Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Партны́1 ’ільняны’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), портны ’тс’ (ТС). Да портг (гл.).

Партны́2 ’кравец’ (Касп., Сл. ПЗБ). Рус. портной ’тс’. Магчыма, з рус., дзе скарачэнне са ст. портной швец, ст.-рус. пъртныи шьвьць. Да портг (гл. Фасмер, 3, 335).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Патру́сіны, лін. потру́сыны ’канец вяселля’ (Сл. Брэс.). Магчыма, з укр. лубенск. потрусини ’збор вялікай колькасці гасцей, асоб вельмі блізкіх сям’і на другі дзень гулянкі, каб даесці і дапіць рэшткі са ўчарашняга дня’. Утвораны ад потрусити ’патрэсці, праверыць, зрабіць труску, праверку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паты́нка ’металічная талерка’, ’дыскас’ (Нас.), ст.-бел. патына, патыня, патина ’металічная талерка, якую выкарыстоўваюць у час абедні’ (1583 г.) запазычаны са ст.-польск. patyna ’тс’, якое з лац. patina ’міска, нізкая каструля, патэльня’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180). Параўн. таксама паціна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашыбні́ ’галушкі’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да па‑шыбаць ’біць, збіваць’. Утворана аналагічна (па семантыцы), як літ. kukulis ’галушка’ ад kukti ’гнуцца, згінацца’, gražulis ’тс’ ад grąžyti ’выкручваць, выціскаць’, ’круціць’. Аб суфіксе ‑ень (са значэннем ’вынік дзеяння’) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералю́бка (піралю́бка) ’асоба, якая парушае шлюбную вернасць’ (слаўг., Нар. словатв.). Укр. перелю́б(ки) чини́ти ’пралюбадзейства рабіць з кім-небудзь’, серб.-харв. пр́љуб(а), макед. прељуба, ’тс’. Відаць, са ст.-слав. прѣлюбы дѣяті, творити ’тс’. Суфікс ‑ка, як у лю́бка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Планы, ст.-бел. пяаный ’дзікі’ (Скарыла). Са ст.-чэш. plany, якое першапачаткова абазначае ’неўрадлівы’, ’пусты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206) < прасл. *pol‑пь < *pol*je ’роўная, неапрацаваная зямля, зарослая дзікімі раслінамі, бязлесная, у адрозненне ад апрацаванай’ (*niva) і ўзаранай (*rolʼja) (Махэк₂, 454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ліва ’тое, што трэба палоць або што праполата’ (ТСБМ, Янк. 2, Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Ад палоць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ів‑, які надае значэнне ’аб’ект ці вынік дзеяння’, напр., жацьжаціва ’поле са збажыною’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раса́нкі толькі мн. л. ’расліна святаяннік звычайны, Hypericum perforatum L.’ (Ласт., Кіс.). Фанематычны варыянт рася́нкі (гл. рася́нка), верагодна, пад уплывам раса1 ў сувязі са звычайным распаўсюджаннем расліны ў “расістых” месцах, у тым ліку на лугах, па берагах рэк і азёр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)