запаве́тны

1. заве́тный; (известный не всем, тайный — ещё) запове́дный, сокрове́нный;

з. ба́цькаў дом — заве́тный отцо́вский дом;

~ныя лясны́я сце́жкі партыза́н — запове́дные лесны́е тропи́нки партиза́н;

~ныя ма́ры — сокрове́нные мечты́;

2. (передаваемый из поколения в поколение, древний) заве́тный;

з. звы́чай — заве́тный обы́чай;

~ныя пе́сні — заве́тные пе́сни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́цца I несов., в разн. знач. ли́ться;

вада́ лье́цца — вода́ льётся;

слёзы лью́цца — слёзы лью́тся;

кроў лье́цца — кровь льётся;

пе́сні лью́цца — пе́сни лью́тся;

ра́дасць лье́цца ў душу́ — ра́дость льётся в ду́шу;

л. це́раз край — ли́ться че́рез край

лі́цца II несов., страд. ли́ться; см. ліць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ле́пет ’няскладная, невыразная мова дзіцяці’ (ТСБМ), укр., рус. лепет. Другая ступень чаргавання з лопат (гл.). І.‑е. адпаведнікі: ст.-інд. lapati ’балбоча, шэпча, гаворыць’, памір. lōwam, lewam ’гавару, размаўляю’, кімр. llêf ’голас’, алб. lapërdi ’брыдкая мова’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 702; Фасмер, 2, 483–4 з літаратурай). Сюды ж лепята́ць, ліпіта́ць ’хутка і невыразна гаварыць, балбатаць’, ’хлусіць, паклёпнічаць’, ’хутка лаяцца і гаварыць брыдоту’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат.; ст.-дар., Ант. бел. песні, КЭС, лаг., паўдн.-усх., КЭС), лепену́ць ’балбатнуць’ (Нас.) (з *лепятнуць), лепяцёхаць ’булькаць’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр. нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильний ’спешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен. nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр. негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плын ’скокі’ (гом., Мар. Ром.) у песні: Вуценятка плыгне, сетачкі парве, са мною ў плын пойдзе… (тамсама). Відаць, да плыгаць (гл.). Першапачаткова было б Тплыгн, як стогн. Аднак параўн. смал. альта ’плынь ракі’, ’плавание’, бел. плынь ’цячэнне’, як і польск. ріуп ’вадкасць’, ’газ’ — даплыць (гл.), полымя, płynąć, з формы цяп. часу якога паходзіць -л < прасл. *plynǫti ’перамяшчацца па паверхні вады’, сюды ж польск. płynąć ’уцякаць, бегчы’, рус. дыял. плыпуть ’хутка пабегчы’, што сведчыць, магчыма, пра старую сувязь плыгаць і плыць (гл.). Параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разго́н1 ’гвалтоўнае рассейванне тлуму’, ’рух з паступова нарастаючай скорасцю’ (ТСБМ), ’размах’ (Касп.), ’разбег’ (ашм., Стан.). Ад раз- і гнаць, ганяць (гл.).

Разго́н2 ’пасаг маладой у выглядзе гаспадарчай маёмасці, статак’ (Федар.). Магчыма, семантычная інавацыя на базе разагнаць, разагна́цца, г. зн. даць асновы і стымул для далейшага развіцця сямейнай гаспадаркі. У песні чаргуецца з прыгон, параўн.: Wyżań swuoj razhòn, wyżań swuoj pryhòn, / katory da minie nahnàła (там жа). Розныя тыпы пасагу?

Разгон3 ’расліна расходнік, Glechoma hederacea L.’ (Касп.). Відаць, сінанімічнае ўтварэнне да асноўнай назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каляда́ ’даўнейшы абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі’ (БРС, ТСБМ, Гарэц., Нас.; Сержп. Грам.), ’царкоўнае хрысціянскае свята нараджэння Хрыста, якое адзначалася 25 снежня па ст. ст. і ў наступныя дні да вадохрышча’ (Сцяшк.), каляда ’калядны вечар, куцця’ (Сл. паўн.-зах., Шат.), каляда посная, каляды ’свята нараджэння Хрыста’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., навагр., КЭС; Нік. Очерки., Мядзв., Нас., Сержп. Прымхі, Сл. паўн.-зах.; Сцяшк., Чач., Шат.), каляда ’песня, якая спяваецца падчас гэтага абраду’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.) ’прадукты, якія дарылі ў час каляд’ (ТСБМ, Мал., Сл. паўн.-зах., ТС), ’плата свяшчэнніку за хрэсны ход у час каляд’ (Нас.), параўн. яшчэ ў Радчанкі: «Ой панъ иде, коляду несе, Три куски сала, чтобъ коза встала», ’хвост вяпрука, які вараць на куццю і ядуць у «багатую каляду»’ (Сцяц., Нар.), ’вяпрук, якога колюць на каляды, туша яго’ (зах.-бел.: Жд. 2; Сцяц. Нар.; Сцяшк., Янк. I). Таксама сустракаецца ў песнях (параўн. у Насовіча: «Ехала коляда, колядуючи… Пошла коляда по лёду, разсыпала коледа коляду…» і Радчанкі: «Ишла коляда с конца в конец, Зайшла коляда к Ивану…»), што дало падставу Сержпутоўскаму пісаць пра персаніфікацыю каляды: раней Шпілеўскі адзначаў: каляда ’бог весялосці і радасці’ (Архіў АН СССР, фонд Сразнеўскага). У Насовіча яшчэ коледа ў выразе збор‑коледа ’пра розныя рэчы, сабраныя ў адну купу’. Форма коляды адзначаецца ў Сл. паўн.-зах. і Растаргуевым (з Косіч?), барыс. зафіксавана форма калёды (Сл. паўн.-зах.). Укр. коляда ’свята нараджэння Хрыста, калі пяюць калядныя несці’, ’песні ў калядны вечар’, ’падарунак каляднікам за песні’, рус. коляда ’свята нараджэння Хрыста, калі ходзяць па дамах і пяюць калядныя песні’, ’вечар напярэдадні каляд’, а таксама ’абрадавая песня’, ’падарункі і грошы каляднікам за песнісмал., калуж., наўг., кур., арл. ’вяпрук, якога колюць па каляды’ (геаграфія невядомая) і шэраг іншых, польск. kolęda ’калядная песня’, ’навагодні або калядны падарунак’, ’адведванне веруючых ксяндзом’, дыял. і ст.-польск. ’хаджэнне па хатах з песнямі і збіранне дароў’, шэраг іншых значэнняў, славін.-каш. kaląda ’калядная песня’, ’абрад хаджэння па хатах з песнямі’, н.-луж. уст. koloda ’навагодні падарунак’, чэш. koleda ’калядная песня’, таксама ’час, калі пяюць калядныя песні’, ’падарунак каляднікам, падарунак на Новы год’, славац. koleda ’калядная песня, якую пяюць на Новы год’, славен. kalę́da ’абрад, свята, калі ходзяць па хатах з музыкаў і песнямі; пры гэтым збіраюцца падарункі’, адзначаецца і форма ’куцця (вечар)’, дыял. kòlēňde ’навагодні падарунак’, серб. ко̀леда, коле́да ’калядаванне, хаджэнне на хатах з песнямі’, макед. коледа ’калядаванне, куцця (вечар), свята нараджэння Хрыста’, балг. коляда, коленда, коледа ’каляды’ (у Герава і ў дадатках да слоўніка), ст.-слав. калѧда ’calendae’ (’навагодняе свята’). Прасл. kolęda запазычанне з лац. calendae ’першы дзень месяца’, першапачаткова, відаць, свята, звязанае з пачаткам года, паколькі даўнія рымскія святы «календы» адзначалі з 1 па 5 студзеня, далей у сувязі з хрысціянскім уплывам адносна да свята нараджэння Хрыста (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 135). Міклашыч (24) выказваў меркаванне аб пачатковым распаўсюджванні ў славян Паноніі; праславянскае паходжанне як быццам пацвярджаецца шэрагам фактаў, але не вельмі надзейна. Распаўсюджанне слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі сведчыць, магчыма, аб познім характары. Параўн. і Дзясніцкая, Слав. языкозн., 329–332, дзе мяркуецца аб пранікненні балканскай назвы на захад і ўсход славянскага свету.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́р ’чалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус. кумендеръ ’званне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск. komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц. commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Катры́нка ’катрынка’ (Шат., Нас.), кацяры́нка ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца выраз польск. szarmant katrynka (таксама проста katarynka). Назва паходзіць, паводле Фасмера, 4, 410, з пачатковых слоў ням. песні Scharmante Katharine ’прыгожая Катарына’. Гэту песню, як мяркуюць, вельмі часта выконвалі на катрынках. Параўн. тлумачэнне ў Даля; Гараева, 419. Па іншай версіі (гл. Слаўскі, 2, 101–102), польск. katarynka паходзіць ад ням. назвы марыянеткі, якая называлася die schöne Katharine, потым перанеслі па музычны інструмент, на якім выконвалася адпаведная мелодыя пры выступленні лялькі. Гл. Слаўскі, 2, 101–102; Фасмер, 4, 410; Кюнэ, Poln., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́ра ’даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (ТСБМ, Маш., Яруш.), ле́ра, ле́рэя ’тс’ (ТС, Сцяшк., Бяльк.), рэля (БелСЭ, 6). Паводле Слаўскага (4, 276), запазычана з польск. мовы, у якой lira паходзіць з лац. lyra < ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Формы ле́ра, ле́рэя, відавочна, звязаны з ням. Leier; яны маглі ўзнікнуць на польскай тэрыторыі (параўн. польск. lejer), а пасля ўступіць у кантамінацыю з ліра. Сюды ж лірнік ’вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампаніруе сабе на ліры’ (ТСБМ), ’цымбаліст’ (Яруш., Інстр. I), лірніцкія (песні) ’жабрацкія’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)