забы́цца сов.

1. разг. забы́ть; запа́мятовать;

2. (выпасть из памяти) забы́ться, позабы́ть;

то́е ўжо забы́лася — то уже́ забы́лось (позабы́то);

3. (отвлечься от действительности) забы́ться, позабы́ться;

з. на не́йкі час пра ўсё — забы́ться (позабы́ться) на не́которое вре́мя обо всём;

і ду́маць з. — и ду́мать забы́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запіса́цца сов.

1. в разн. знач. записа́ться;

з. на прыём — записа́ться на приём;

з. ў калга́с — записа́ться в колхо́з;

я так ~са́ўся, што не заўва́жыў, як прайшо́ў час — я так записа́лся, что не заме́тил, как прошло́ вре́мя;

2. разг. (зарегистрировать в загсе свой брак) расписа́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мало́ць несов., прям., перен. моло́ть;

м. жы́та — моло́ть рожь;

м. лухту́ — моло́ть вздор;

м. языко́м — моло́ть языко́м; чеса́ть языко́м;

мялі́, Апана́с, твой цяпе́р часпогов. мели́, Еме́ля, твоя́ неде́ля;

языко́м мялі́, а рука́м во́лі не дава́йпогов. языко́м мели́, а рука́м во́ли не дава́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

службо́вы

1. в разн. знач. служе́бный;

с. час — служе́бное вре́мя;

гэ́та гіпо́тэза ма́е то́лькі ~вае значэ́ннеэ́та гипо́теза име́ет то́лько служе́бное значе́ние;

~выя сло́выграм. служе́бные слова́;

2. должностно́й;

~вая асо́ба — должностно́е лицо́;

~вае даручэ́нне — должностно́е поруче́ние;

3. уст. прису́тственный;

с. дзень — прису́тственный день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тулі́ць несов.

1. прижима́ть; прислоня́ть;

жанчы́на тулі́ла да сябе́ дзіця́ — же́нщина прижима́ла к себе́ ребёнка;

т. галаву́ да паду́шкі — прислоня́ть го́лову к поду́шке;

2. ласка́ть, леле́ять;

3. перен. укрыва́ть;

белару́скія лясы́ тулі́лі ў час вайны́ наро́дных мсці́ўцаў — белору́сские леса́ укрыва́ли во вре́мя войны́ наро́дных мсти́телей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базары́нка, базары́нак ’падарунак, куплены на базары’ (Нас.), базары́нкі ’тс’ (Гарэц.). Укр. базари́нка, басаври́нок, басари́нок, басари́нка, басари́мок ’хабар, падарунак’, басару́нок ’сена або трава, якую даюць карове ў час даення’. Рус. дыял. баса́ри́нка ’праца для гаспадара за арэнду зямлі’. Запазычанне з польск. basarunek ’кампенсацыя’ (< с.-в.-ням. bezzerunge ’паляпшэнне, выпраўленне’; параўн. ням. Besserung). Карловіч, Wyr. obce, 37; Корбут, PF, 4, 402, 496; Брукнер, 17; Фасмер, 1, 130. Формы з ‑з‑ другасныя (па народнаэтымалагічнаму асэнсаванню ў сувязі з база́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ківа́ць ’рухаць, пахістваць, падаваць знакі галавой, пальцамі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Грыг., Гарэц., Яруш., Сержп., Бяльк.). Укр. кивати, рус. кивать ’тс’, ст.-слав. покывати ’паківаць’, балг. кивам, славен. kívati ’ківаць’, польск. kiwać, чэш. kývati, славац. kývať, в.-луж. kiwać, н.-луж. kiwaś ’тс’. Прасл. *kyvati — ітэратыўная форма ад kъvati (ст.-слав. къвати). Суадносілася з лац. ceveo ’віляю’. У апошні час атрымала яшчэ адну індаеўрапейскую паралель: асец. gīwyn ’мучыцца, трэсціся’. Гл. Фасмер, 2, 228; Абаеў, 1, 520; ЕСУМ, 2, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туліпа́н ‘цюльпан, Tulipa L.’ (Некр. і Байк.), тулі́пан ‘тс’ (Вруб.). Параўн. у беларускім ідышы tulpán ‘тс’. З польск. tulipan ‘тс’, якое з ням. Tulipan (суч. скарочанае ням. Tulpe ‘тс’) або франц. tulipan ‘тс’. Праз Балканы (балканскі турцызм) прыйшло з перс. tülbend ‘турбан’: чаша кветкі была падобная да галаўнога ўбора (Борысь, 653; Арол, 4, 128). У Беларусі названая форма выкарыстоўвалася ў 1920‑х гадах, у 1940‑х прапаноўвалася тульпа́н, а ў пасляваенны часцюльпан (Любецкая, Беларусіка, 34, 187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́шчы ‘худы, шчуплы, пусты, парожні’ (Ласт.), тушчэ́ць ‘марнець, знясільвацца’ (там жа). Суадносіцца з тшчы ‘пусты, дарэмны’, то́шчы ‘худы, шчуплы, пусты’ (гл.) у рознай ступені вакалізму, параўн. тухнуць, тхнуць, тохнуць, гл. Разам з прасл. *tъštь ‘парожні’, літ. tùščias ‘пусты, парожні, нікчэмны’, лат. tukšs ‘тс’, ст.-інд. tucch(y)ah ‘тс’ узыходзяць да і.-е. *teus‑/*tus‑ ‘парожні, апаражняць’ (Смачынскі, 696; Борысь, 92; ЕСУМ, 5, 612; Арол, 4, 91). Сюды, відаць, і ту́шчыцца ‘засмучацца ў час наступлення хваробы’ (гор., Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)