шавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць што‑н. Вецер шавяліў пажоўклае лісце на дубах, і яно ледзь чутна шалясцела. Чарнышэвіч. Па-над полем плавае лёгкі цёплы вецер і шавеліць на галаве ў дзеда густыя пасярэбраныя валасы. Галавач. // перан. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да акаляючага; узбуджаць.

2. чым. Злёгку рухаць чым‑н. Зося лёгка разбірала знаёмы почырк і ледзь шавяліла губамі. Крапіва. Счапіўшы ў рукавах рукі, Фішар дрыжаў, шавяліў плячыма, тупацеў нагамі. Быкаў.

•••

Шавяліць мазгамі (галавою) — тое, што і варушыць мазгамі (галавою) (гл. варушыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падушы́ць 1, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

1. Задушыць усіх, многіх. Падушыць куранят.

2. Раздушыць, расціснуць, памяць. Падушыць яйкі.

3. Душыць некаторы час.

падушы́ць 2, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Апырскаць крыху духамі; злёгку надушыць. Падушыць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Злёгку, час ад часу трашчаць. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло. Колас. [Сюзана] ішла праз скверык, і пад яе нагамі ледзь чутна патрэскваў вячэрні лядок. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Злёгку абмыць; апаласнуць. Шура падбег да вадакачкі, спаласнуў банку вадой — не памагло. Ставер. Саша праспаў ледзь не дзве гадзіны, а калі ўстаў, спаласнуў твар вадой і выйшаў на двор. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приуда́рить сов.

1. разг. (злёгку) сту́кнуць;

2. (начать быстро и энергично что-л. делать) прост. прыўда́рыць, прынале́гчы;

3. (начать ухаживать) прост. прыўда́рыць (за кім), пача́ць заляца́цца (да каго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгні́сці, ‑гніе; зак.

1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.

2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які злёгку высах, стаў больш сухім. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай. Мележ. Дзьмуў свежы вецер, на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл. М. Стральцоў. // Які часткова засох. Каля плоту, што адгароджваў сад ад двара, стаяла падсохлая чарэшня. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымарозіць.

2. у знач. прым. Злёгку пашкоджаны марозам; абмарожаны. Прымарожаныя яблыкі. □ [Лёкса] нагнулася, узяла ў руку прытаптаны нагамі корчык жыта — камячок чорнай зямлі з прымарожанымі жоўта-зялёнымі стрэлкамі і доўгімі белымі ніткамі карэньчыкаў. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́нне, ‑я, н.

Здольнасць рабіць што‑н., набытая ведамі, вопытам; спрыт. Уся справа ў людзях, у кадрах, ва ўменні арганізаваць масы на барацьбу за высокі ўраджай. Машэраў. Булая папракалі, але злёгку, а больш хвалілі. За смеласць, за ўменне разгледзець новае. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́кман ‘слабы напой’ (Барад.). Параўн. польск. sikacz, разм. sikoń ‘віно ці піва дрэннай якасці’, што несумненна звязана з siki, sikać (Варш. сл.), параўн. сікі ‘мача’, гл. сікаць. Аднак гэта можа быць другаснае збліжэнне, параўн. у мове ідыш schickerзлёгку падпіты’, а таксама ст.-рус. сике́р, ст.-польск. sycera ‘дурманячы напой’, укр. сикер ‘добрая гарэлка’, што з лац. sikera, грэч. σίχερα з арам. šikrā або szekar (Брукнер, 528; Фасмер, 3, 620).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)