дык.

1. злуч. з выніковым знач. Ужыв. для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі.

Калі так, дык я згодзен.

2. злуч. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа пры даданым умоўным.

Работу зрабіў, дык можна і адпачываць.

3. часц. узмацн. Узмацняе выказванне.

Я дык і глядзець у той бок не хачу.

Абяцаць дык абяцалі, а не выконваем.

4. часц. узмацн. Ужыв. пры ўказанні на проціпастаўленне або пярэчанне (разм.).

Дык я ж не спрачаюся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́к

часціца

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́к

злучнік, падпарадкавальны

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дык

1. союз то;

калі́ так, д. я зго́дзене́сли так, то я согла́сен;

2. союз (в начале главного предложения при придаточном условном) так;

рабо́ту зрабі́ў, д. мо́жна і адпачыва́ць — рабо́ту сде́лал, так мо́жно и отдыха́ть;

працава́ць д. працава́ць — рабо́тать так рабо́тать;

3. частица усил. -то;

я д. і глядзе́ць у той бок не хачу́ — я и смотре́ть-то в ту сто́рону не хочу́;

абяца́ць д. абяца́лі, а не выко́нваем — обеща́ть-то обеща́ли, а не выполня́ем;

вось д. бяда́! — вот беда́-то!

4. частица усил., разг. (при указании на противопоставление, возражение) так; (с частицей ж (жа) — ещё) ведь;

яна́ д. зусі́м не змяні́лася — она́ так совсем не измени́лась;

д. вось дзе ты цяпе́р жыве́ш! — так вот где ты тепе́рь живёшь;

лі́вень д. лі́вень! — ли́вень так ли́вень!;

ну д. што ж? — ну так что же?;

д. я ж не спрача́юся! — ведь я не спо́рю!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дык, часціца.

1. Ужываецца ў пачатку пытальных і клічных сказаў, якія указваюць на вывады або падводзяць вынікі таго, аб чым гаварылася раней. Дык як, Іван Данілавіч, з гэтым чалавекам? — спытаў Галаўня і з ледзь прыкметнай усмешкай дадаў: — Я думаю, няхай застаецца ў тваёй брыгадзе. Гроднеў. Дык вось. Вера ў партыю дапамагла народу правільна разабрацца ў тых падзеях. Шыцік. / У рэпліках, якія ўзнаўляюць пачатую гутарку ці вяртаюць яе да якой‑н. тэмы. — Ну, брат Грышка, дык я еду!.. Колас. — А пра галоўнае дык ты і не пытаешся, браток. Брыль.

2. Ужываецца ў пачатку сказаў, якія ўказваюць на вынік, што выцякае са зместу папярэдніх сказаў; адпавядае па значэнню: у такім выпадку, тады. — Дзе ён? — Няма. — Дык знайсці яго. // Ужываецца ў якасці суадноснага слова ў складаназалежных сказах з даданымі часу, умовы, мэты, уступальнымі. Калі вяртаўся Лёня дамоў, дык на вуліцы, на зялёных прысядзібных участках.. займаўся дзень. Кулакоўскі. [Лютынскі:] Як толькі змеркнецца, дык ты праз акно ды ў жыта. А там — сцежкі табе вядомыя. Крапіва. — Калі любіш, дык любі, А не любіш адкажы! Танк. — Што б ні сказаў ты, браце мой, дык усё роўна мяне не здзівіш. Не тое бачылі. Зарэцкі. / У бяззлучнікавых умоўных сказах паміж аднолькавымі словамі. Працаваць, дык працаваць. Ну што ж, ісці, дык ісці.

3. Падкрэслівае наяўнасць выключных якасцей, асаблівасцей, уласцівых каму‑, чаму‑н. (звычайна пры паўтарэнні азначаемага слова). Вось будзе штука вам, дык штука! Колас. Вот зрабіў, дык зрабіў. Гартны.

4. Ужываецца пры проціпастаўленні або супастаўленні, каб вылучыць слова, якое проціпастаўляецца. — Машыне і той добры шафёр дае астыць трохі, а ты нават... — Дык то ж машына, а ты чалавек. Пальчэўскі. // Узмацняе слова або групу слоў, да якіх адносіцца. На Вайнера лічба не зрабіла ўражання, а вось перакладчык дык заікаўся, калі называў яе маёру на нямецкай мове. Шахавец. Нешта сёння ў Агаты Лямпа весела гарыць, А людзей дык поўна хата, — Так як дзверы зачыніць. Крапіва. Хто баіцца, Юрка Іванавіч, — гаворыць Шарэйка, — дык той заявы не пісаў. Брыль.

5. у значэнні выніковага злучніка. Ужываецца для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі. — У нас тут няма камуністаў, дык за ўсё павінны адказваць мы, камсамольская арганізацыя. Кулакоўскі. / Злучае сказы з умоўна-выніковымі адносінамі; дзеянне другой часткі такіх сказаў ажыццяўляецца пры ўмове, аб якой гаворыцца ў першай частцы. — Ты не панясеш, дык я занясу, — цвёрда сказала Ларыса. Кулакоўскі. [Насця:] Самому трэба сумленна рабіць, дык і станок лепшы будзе. Крапіва.

6. у значэнні супраціўнага злучніка. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў з узаемным выключэннем; па значэнню адпавядае злучнікам «але», «а». Была адна надзея, дык і тая сёння прапала. Пестрак. — Сцёпка, ведаю, не адмовіўся б, дык ён у лес ходзіць у заработкі. Крапіва. — Дай.. [каню] вады. — Даваў. Дык ён адно губы памачыў. Чорны. // Злучае сказы, змест адной часткі якіх не адпавядае таму, што павінна адбыцца з пункту погляду гаворачай асобы; па значэнню адпавядае злучнікам «аднак», «але». Пара б і вучыцца, Дык школы няма. Колас. Хацеў выспацца, дык не даюць. Чорны.

7. у значэнні далучальнага злучніка. Далучае сказы з нечаканымі або непрадбачанымі падзеямі. — Я прачнуўся — дык таты няма ў хаце. Чорны. // Далучае сказы, якія ўказваюць на вывад, заключэнне ў сувязі з выказанай раней думкай. Скрыпка — хлеб твой і апора, Дык шануй яе, мой сын! Колас. — Час зараз такі, што сакратара выбраць нельга, дык вось я цябе прызначаю сакратаром гэтай арганізацыі. Шамякін. // Разам з часціцай «яшчэ» далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі. — Мілы ты мой друг! Мала таго, што твая галава міністэрская, дык ты яшчэ і чараўнік, — натхнёна прамовіў Лабановіч. Колас. // Далучае сказы з дадатковымі звесткамі, якія абмяжоўваюць папярэднія думкі. — Цяпер тут, значыцца, амбулаторыя? Дык нешта ж шыльды яшчэ не відаць. Брыль.

•••

А не дык гл. а ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыкII часц.:

дык гэ́та то́е, што… das ist gerde das, was…

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дыкI злучн. so, dann;

калі́ так, дык я зго́дзен wenn es so ist, (dann) bin ich inverstanden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Нгуен Дык Дан 3/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Нгуен-дык-Нунг 3/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кім Дык Сін 5/479

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)