Але і ў ст.-польск. была форма zrok (Рэчак), якая і магла адлюстравацца ў бел. літ. форме. Корань той самы, што зрэнкі, зара, зарыць (гл.). Копечны, Zákl. zásoba, 429–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чок, выкл.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага, адрывістага гуку, які ўтвараецца пры ўдары аб што‑н. шкляное, металічнае, пры хадзьбе па бруку і пад. [Порхаўка:] — Гарэлачка заўсёды была халодненькай... Буль — буль — буль... На келіхах слязінкі... Чок!.. Люблю гэты звон!.. Гурскі. А друг? Як іскра, выбег ён: Вядзе гамонку з цеслярамі, Яны на зрубе тапарамі: Чок, чок. Прыемны мяккі звон. Бялевіч.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чокаць ​1 — чокнуць. — Я б яго — чок! — шчоўкнуў языком Сцёпка і прыжмурыў вока, нібы цэліўся з нагана. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́льны

1. при́стальный; зо́ркий;

п. по́гляд — при́стальный взгляд;

~нае во́ка — зо́ркий глаз;

2. (весьма необходимый) настоя́тельный;

~ная патрэ́ба — настоя́тельная нужда́;

3. тща́тельный; внима́тельный;

~ная праве́рка — тща́тельная (внима́тельная) прове́рка;

4. бди́тельный;

трэ́ба быць ~нымі — на́до быть бди́тельными;

~ная спра́ва — неотло́жное де́ло; кра́йняя необходи́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)