Муроўка 1 ’мураванне’, ’матэрыял для муравання’ (ТСБМ, Нас.). Да мурава́ць (гл.).
Муроўка 2 ’божая кароўка, Coccinella septipunctata’ (міёр., Шатал.). З ⁺мороўка, роднаснае да польск. mrówka < прасл. morvьja ’муравей’. Гл. мураве́йнік.
Муроўка 3 ’мурава, густая мяккая трава’ (докш., Янк. Мат.; Бяльк.). Да мур 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бамбу́к, ‑у, м.
1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. / у знач. зб. Нарэзаць бамбуку.
2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку. Б. Стральцоў.
[Малайск. bambu.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’ём, ‑у, м.
1. Велічыня прадмета, выражаная ў кубічных адзінках. Аб’ём геаметрычнага цела. Аб’ём каўша — 0,6 кубаметра. Аб’ём грудной клеткі.
2. перан. Змест чаго‑н. з пункту гледжання памераў, саставу, колькасці і пад. Па аб’ёму матэрыял быў пасільны для вучняў. Аб’ём работ. Аб’ём вытворчасці. Аб’ём патрабаванняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гі́бкі ’гібкі’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’багністы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́бкий, польск. gibki, серб.-харв. ги̏бак і г. д. Прасл. *gybъkъ — утварэнне з суф. ‑ъkъ ад *gybati (гл. гіба́ць). Падрабязны агляд і матэрыял у Трубачова, Эт. сл., 7, 219. Параўн. Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 275.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парця́нік, парцяк ’спадніца з саматканага палатна’ (ДАБМ, 934), парцяк (Інстр. I), парцюк (Бяльк.), парцянік, парцяна, парцяк (Мат. Гом.), парцянік ’даматканы парцяны матэрыял у клетку’ (Сл. ПЗБ), парцянікі ’штаны з даматканага матэрыялу’ (Сл. ПЗБ), парціна ’адзенне (льняное)’ (Мат. Гом.), парцянкі ’анучы’ (Шпіл.). Дэрываты ад пар цяньку порт?.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгава́ння, рэгава́нне, рыго́ўка ’матэрыял, якім пакрываецца вата пры пашыве ватняга адзення’ (іўеў., валож., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), рыгава́не ’вацін’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з польск. ryga ’лінія’, ’рад’, rygować ’прышываць падкладку, вату’, якія з’яўляюцца запазычаннямі са ст.-в.-ням. rihe ’рад’, ’лінія’, ’рыска’, ням. Reihe ’рад’, ’шарэнга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
армату́ра, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога‑н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла. // Камплект прадметаў для абсталявання электрычнага асвятлення. Асвятляльная арматура.
2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў, а таксама сукупнасць металічных частак, якія ўводзяцца ў які‑н. матэрыял, у якое‑н. збудаванне, каб павялічыць іх трываласць.
[Ад лац. armatura — узбраенне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скульпту́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скульптуры (у 2 знач.); які з’яўляецца скульптурай. Скульптурны партрэт. □ Гэта не сквер, а сапраўдны парк з цяністымі алеямі, кветнікамі, скульптурнымі ўпрыгожаннямі, лавачкамі. Хадкевіч. // Які служыць для скульптурных работ. Скульптурны матэрыял.
2. перан. Які добра перадаецца ў скульптуры; рэльефны. Скульптурнае цела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упакоўваць — упакаваць; вынік такога дзеяння. Упакоўка рэчаў у чамаданы. Упакоўка гатовых вырабаў.
2. Р мн. ‑ковак. Матэрыял, у які што‑н. упакавана; тара. Упакоўка з цэлафану. Кардонная ўпакоўка. □ На ўпакоўцы — белай шурпатай паперы — красавалася слова «Казбек». М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́фер, ‑у, м.
1. Чорны або шэры гліністы сланец. Здабыванне шыферу.
2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў з такога сланцу, які ўжываецца для пакрыцця даху. Будуць узводзіць другі паверх [будынка], затым ставіць кроквы, каб заўтра шыферам накрыць. Гроднеў. На страсе цесля Лявон клаў апошнія аркушы шыферу. Дубоўка.
[Ням. Schiefer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)