Кашчэ́й ’міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем’; ’вельмі худы чалавек’ (ТСБМ). Параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. кощь, кощии ’худы’, рус. дыял. коща́ ’вельмі худы чалавек’, бел. кашчэ́й ’тс’. Параўн. яшчэ ц.-слав. кошть (тѣломь кощь). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 187, вытворнае суфіксам ‑jь (‑jь) ад *kostь. Яшчэ раней такую ж этымалогію прапанаваў у сваім этымалагічным слоўніку Фасмер, 2. Менш верагодным уяўляецца тлумачэнне Сабалеўскага (ЖМНП, 1886, верасень, с. 152), які спасылаўся на рус. кости́ть ’лаяць’. Параўн. кашча́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тарбе́не, торбе́не н. р. ’целяпень’ (ТС). Ад торба (гл.) з семантыкай ’маларухомы, тоўсты чалавек’ і рэдкай суфіксацыяй, параўн. разявеня ’разявака’ (гл. разява). Адносна магчымага балтыйскага ўплыву ва ўтварэннях на ‑еня гл. Лаўчутэ, Лекс. балтызмы, 20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морма ’негаваркі чалавек’ (хойн., Мат. Гом.). Да мармыль (гл.). Суфікс ‑а, як у знайда, соня (сонʼа). Не выключана магчымасць запазычання ў якасці экспрэсіўнага са ст.-грэч. Μορμώ ’пудзіла, страшыдла, якім палохалі дзяцей’, семантыка якога змянілася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложнік ’несправядлівы чалавек, падманшчык’ (стаўб., Жд. 2). Утворана ў выніку намінацыі з ложны (параўн. ст.-рус. ложьный, лъжъный, прасл. ložьnъjь і суф. ‑ік. Не выключана і адсубстантыўнае паходжанне з суф. ‑нік. Да *ложь > ілжа́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нямкі́ня, немкіня, ’немка, нямая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Старажытнае вытворнае на *‑упі параўн. укр. німкеня, балг. немкиня ’немка’; магло ўзнікнуць на мясцовай глебе ад немка ’немка, нямая жанчына’, нямко ’нямы чалавек’ (Сл. ПЗБ). Гл. немец, нямы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йба ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), клец. ’смаркаты, неахайны чалавек’ (там жа). Разам з польск. лэнчыцк. lejba ’вялікае, нязграбнае адзенне, халат’ запазычана з ням. дыял. leib ’блуза, кофтачка’ (Слаўскі, 4, 121), магчыма, праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звіндава́цца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Віндава́цца < польск. windować się ’цяжка ўздымацца’, адкуль, магчыма, пераноснае значэнне ’стаміўшыся, згарнуцца’, ’скурчыцца’. Прыклад «Чалавек звіндуецца, ледзь умейсціцца і ляжыць так» можна, аднак, зразумець і ў значэнні ’ўздымацца’. Гл. вінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)