скрылёк, ‑лька, м.
Тое, што і скрылік. Скрылёк каўбасы. Скрылёк гурка. □ У газеціне быў загорнуты кавалак хлеба, агурок і скрылёк сала. Асіпенка. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыльку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каплу́н 1 ’цура’ (браг., бяроз. Шатал.; вільн., Сл. паўн.-зах., ’ежа накшталт супу з кавалачкаў сухога хлеба, цыбулі, залатых варам і засквараных салам’ (драг. Нар. словатв.; драг., іван. Вешт.; кобр. Нар. лекс.), ’абрадавая страва з хлеба і салодкай вады або малака’ (івац. Жыв. сл.). Укр. жытомірск. каплу́н ’ежа з хлеба, вады і солі’, рус. н.-рас. ’халаднік’, польск. kapłun, kapłon ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны ад дзеяслова *kap(l)‑ (параўн. літ. kapóti ’рубіць, сячы’, ’з’ядаць, тачыць’, kaplỹs ’адрэзаны, адколаты’, ’бяззубы’), які азначаў ’ламаць, крышыць’ — галоўнае адрозненне каплуна ў тым, што хлеб ломіцца, крышыцца, а не варыцца, не закалочваецца (як жур), не смажыцца. Сюды ж і каплу́к.
Каплу́н 2 ’пакладаны певень’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6; драг. Нар. словатв.), ’пражорлівы’ (Некр.). Ст.-бел. каплунъ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapłun ’тс’ (і kapłon), якое пры пасрэдніцтве ст.-чэш. kapún — з с.-в.-ням. kappūn ’тс’ < нар.-лац. cappōne (m) < cāpo ’тс’, ’малады пеўнік’, ’малакасос’ (Слаўскі, 2, 58). У польск. слове ł‑ — у выніку жартаўлівай ад’ідэацыі да kapłan ’свяшчэннік’, ’жрэц’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахамо́лак ’жмут сена’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.), агамолак ’вялікі кусок хлеба ці чаго іншага’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да гамола, гамолка ’камяк’, х на месцы г, магчыма, пад уплывам хамлак ’жмут сена, саломы’, вядомага на той жа тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малама́йчык, молома́йчык ’маленькая булачка хлеба з вотруб’я для прыгатавання квасу’ (Вешт.). Відавочна, палес. моломайчык спачатку было ⁺маломайчык пад уплывам народнай этымалогіі слова мала́й (гл.) з гаплалагічным памяншальным суфіксам ‑айчык (як акрайчык). Пасля пад уздзеяннем палес. «гіперправільнасці» пачатковае ма‑ змянілася ў мо‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац. posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіць ’мачыць у вадкасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́ндвіч ’дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. між імі’ (ТСБМ). Праз рус. са́ндвіч ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) з англ., у якой ад імя лорда Sandwich, які, як гавораць, увёў гэту страву ва ужыванне (ССРЛЯ, 13, 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вя́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў свежасць, звяў (пра расліны). Вялая трава.
2. перан. Пазбаўлены энергіі, бадзёрасці, жвавасці; млявы. Вялыя рукі. Вялы позірк. □ Вялыя з холаду мурашкі поўзалі па каструбаватай кары. Чорны.
3. Друзлы. [Стары] доўга размінаў вялымі дзёснамі сухую скарынку хлеба. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.
Разм.
1. зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец. Колас.
2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век — дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.
Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін. // Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч. // Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́грызці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. выгрыз, ‑ла; зак., што.
Грызучы што‑н., выесці. Выгрызці дзірку ў буханцы хлеба. // Скусваючы, згрызаючы пры корані, з’есці ўсё. З галадухі і са смагі Выгрызеш і мёрзлы ягель. Вітка.
•••
Пячонкі выгрызці — абрыдзець, надакучыць папрокамі за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)