заблажи́ть сов., прост. задуры́ць, заблазнава́ць, пача́ць дуры́ць (блазнава́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замета́тьIII сов. (начать метать) разг. пача́ць кі́даць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затопо́рщиться сов., разг. (начать топорщиться) пача́ць тапы́рыцца, натапы́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачай ’пачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачацьпачаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пале́зці, -зу, -зеш, -зе; пале́з, -зла; пале́зь; зак.

1. Пачаць лезці (у 1, 3 і 7 знач.).

П. на дрэва.

Хлапчукі палезлі ў сад.

П. біцца.

П. ў кішэнь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць выпадаць (пра валасы, поўсць).

Валасы ўжо палезлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак.

Пачаць імчацца з вялікай хуткасцю.

Коннікі памчаліся ў лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закульга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Пачаць кульгаць.

З ночы я штосьці закульгаў.

2. Пайсці кульгаючы.

Закульгаў дадому.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, -пеяце́, -пяю́ць; -пе́ў, -пе́ла; -пе́й; зак.

Пачаць пець.

|| незак. запява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць чарнець (у 2 знач.).

На полі зачарнела ралля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заблука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Блукаючы, зайсці куды-н.

2. перан. Пачаць блукаць.

На губах заблукала ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)