адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзеравяне́лы і здзервяне́лы, ‑ая, ‑ае.

Цвёрды, як дрэва. Здзеравянелы атожылак. // Здранцвелы, анямелы (пра часткі цела). [Васіль] зусім выбіўся з сіл, залез у снег па пояс і не можа ўжо мясіць яго здзеравянелымі нагамі. Колас. Яўхім стомлена павёў плячамі, перагнуўся трохі назад — хацеў разварушыць здзервянелую спіну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., чаго.

Пабудаваць у вялікай колькасці. [Кацярына:] — Гэта ж я тут тры гады таму назад на торфе рабіла. Завербавалася і першы раз у жыцці выехала з.. вёскі сюды на заработкі. А цяпер вось пасёлка і не пазнаць. Столькі тут набудавалі. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́тар, ‑а, м.

Прыбор для рэгулявання дзеяння чаго‑н. (машыны, механізма і пад.). Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы. Васілёнак. Славік уключыў радыёлу зноў. Крутнуў рэгулятар гучнасці залішне. Шамякін. // перан. Кніжн. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́жны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і парожні. [Агата] рынулася назад у сенцы з парожным вядром і бразнула яго на лаўку. Крапіва. А дом, ён цягне. У мяне там цяпер толькі мачыха. А вось як падвярнулася машына на базе, — выпрасіў на нядзелю. Парожны не прыеду. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаліна́, ‑ы, ж.

Разм. Смаловае палена, смалісты кавалак драўніны, смаляк. Уладзік памаўчаў, падкінуў у агонь кавалак смаліны. Краўчанка. // Наогул пра што‑н., насычаны смалой. Гэткая смаліна, дзіва што палае... Такога клуба больш ужо не паставім... — уздыхнула маці і панесла назад у хату нейкі клунак. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыфербла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках і іншых вымяральных прыборах. Стрэлкі на маленькім цыферблаце слаба паблісквалі. Савіцкі. — Ну, а дарогу назад знойдзеш? — Калі сам не знайду, вось хто дапаможа, — пстрыкнуў пальцам па цыферблаце компаса Лявон. Ляўданскі.

[Ад ням. Zifferblatt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навярну́ць ’схіліць, пераканаць; нахіліць, пахіснуць; нагаварыць на каго-н.’ (Гарэц.), ’прымусіць’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’надумацца (сказаць)’ (карм., Мат. Гом.), сюды ж навярну́цца ’павярнуцца’ (мядз., Жыв. сл.), ’адведаць’ (круп., «Полымя», 1980, 8, 253). Да вярну́ць з развіццём семантыкі ад ’вярнуць назад’, ’прымусіць адступіць’ да ’адведаць’, ’наваліць’, ’схіліць да чаго-н.’ і г. д., характэрнай для большасці славянскіх моў, параўн. укр. навернувся в хату, польск. nawrócić grzesznika (= схіліць да пакаяння), серб.-харв. навр́нути се ’зайсці, наведаць’ і інш., відаць, адлюстроўвае, акрамя шматзначнасці каранёвай марфемы, разгорнутую сінанімію прэфікса на-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўспяце́нь (ныўспяцень) ’наадварот’: прыставіць дзверы ныўспяцень (Бяльк.). Магчыма, да рус. вспятьназад’ (да пята, гл. Фасмер, 3, 363); аднак, зыходзячы з ілюстрацыі і ўдакладнення рэдактараў слоўніка, якія дадалі значэнне ’ўгару, увысь, высока’, можна звязаць з успяць ’падняць угару’ (да пяць, пну, гл.). Прымаючы пад увагу магіл. на́піта, напята ’насцеж’ (гл.) і пятнік ’вушак, да каторага прыладжваюцца дзверы завесамі’, мае права на існаванне і іншая версія: да пята ’ніжняе гняздо, у якое ўстаўлялася драўляная вось дзвярэй’, тады наўспяцень значыла б ’не тым канцом восі (устаўлены дзверы)’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)