змро́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Слаба асветлены; цёмны. Змрочнае памяшканне. □ Змрочны яловы лес перайшоў паступова ў светлы і сухі сасновы бор. В. Вольскі. Змрочная, непрытульная ноч напаткала ўцекачоў у .. цясніне. Быкаў. // перан. Які выклікае цяжкае ўражанне сваёй паныласцю, непрыгляднасцю; шэры, нудны. Змрочны пейзаж.

2. Пануры, хмуры, насуплены. Бацька змрочны, як хмара, хадзіў па хаце. Чарнышэвіч. // Які выражае панурасць, заклапочанасць. На змрочным твары Фаміча То прамільгне прамень надзеі, То наплыве, як цень, адчай. Бачыла. // Поўны цяжкіх пачуццяў; бязрадасны. Змрочны настрой. □ У галаве круцяцца думкі, неспакойныя, змрочныя. Асіпенка.

3. перан. Цяжкі, беспрасветны. Змрочныя гады зняволення. □ І не лёгка верыць успамінам Пра цяжкія, змрочныя часы. Лойка.

4. перан. Накіраваны супраць прагрэсу, чалавечнасці; жорсткі, рэакцыйны. Яркае ўяўленне аб самаахвярнай барацьбе рэвалюцыйнай моладзі супраць змрочных сіл рэакцыі стварае сцэна ў адным з віленскіх рэстаранаў. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труп, ‑а, м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы. Немцы схлынулі, кінуліся наўцёк; у лагчыне засталіся групы. Мележ. Зграі крумкачоў ляталі ў паветры, апускаліся сям-там на гарачых папялішчах і завіхаліся на трупах жывёлы, загінуўшай у дыме, у агні. Лынькоў.

•••

Жывы труп — пра вельмі слабога, худога, хворага, блізкага да смерці чалавека.

Толькі цераз мой труп — форма пратэсту супраць якога‑н. непажаданага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буту́з. Відавочна, запазычанне з рус. буту́з, буту́с ’тоўсты малы чалавек, карапуз’, якое лічаць вытворным ад дзеяслова буте́ть таўсцець’ (Гараеў, 25; Сабалеўскі, РФВ, 66, 333; Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238). Іншыя думаюць, што рус. слова — цюркізм (так Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 44; супраць Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́лька ’бэлька’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Інстр. I, ДАБМ, 883, Бяльк., Шат., Касп., Нас.). Ст.-бел. балька ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. дыял. ба́лька (у помніках з XVI ст.). Запазычанне з польск. balka ’тс’ (< ням.). Рыхардт, Poln., 32; Рудніцкі, 66 (супраць польскага пасрэдніцтва). Параўн. ба́лка1, бэ́лька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баро́метр. Рус. баро́метр (з XVIII ст., стары націск: бароме́тр), укр. баро́метр (з XVIII ст.; таксама ў форме барометрум). Запазычанне з зах.-еўрап. моў (франц. baromètre, ням. Barometer). Фасмер (1, 128) мяркуе, што, зыходзячы з націску, трэба прымаць пасрэдніцтва польскай мовы (супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 46, дзе і аргументы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бля́ты від кузава воза; частка яго’ (Маслен.). Бясспрэчна запазычанне з польск. blat ’дошка і г. д.’ (вельмі многа значэнняў), а гэта з ням. Blatt (таксама шмат значэнняў, Варш. сл., 1, 163). Укр. блят (часткі розных прылад). Польскае пасрэдніцтва прымае Шалудзька, Нім., 22, супраць чаго Рудніцкі, 153 (прама з ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілю́зія. Першакрыніца: лац. illusio ’іронія, насмешка’. У бел. мову слова магло трапіць як праз польск., так і праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). Для рус., дзе з сярэдзіны XIX ст., Фасмер (2, 127) таксама меркаваў аб польск. пасрэдніцтве; супраць Шанскі (2, I, 49–50), які называе франц. крыніцу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць. [Брат Зосі] куляўся па пасцелі, сваволіў. Чорны. Хацелася бегаць, сваволіць, але першы дзень заняткаў заўсёды прымушаў вучняў трымацца, як у гасцях. Колас. // перан. Бушаваць (пра стыхію). Хто спявае ў чыстым полі, Між аўсяных ніў, далін? Гэта вецер там сваволіць, Ліст страсаючы з калін. Пушча. Сваволіць стане Сож радзей, Заўважыўшы ў здзіўленні Агні сігнальныя раней, Чым першыя лілеі... Грачанікаў.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што. У воласці Магілёўскай сваволіла шляхта, у горадзе ад яе не адставалі паны бурмістры. Шынклер. // Выступаць супраць каго‑, чаго‑н. Не з тых ён [Сомік] быў, каб сваволіць, каб выступаць супраць пэўнага парадку. Лынькоў. [Казацкі афіцэр:] — Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць? Колас.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; бушаваць, буяніць. [Пятрусь да Таісы:] — Ты навучылася жыць лёгка. Ты ўмееш кружыцца, сваволіць, не ведаць ніякіх турбот — як птушка. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настро́іць, -ро́ю, -ро́іш, -ро́іць; -ро́ены; зак.

1. што. Надаць музычнаму інструменту пэўнае гучанне.

Н. гітару.

2. што. Прыстасаваць для прыёму якіх-н. радыёхваль.

Н. прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Наладзіць, прывесці ў патрэбны тэхнічны стан (спец.).

Н. станок.

4. перан., каго (што). Выклікаць які-н. настрой або якія-н. пачуцці ў каго-н.

Н. на вясёлы лад.

Н. сына супраць бацькі.

|| незак. настро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. настро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца (да 2 і 4 знач.); незак. настро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. настро́йка, -і, ДМ -стро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)