змясці́цца сов.

1. (поселиться) помести́ться;

з. ў мезані́не — помести́ться в мезони́не;

2. вмести́ться, умести́ться;

усе́ рэ́чы ~сці́ліся ў адно́й ша́фе — все ве́щи вмести́лись (умести́лись) в оди́н шкаф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мана́ткі ’невялікая маёмасць, рэчы, пажыткі, хатні скарб’ (іран.), ’убранне’ (ТСБМ, Янк. БП, Сцяшк., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС; КЭС, лаг.), манатье ’анучы, рызманы, лахманы’ (Нікан.), манацье ’манаткі’ (ТС), манацце ’лахманы’ (Ян.); арго: маг., слуц., чарніг., Падолле мана́тка ’кашуля’ (Рам. 9), ст.-рус. манатья, монатия ’мантыя’, запазычаныя з с.-грэч. μαντύας < лац. mantum ’тс’ (Бандалетаў, Этимология–80, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чка ’талака’ (ДАБМ, 905). З польск. pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. У бел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сейм ‘саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай’ (ТСБМ), се́ймік ‘зборка дэлегатаў ВКЛ перад сеймам у Варшаве’ (ТСБМ), се́юм ‘бяседа’ (Сл. Брэс.), сеймікаваць ‘радзіцца, меркаваць’ (Сцяшк. Сл.), сеймікава́цца ‘раіцца, дагаворвацца’ (стаўб., Нар. сл.), сэймікава́цца ‘тс’ (Скарбы), посемова́ць ‘параіцца’ (Сл. Брэс.). Ад ст.-бел. сеймъ, сэймъ, съемъ ‘тс’ з польск. sejm ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Гл. сойм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дагля́дчык, ‑а, м.

1. Той, хто даглядае каго‑, што‑н., наглядае за кім‑, чым‑н. У канцылярыі сядзеў Лявон — даглядчык коней. Васілевіч. Чалавека гэтага Леанольд Гушка ведаў: гэта быў нейкі там даглядчык нечага ў княжым замку. Чорны.

2. Службовая асоба, якая аглядае рэчы, грузы ў таможні; надглядчык. Таможны даглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вузе́льчык, ‑а, м.

Памянш. да вузел ​1 (у 1, 6, 7 і 8 знач.); невялікі вузел. Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Колас. Шаркаючы чаравікамі аб пафарбаваную падлогу, Параска таропка сабрала ў вузельчык сякія-такія рэчы,.. пацалавала ўнукаў і выйшла з дому. «Вожык».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Набыць усё неабходнае для жылля (мэблю, хатнія рэчы і пад.). Абсталяваліся — люба паглядзець. Адно, замест крэслаў, стаялі ля сцен лаўкі на бярозавых калках. Асіпенка.

2. Спыніцца, пасяліцца дзе‑н. надоўга, назаўсёды. Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Адзін з двух аднолькавых прадметаў; другі экземпляр якой‑н. рэчы ў калекцыі, бібліятэцы і пад. Дублет кнігі.

2. Адначасовы выстрал па адной цэлі з двух ствалоў паляўнічай стрэльбы.

3. Падроблены каштоўны камень, склеены з дзвюх частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца каштоўным каменем.

[Фр. doublet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.

Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца. Якімовіч. [Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зваліць, паваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазвальваць людзей з ног. Вецер пазвальваў слупы. // Спілаваць, ссячы ўсё, многае. Пазвальваць сосны.

2. Скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазвальваць сена з вазоў.

3. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае. Пазвальваць рэчы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)