стары́, -а́я, -о́е.

1. Які дасягнуў старасці.

Старая жанчына.

Цяжка жыць старому (наз.).

2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

Старая вёска.

3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

Старыя падручнікі.

Старая сукенка.

4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

Старыя парадкі.

5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

Старое рэчышча ракі.

6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

Старая частка горада.

Старая архітэктура.

7. Вопытны, бывалы.

С. грыбнік.

8. Даўно вядомы.

Старая прымаўка.

9. Які стаў нясвежым, страціў свае якасці (пра прадукты харчавання).

Старое сала.

10. Які стаў несапраўдным пасля пэўнага тэрміну або пасля выкарыстання.

С. білет.

С. пропуск.

І стары і малады — усе да аднаго, усе без разбору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пло́скані, плосксткі ’маніцы, мужчынскія калівы канапель’ (Нас.; гом., Рам. 4), плоскую ’тс’ (Бір.; ваўк., Хрзст. дыял.; Янк. 1; Нас.; Сцяшк. МГ; Мат. Гом.; ДАБМ, камент., 869–870; Ян.; ТС; чырв., Знар. сл.; ст.-дар., Нар. сл.), ’палатно з гілоскуняў’ (Уладз.), параўн. польск. дыял. ploskony ’маніцы’, відаць, запазычанае з усходу, (Бел.-польск. ізал., 53) і балг. плоску́ньмалады, з малымі зярнятамі (пра зялёны боб, гарох і пад.)’, паводле БЕР, 5, 361 — пад уплывам плоськ, гл. плоскі. Да плосконі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́садзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

1. Даць магчымасць, дапамагчы сысці або прымусіць выйсці (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіць пасажыраў. Высадзіць дэсант.

2. Перасадзіць расліны з парніка ў глебу. Высадзіць расаду.

3. Абсадзіць што‑н. па краях раслінамі. Высадзіць дарогу дрэвамі.

4. Разм. Выбіць моцным штуршком. Высадзіць дзверы. Высадзіць шыбу.

5. Разм. Высунуць што‑н. знутры. Малады шафёр з зайздроснай усмешкай высадзіў галаву з кабіны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мало́дшы, ‑ая, ‑ае.

1. Якому менш год у параўнанні з кім‑н.; самы малады сярод іншых. Іх было дзве сястры: Марынка і малодшая Ніна. Шыцік.

2. Ніжэйшы чынам, ніжэйшы па службоваму становішчу. Малодшы персанал. □ [Вейс] успомніў, што да гэтага часу не з’явіліся ў камендатуру яго два малодшыя афіцэры. Лынькоў.

3. Пачатковы, ніжэйшы (пра клас, курс і пад.). [Андрэй:] — У малодшых класах я марыў вывучыць мовы ўсіх народаў зямлі. Шамякін.

•••

Малодшы лейтэнант гл. лейтэнант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нішнік, ‑а, м.

1. Ранішні збор, спектакль для дзяцей-дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навагодні ранішнік. □ Назаўтра на ранішнік сабраліся малодшыя класы і ўсе вясковыя дзеці дашкольнага ўзросту. Васілевіч. Распускаючы вучняў дахаты, настаўнікі аб’явілі пра ранішнік, які меўся адбыцца на другі дзень Новага года. Навуменка.

2. Ранішні мароз, які бывае да ўсходу сонца ўвосень і вясной. Увосень ранішнік з’явіўся, У госці завітаў суровы лістапад, І малады дубок ад лісця агаліўся. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страж, ‑а, м.

1. Высок. Ахоўнік, абаронца. Армія — страж нашых граніц. / у вобразным ужыв. [Лес] спрадвеку стаіць, нібы нязменны і зоркі страж, вакол вёскі, дзе я нарадзіўся і вырас. Сачанка.

2. перан. Той, хто заўсёды на варце, за працай. — Будзем знаёмы: Волкаў Антон Пятровіч. Дык вы, малады чалавек, не паспелі на кватэру стаць, а ўжо адразу і за працу. Хаця, я вас разумею, вы, так сказаць, страж пяра... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус. цвяр. мале́ц ’халасцяк’, смал. ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус. малецъ ’падлетак’, польск. malec ’малы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв. ма̏лац ’тс’. Прасл. malьcь. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здо́льны

1. спосо́бный; (обладающий талантом — ещё) дарови́тый;

з. ву́чань — спосо́бный учени́к;

гэ́та малады́ з. вучо́ныэ́то молодо́й дарови́тый учёный;

2. (на што и с инф.) спосо́бный;

стало́вая ~на прапусці́ць за дзень ты́сячу чалаве́к — столо́вая спосо́бна пропусти́ть в день ты́сячу челове́к;

з. на ўся́кія шту́кі — спосо́бен на вся́кие шту́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераво́ды1 ’плёткі, што жанчыны пераносяць з хаты ў хату’ (Нас.), параўн. рус. смал. пераво́дки, пск. перево́дни, арханг., цвяр. перево́ды ’тс’. З пера- і вод‑ < вадзі́ць, ве́сці (гл.). Параўн. яшчэ бел. зводы ’плёткі’ і рус. переводить вести ’нагаворваць’.

Пераво́ды2 (перэво́ды), перэво́дзіны ’адно з вясельных застолляў (пасля вяселля)’ (ТС). Польск. przewodziny ’перыяд вяселля, калі малады забірае сваю жонку дамоў’, рус. отво́ды ’тс’. Да пера- і весці (гл.) — яшчэ ў недалёкім мінулым маладая перабіралася ў дом маладога пешшу, — як правіла, маладыя былі з аднае ці з блізкае вёскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забіць ​1.

2. у знач. наз. забі́ты, ‑ага, м. Той, каго забілі. У хвіліны зацішша байцы хавалі забітых, санітаркі перавязвалі раненых. Мележ. Крушынскі толькі адным вокам зірнуў на забітага. Бядуля.

3. у знач. прым. Прыніжаны, запалоханы, даведзены да атупення. Гэта была кабета ціхая, забітая, бо пан Баранкевіч, як даведаўся Лабановіч потым, у сям’і быў чалавек жорсткі. Колас. У цёмным, забітым, прыгнечаным мужыку малады юнак убачыў чалавека. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)