самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смешнава́та,
1. Прысл. да смешнаваты.
2. безас. у знач. вык., каму. Пра тое, што выклікае здзіўленне, жаданне смяяцца. Некаторыя камандзіры.. разумныя мальцы былі, а пачнуць яны меркаваць, дык мне спачатку смешнавата было на іхняе тыцканне пальцамі ў карту. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць брудным, запэцкаць. Спаскудзіць падлогу.
2. Сапсаваць; зрабіць дрэнным. [Бабка:] — Дай .. [Насі] на коўзанку тыя валёнкі, дык так спаскудзіць іх, што і не пазнаеш. Каліна. / у перан. ужыв. [Ганя:] — [Намыснік] мне ўсё жыццё спаскудзіў. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Колькасць страчанага прадукта пры высыханні. Нормы ўсушкі. / у іран. ужыв. Калі ў краме ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частако́ліна, ‑ы, ж.
Адзін кол частаколу. [Міхалка] далей не пайшоў — астаўся стаяць, высунуўшы твар паміж дзвюх рассунутых частаколін. Чорны. На вясковай вуліцы была гэтакая ціш, што каб у гэтым канцы пераламаў частаколіну, дык, пэўна, у тым пачулі б трэск. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкрыва́льнік, ‑а, м.
Чалавек, які адкрыў, адкрывае што‑н. першы, упершыню. — Дык ёсць жа і рабочыя, што робяць адкрыцці, — не вытрымлівае Веньямін. — Напрыклад, Наўзуноў. Ён жа інжынерам не быў. [Мудрык:] — Якраз наадварот. Па духу ён адкрывальнік. Няважна, што не ведаў тэорыі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гарадзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм.
1. Выдзеліцца агароджай з чаго‑н., адгарадзіцца. [Сымон:] — Думаю, выгараджуся ад гіцля, а то ён [Халуста] і глыбей палезе, дык ён бачыш што! Кажа, што яго зямлю заняў. Чарнышэвіч.
2. перан. Ухіліцца ад адказнасці за недазволеныя ўчынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бліскаві́ца, ‑ы, ж.
Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца. Маўр. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // Тое, што і зарніца 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Жыць у цяжкіх умовах. [Сузан] не жыве, а мадзее.. Трэба лічыцца з кожным цэнтам. Лынькоў. // Бязмэтна існаваць; марнець. — Ну, дык як, дзяўчаты, жывяце? — Як гарох пры дарозе, — першая адказала Валя. — Не жывём, а мадзеем. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
махлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
Разм. Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць. Алена малако на рынку прадавала. Чатыры гладышы было ў яе, Дык з аднаго пакаштаваць яна давала, А з іншых налівала, Калі ў пакупніка ўвагі не стае... Сказаўшы карацей, — Алена махлявала. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)