Валюх ’пузан, цяльпук, мяла’ (Клім.), валюхла ’капун, павольны ў хадзьбе чалавек’ (З нар. сл.), валюх‑валюх ’выклічнік (пра хаду)’ (КСП). Да валяць з экспрэсіўнай суфіксацыяй; параўн. валёх‑валёх ’выклічнік’, рус. валях, валяха, валяшка, валява, валюга, валюшка ’цяльпук’, увалень, бесар. валюхаваты ’цяльпук’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахара́так ’аб’едак’ (Касп.), ахряткі ’аб’едкі’ (гарадоц., Яшкін, вусн. паведамл.), рус. алан. охоратки ’рэшткі ежы, якія кідаюць жывёле’, магчыма, сюды ж і охоратчалавек, худы на выгляд’ пск., цвяр., асташ. (КСРНГ). Няясна, магчыма, да незафіксаванага *харатаць. Паводле Трубачова (пісьм.), да аскротак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́тман ’старшы над плытнікамі, які падае каманды таркавым, адказны за плытагонаў і стан плытоў’ (гродз., Нар. сл.; маст., Нар. лекс.; Скарбы). З польск. rotman, часцей retman ’тс’, якія з ням. Rotte ’рад’, ’натоўп’, ’банда, шайка’, ’атрад’ і mannчалавек’, ’мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руба́ка ’адважны чалавек, які выдатна валодае халоднай зброяй’ (ТСБМ), ’хто робіць сходу, не задумваючыся’ (Нас.). Аддзеяслоўны нульсуфіксальны назоўнік ад рубаць, рубацца (гл.) як заступа ’абаронца’, балака, пралаза і інш. У першым значэнні, магчыма, русізм, параўн. руба́ч ’тс’ (Некр. і Байк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́ля ‘марудны чалавек, маруда’ (лід., Сл. рэг. лекс.). Няясна; можна параўнаць з укр. дыял. труля́ти ‘штурхаць’ (гл. туляцца) або з лат. truls, абл. truļš ‘тупы, тупалобы’, ‘атупелы (погляд)’, якое з trult ‘станавіцца тупым’, trulēt ‘тс’ < і.-е. *treu‑ (Каруліс, 2, 431).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

высо́кий в разн. знач. высо́кі;

высо́кая иде́йность высо́кая ідэ́йнасць;

высо́кая те́хника высо́кая тэ́хніка;

высо́кая производи́тельность труда́ высо́кая прадукцы́йнасць пра́цы;

высо́кий гость высо́кі госць;

высо́кий го́лос высо́кі го́лас;

высо́кий стиль высо́кі стыль;

высо́кая температу́ра высо́кая тэмперату́ра;

высо́кий челове́к высо́кі чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які жадае людзям дабра, прыхільна, спагадліва адносіцца да іншых. Добразычлівы чалавек. □ — Сядайце тут. Куды вы пойдзеце, — таксама запрашала .. [правадніца] Ніну з гасціннасцю добразычлівай гаспадыні. Сіўцоў. // Які выражае прыхільнасць, спагаду. Добразычлівыя адносіны. □ Упэўненасць ішла, мабыць, ад добразычлівых позіркаў, якія крадком кідалі на .. [старшыню] людзі. Навуменка. Лагоднае, добразычлівае слова больш дае сілы чалавеку, чым лаянка. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком. Васілёнак. Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Стомлены, замораны дарогай, у дарозе. Дзверы ціхенька адчыніліся, і ў пакой улез здарожаны чалавек у чорным кажушку. Быкаў. // Які выражае стомленасць дарогай. Калі б у гэты момант гаспадар ці гаспадыня паглядзелі на Сяргея, яны заўважылі б, што на твары яго, здарожаным і бледныя, выступіла як у хворага, нездаровая, плямамі, чырвань. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зеленава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Злёгку зялёны (у 1, 2 знач.); з зялёным адценнем. Зеленаватыя вочы ўмеюць быць злымі і строгімі, хоць сам старшыня чалавек не злы. Колас. З мора насустрач нам адна за другой коцяцца ўзнятыя ветрам зеленаватыя хвалі. Галавач.

2. Недаспелы, зялёны. Жыта пачало хутка даспяваць. Толькі ў нізінах яно было зеленаватым. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)