Мезані́н ’няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома’ (ТСБМ). З рус. мезанин, мезонин, якое праз франц. mezzanine з італ. mezzanino ’тс’ < mezzano ’сярэдні’ (Мацэнаўэр, LF, 10, 322; Фасмер, 2, 593 і 594; Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меню́ ’набор страў да снедання, абеду, вячэры’, ’лісток, дзе пералічаны стравы ў сталовай, кафэ, рэстаране’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 80) з франц. menu ’зменшаны пералік блюд’ < лац. minutas ’зменшаны’ (Голуб-Ліер, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Металу́ргія ’галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца здабычай і вытворчасцю металаў’ (ТСБМ). З рус. металлургия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83) або з польск. metalurgia ’тс’, якія з с.-лац. metallurgia < ст.-грэч. μέταλλουργεον ’месца апрацоўкі металаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўгу́р (БРС). Кніжнае запазычанне з рус. авгур (Крукоўскі, Уплыў, 76), што ў сваю чаргу з лац. augur (ад avis ’птушка’ і gur < gurgulio — горла’), першапачаткова ’той, хто гадае на птушках’, гл. Шанскі, 1, А, 27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Савакупля́цца ’здзейсніць палавы акт’, савакупле́нне (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. совокупля́ться (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое запазычана з ц.-слав., ст.-слав. съвъкоупити, вытворнага ад ст.-рус., ц.-слав. въкупѣ ’сумесна’, купъ ’куча’ (Фасмер, 3, 705).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сла́лам ‘скарасны спуск на лыжах з гары па спецыяльнай трасе’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. сла́лом ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з нарв. slalom ‘лыжня з невялікім ухілам’ (Трубачоў-Фасмер, 3, 666; ЕСУМ, 5, 295).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Небаскроб ’вышынны будынак’ (БРС, ТСБМ). Калька з рус. небоскреб (Крукоўскі, Уплыў, 129), што ў сваю чаргу з англ. skyscraper ’тс’ (Фасмер, 3, 53); параўн. таксама хмарочос ’тс’ (Караткевіч) з укр. хмарочос (калька з ням. Wolkenkratzer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́та ’падаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́рта ’школьны вучнёўскі стол, злучаны ніжняй часткай з лаўкай’ (ТСБМ). З рус. па́рта ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79); у рус. м., як мяркуе Фасмер (3, 209), магчыма, з ням. apart ’убаку, асобна’ < франц. à part ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пластуха́ ’брыца, Echinochloa L.’ (шчуч., Сл. ПЗБ) — да пласт (гл.) з-за буйнога пакрыцця значнай плошчы гэтым пустазеллем (уплыў народнай этымалогіі). Аднак узыходзіць назва да траскуха (гл.), якая — паводле плоскага (знізу расліны) сцябла (ад плоскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)