По́лка1 ’кавалак тканіны’, ’пялёнка’ (Ян.), ’пялёнка’ (Жд. 1), ’крысо’ (Сл. Брэс.), ’адно палотнішча (у дзяружцы, мяшку і інш.)’ (ТС), ’посцілка’ (ЛА, 2). Укр. пілка ’полка’, рус. полка ’кавалак тканіны ва ўсю шырыню’, по́лочка ’пярэдняя частка жаночай вопраткі’, славац. polka ’кавалак палатна спавіваць дзіця’, ’адно палотнішча’, балг. полкаверхняя жаночая вопратка’, ’блуза’. Памяншальная форма ад прасл. *pola, якое ад *polъ ’палова, бок’ (гл. паў-), параўн. польск. poła ’палова’, славац. pola ’полка; крысо’, балг. пола́ ’ніжняя частка вопраткі’, ’палавінка варот’. Гл. пала́.

По́лка2 ’палок у лазні’, ’насціл для сушкі гароху і інш.’ (Ян.). Рус. полка ’паліца’, польск. półka ’тс’. Памянш. да пол2, першапачаткова ’дошка, плашка’; Банькоўскі (2, 689) рэканструюе *polъka ’расколатае напалову бервяно, што служыла паліцай’, што да праслав. *pelti ’раздзіраць на дзве часткі’ з і.-е. *(s)p(h)el‑ ’расколваць’. Ідэнтычнае polъ ’палова; бок, край’, параўн. апо́лак ’крайняя дошка з бервяна’. Гл. паў-, палова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́тье ср.

1. (одежда вообще) адзе́нне, -ння ср.; адзе́жа, -жы ж.; (верхнее) во́пратка, -кі ж.;

мно́го вся́кого пла́тья шмат уся́кага адзе́ння (уся́кай адзе́жы);

магази́н гото́вого пла́тья магазі́н гато́вага адзе́ння (гато́вай во́праткі);

шкаф для пла́тья ша́фа для адзе́жы;

ве́рхнее пла́тье ве́рхняя во́пратка;

вое́нное пла́тье вайско́вая во́пратка;

шта́тское пла́тье цыві́льная во́пратка;

2. (женское) суке́нка, -кі ж.; пла́цце, -ця ср.;

ба́рхатное пла́тье аксамі́тная суке́нка (аксамі́тнае пла́цце);

ле́тнее пла́тье ле́тняя суке́нка (ле́тняе пла́цце);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэ́па1 ’рэпа (Brassica rapa L.)’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Шат.), рэ́піна ’тс’ (ТС), ’адно каліва рэпы’ (Юрч. СНЛ). Укр. ріпа, рус. репа, польск. rzepa, палаб. repo, н.-луж., в.-луж. rěpa, чэш. řepa ’бурак’, славацк. repa ’рэпа; бурак’, славен. répa ’рэпа’, серб., харв. rȅpa, балг. ряпа. Прасл. *rěpa. Адпаведнікі ў і.-е. мовах: літ. rópė, лац. rãpa, ст.-в.-ням. ruoppa. Мяркуецца, што гэта старажытны вандроўны культурны тэрмін невядомага паходжання (Фасмер, 3, 471; Чарных, 2, 111).

Рэ́па2 ’трэшчыны’ (Сл. ПЗБ), ’цыпкі на нагах або руках’ (Сцяц., Шатал., Янк. Мат.), рэ́пы ’тс’ (ЛА, 3), рэ́піна ’трэшчына на скуры’ (ТСБМ), рэ́паўка ’трэшчына’ (Сл. ПЗБ), рэ́паўкі ’цыпкі на нагах’ (ЛА, 3), рэ́йпіна ’драпіна’ (пін., Нар. лекс.), рэ́панка ’нешта парэпанае, патрэсканае’ (ТС), ’гатунак бульбы, яблыкаў, груш’ (Мат. Гом., ТС), ’груша або яблык, верхняя частка якіх лопнула ад сонца’ (Янк. Мат.), ’земляная жаба, рапуха’ (ТС), рэ́паўка ’тс’ (Жыв. сл.), рэ́панкі ’цыпкі’ (Мат. Гом.). Ад рэпаны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́руб1 ’сутарэнне’ (Гарэц.), рус. поруб ’калодзежны зруб’, ’яма, каталажка, вязніца, астрог’, польск. porębina ’сцены, што акружаюць кош у млыне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння, хутчэй за ўсё, да прасл. *robili ’сячы, высякаць’. С© .‑© ©опьск. pontbie ’вязніца’ без насавога галоснага можа быць усходнеславянізмам ці махізмам, параўн. польск. rąbać. Паводле Зубатага (Зубаты, Studie, I, 360–363), чэш. ruby ’кавалкі, акрайкі тканіны’, ohrubaверхняя частка калодзежа’, ’кром стала’ звязаныя з шырокім значэннем ’край, хром’, параўн. таксама славен. parobek ’узлесак, край лесу’. Адсюль поруб магло азначаць: ’забудова ці памяшканне на ускраіне, збоку’, ’сумежнае памяшканне’ ці ’яма, падобная па зруб калодзежа, што служыла вязніцай’.

По́руб2 ’парубка’ (добр., Мат. Гом.), рус. порубка ’патаемная высечка лесу’, польск. poręba, porąb, poręb ’месца ў лесе, дзе высякаюць дрэвы’, ’гай’, ’пасечаныя на дровы дрэвы’, porębisko, porębowisko, poręb ’месца пасля вырубкі лесу’, ’адроджанае месца ў лесе для пасекі© славац. ροηώ ’парубка лесу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння ад рубаць (гл.) < прасл. *robati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парог ’бервяно або брус, прымацаваныя пад дзвярамі паміж вушакамі; камяністы папярочны выступ на дне ракі, які нарушае плаўнасць цячэння’ (ТСБМ, Інстр. I, Шат., Сл. ПЗБ), поро́г ’парог, прыступкі; сядзенне ў выдзеўбаным чоўне’ (ТС), ’парог; бэлька над дзвярыма’ (Мат. Гом.). Агульнаслав.: рус. поро́г, укр. порі́г, поро́гу, ст.-рус. порогъ, ст.-слав. прагь, польск. próg, в.-луж. proh, н.-луж. prog, чэш. práh, славац. prah, серб.-харв. пра̏г, славен. prág, балг. праг(ът). Прасл. porgъ. Роднасныя ў і.-е. мовах: літ. pérgas ’рыбачы човен’, ст.-ісл. forkr ’дубіна’, ст.-сакс. ferkal ’засаўка’, лац. pergula ’прыбудова ў доме, выступ у сцяне, вінаграднік, хаціна, гарышча’, магчыма, і арм. harkanem ’б’ю’ (гл. Траўтман, РВВ, 32, 151 і наст.; Вальдэ-Гофман, 288; Фасмер, 3, 329; там жа і інш. літ-pa). Адносна семантыкі бел. слова параўн. серб.-харв. prag (на востраве Пату), якое абазначае любое з чатырох бэлек дзвярной рамы, і лац. limen ’парог; верхняя бэлька над дзвярыма’ (гл. Махэк₂, 478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ра, ‑ы, ж.

Суровае пакаранне, спагнанне за правіннасць. Панесці кару. Адбываць кару. □ У заключэнне пракурор патрабаваў вышэйшай меры кары, што азначана ў артыкулах, па якіх адбываўся суд. Колас. Ні бацькі, ні дзяўчат гестапаўцам злавіць не ўдалося: іх папярэдзілі сувязныя. Увесь цяжар кары лёг на кволыя матчыны плечы. Брыль.

кара́, ы́, ж.

1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін, якая звычайна лёгка аддзяляецца. Лазовая кара. Здымаць кару. □ Сонца заходзіла, распырскваючы чырвона-медзяныя пырскі па траве, па белай кары маладых бярозак. Мурашка. Доўгімі і вострымі кіпцюрамі мядзведзіца здзірала кару з дрэў. В. Вольскі.

2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым‑н. У лагчынах блішчэлі ахопленыя ледзяной карой лужыны. Бядуля. Конь цвёрда ступаў, прабіваючы слабую кару гразі. Гартны. // перан.; чаго. Аб чым‑н. знешнім, паверхневым, за якім хаваецца якая‑н. сутнасць. Дрымота і здранцвеласць цела туманіла нам галовы і зацягвала сэрца карою абыякавасці. Чорны.

•••

Зямная караверхняя цвёрдая абалонка Зямлі.

Кара вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу; кара галаўнога мозгу — паверхневы слой галаўнога мозгу ў вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека.

Абрасці карою гл. абрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пад’ём, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падняць (у 1–5 і 7 знач.) і падняцца (у 1 знач.).

2. Участак дарогі, які ідзе ўверх. На пад’ёме Высокай гары я дагнаў чалавека з фурманкай. Брыль. З пад’ёму цягнік імчаў хутка. Федасеенка.

3. Выпуклая верхняя частка ступні ад пальцаў да шчыкалаткі. Высокі пад’ём. Нізкі пад’ём. □ Ніна была ў кароценькім жакеце з чорным, пад коцік, каўняром, у хустцы. На нагах туфлі з раменьчыкам на пад’ёме. Арабей. // Частка абутку, якая аблягае гэтае месца нагі. Боты не блішчалі, а ў пад’ёме былі разрэзаны, каб можна было іх абуваць, калі мокрыя. Карпюк.

4. Сігнал да ўставання або да паходу. Прайграць пад’ём. □ — Пад’ём! Загасіць касцёр, — крыкнулі мы на хаду, схапілі свае рэчы і падаліся ў лес. Няхай. О, як жа звязана трывала Усё ў жыцці адным вузлом: Не зналі б мы цаны прывалам, Калі б не гралі нам пад’ём. Непачаловіч.

5. Тое, што і пад’ёмнік. Руднічны пад’ём.

6. У граматыцы — ступень набліжэння языка да паднябення. Гукі сярэдняга пад’ёму.

•••

Лёгкі на пад’ём гл. лёгкі.

Цяжкі на пад’ём гл. цяжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плячо́, -а́, мн. пле́чы, Р плячэ́й і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М на пляча́х, н.

1. Частка тулава ад шыі да рукі.

Палажыць руку на чыё-н. плячо.

Вынесці на сваіх плячах што-н. (перан.: справіцца з якой-н. цяжкай задачай, працай, без падтрымкі). П. ў п. (побач, у цесным адзінстве). З плеч далоў што-н. (адпаў клопат, скончыліся турботы пра што-н.; разм.). Мець галаву на плячах (умець разбірацца ў чым-н., быць разумным). Як гара з плячэй звалілася (хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўшыся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў; разм.). За плячамі ў каго-н. што-н. (таксама перан.: пра што-н., што было, мелася ў каго-н. у мінулым). Уварвацца куды-н. на плячах адступаючага праціўніка (непасрэдна за адступаючым праціўнікам). З чужога пляча (пра адзенне: якое не падыходзіць па размеры або якое раней насіў хто-н.).

2. У анатоміі: верхняя частка рукі да локцевага сустава.

3. мн. Тыльны бок тулава ад шыі да пояса, спіна.

Узваліць ношу на плечы (абцяжарыць каго-н. справамі, клопатамі). Павярнуцца плячамі да каго-, чаго-н. (таксама перан.: адвярнуцца ад каго-, чаго-н.).

4. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы (спец.).

|| памянш. плячу́к, плечука́, мн. плечукі́ і плечуко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. плечавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Плечавая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ві́лы ’ручная сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе доўгага дзяржання з рагулінай або зубцамі на канцы’ (КТС, БРС, Нас., Бяс., Сцяц. Словаўтв.); ’прылада вымаць гаршкі з печы’ (Сцяшк., Др.-Падб., Інстр. I); ’верхняя частка сахі калодзежа’ (ДАБМ, Шатал., КЭС, лаг.); ’раздвоеныя ногі, пояс’ (Некр., КЭС, лаг.); ’раздваенне дарогі’ (КЭС, лаг.), ’месца, дзе зліваюцца рэкі’ (Сцяшк. МГ), перан. экспр. ’адмаўленне’; ’кукіш’ (Нас.). Укр. ви́ла, рус. ви́лы, польск. widły, н.-луж., в.-луж. widły, чэш. vidle, славац. vidly, славен. víle, серб.-харв. ви̏ле, макед. вила, балг. вила. Прасл. vidla. Утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti ‑dl‑o ад vi‑ti ’віць’ (Праабражэнскі, 1, 84; Брукнер, 613; Фасмер, 1, 314; БЕР, 1, 147; КЭСРЯ, 81). Першапачатковай функцыяй вілаў было навіванне пражы (Махэк₂, 688). Мейе (Études, 418), Уленбек (296) і Младэнаў (66) суадносяць лексему vidla са ст.-інд. vētráḥ ’від чароту’. Іншыя версіі: vidla < з лац. vīdutus ’плецены кош’ і ст.-інд. vēdás ’мяцёлка сочнай травы’ (Петэрсан, AfslPh, 1916, 36, 152), vidla < *u̯i‑dhē‑ ’рас-стаўляць’, як *u̯i‑dh‑ewa ’ўдава’- ‑раз‑дзеленая (Кноблах, Зб. Пізані, 2, 604), vidla < лац. fibula < *u̯ei‑dhtā (Хаас, Elem., 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снадзь, сна́дзіва ‘інструмент’ (Стан.), сна́дзіцца ‘аснашчацца’, сюды ж (відаць, наватвор) аснада ‘забеспячэнне прыладамі, прыстасаваннямі’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верхняя частка’, серб.-ц.-слав. снадь ‘павярхоўны’. Прасл. *snadь ‘аплецены, спрадзены ці вытканы верхні слой, паверхня чаго-небудзь’, што ўяўляе архаічны дэрыват з суф. *‑dь без матывацыі на славянскай глебе, параўн. лат. snāt ‘злёгку скручваць, сплятаць’, snāte ‘ільняная покрыўка’, гл. Борысь у SEK, 4, 337. Сюды ж ст.-бел. снать (снатъ) ‘відавочна, напэўна, відаць’ (Ст.-бел. лексікон), аналагічна снадбы: а потрафило бы повстати людем против нас снадбы живо были нас пожерли (Псалтыр XVI ст.; Карскі 2-3, 495), што можна суаднесці з ст.-польск. snad, snadź ‘можа’ (што лічыцца няпэўным багемізмам, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325), сучасным польск. snadź ‘відавочна, напэўна, праўдападобна’, н.-луж. snaź ‘можа, можа быць, верагодна, магчыма’, в.-луж. snadż ‘тс’, чэш. snad, дыял. snaď ‘магчыма, хіба, пэўна’, славац. snáď ‘магчыма, відаць, верагодна’, каш. snod, snad ‘зараз, адразу’, што ўяўляюць акасцянелую форму назоўніка ў функцыі прыслоўя, значэнне якога развілося на базе семантыкі ‘павярхоўны’ (Борысь, там жа). Гл. таксама Фасмер, 3, 696; ЕСУМ, 5, 332. Гл. снасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)