Вы́хартацца ’прагаладацца’ (Касп.), вы́хартавацца ’тс’ (Юрч.). Рус. дыял. пск., смал. вы́хортаться ’прагаладацца ад хадзьбы, работы’, пск., цвяр. хортать ’жыць абы-як, перабівацца’, чэш. chrt ’хорт (сабака)’ і ’вельмі худы чалавек’. Усё ад хорт (гл.) (Фасмер, 4, 268; Махэк₂, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcən ’жабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣān ’жабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карана́сты ’невысокае шырокае дрэва з моцным карэннем; плячысты чалавек’, укр. коренастий ’тс’, рус. коренастый ’тс’, чэш. kořenatý ’з моцным карэннем’, славац. korenastý, польск. korzeniasly, серб.-харв. ко̏ренаст, славен. korȇnast ’тс’ (гл. корань). Суфікс ‑astь (Трубачоў, Эт. сл., 2, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланды́шчыха ’дужая, мажная жанчына’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лантух ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’, параўн. шчуч. «Пошла, як лантух — такая громадная баба, тоўстая» (там жа), насуперак А. Грынавецкене (там жа, 616), якая параўноўвае гэту лексему з літ. llnda ’гультай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́мзаць1 ’балбатаць’ (шчуч., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. lemzyti ’тс’.

Лемзаць2 ’павольна з неахвотай есці’ (ТС, Сержп. Грам.). Укр. лемзати ’тс’. Відавочна, балтызм, адпаведнікам якога ў літ. мове з’яўляюцца lėmza, lėmzė ’павольны, вялы чалавек’, lėmžii ’лізаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчу́ра ’падслепаваты чалавек’ (Бяльк.). З рус. прищура ’пра чалавека, які мае звычку жмурыць вочы’ < прищуриться ’прыжмурыцца’, параўн. прывальваць ’прыжмурваць’ (ТС) пры скаліць зубы ’смяяцца’ (там жа), што, магчыма, сведчыць пра сувязь з шчэрыць (гл.), якую адмаўляе Фасмер (4, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустамало́т ’балбатун; чалавек, які без сэнсу гаворыць, крычыць’ (ТСБМ, Шат., Варл.; бялын., Янк. Мат.; міёр., З нар. сл.; карм., гом., Мат. Гом.), пустамало́ціць ’балбатаць, плявузгаць’ (Шат.). Ад пусты́ (гл.) і малаці́ць; параўн. апісальнае народнае пуста́я малата́рня пра такога чалавека.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустамлі́н ’балбатун, несур’ёзны чалавек’ (слонім., Жыв. сл.), пустамлён ’тс’ (ашм., Стан.). Ад пусты (гл.) і млін ’млын’, да ўнутранай формы параўн.: лапочаш, як пусты млын (стаўб., Матуе.); другасна збліжанае з млён ’кій у жорнах, якім іх прыводзяць у рух’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапе́лецчалавек, які ўтапіўся або топіцца’ (ТСБМ). Запазычана літаратурным шляхам (Купала) з польск. topielec ’тс’, ’істота, што жыве ў вадзе і зацягвае туды грэшнікаў; вадзянік’, што ад topiel ’глыбокае месца ў рацэ, у возеры, топкае балота’. Гл. наступныя словы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуча́ць несов., прям., перен. звуча́ть;

стру́ны г. глу́ха — стру́ны звуча́т глу́хо;

гучы́ць вясёлая мело́дыя — звучи́т весёлая мело́дия;

Чалаве́к! Гэ́та гучы́ць го́рда! — Челове́к! Э́то звучи́т го́рдо!;

у гэ́тым пыта́нні гучы́ць сумне́нне — в э́том вопро́се звучи́т сомне́ние;

не гучы́ць — не звучи́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)