прырабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. што і да чаго. Прымацаваць, трывала злучыць з чым-н.

П. ручку да форткі.

2. што і да чаго. Прыбудаваць да чаго-н.

П. дашчаную пуню да хлява.

3. што, чаго і без дап. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку.

П. на пагрузцы вагонаў.

4. што. Прыбавіць вязаннем.

П. палецу пальчатцы.

|| незак. прырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і прыро́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыро́бка, -і, ДМ -бцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змы́цца, змыюся, змыешся, змыецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Смала змылася. Фарбы змыліся. Плямы змыліся.

2. перан. Разм. Знікнуць, пайсці адкуль‑н. (хутка, непрыкметна). — Немцы ў Зарэччы ёсць? — ціха спытаў Валодзя ў старога. — Днём былі. .. Нанач змыліся. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няспе́шны, ‑ая, ‑ае.

Які робіць што‑н. без спеху (пра чалавека). Няспешны ў рухах, разважлівы, заўсёды з усмешкай, лагоднай і хітраватай, Макар Сяргеевіч падабаўся людзям. Шыцік. // Які адбываецца без спеху; павольны, спакойны. Няспешная гутарка. Няспешная гульня. □ Аляксей Іванавіч увайшоў у пакой цяжкім няспешным крокам. Шашкоў. // Які не патрабуе спешнага выканання. Няспешная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячу́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім; вельмі ціхі. Ішлі.. [пагранічнікі] у тую ноч, як заўсёды, па ўсіх правілах службы — самі нябачныя і нячутныя, аднак, бачачы і чуючы ўсё. Брыль. Каб не заснуць, [Ігнат] зноў падняўся і паціху, нячутнымі крокамі, доўга хадзіў па вагоне з канца ў канец. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́льман ’світка’ (Мат. Гом.). Да кулёк (гл.) і куль2 (гл.). Параўн. сінанімічнае латуха (гл.). «Калісь ткалі кульманы з башлыкамі» (Мат. Гом., 4, 266). Магчыма, наяўнасць башлыка робіць матываванай сувязь з куль2. Лексема кульман утворана па аналогіі з іншымі назвамі суконнай світкі цюрк. паходжання: сукман (сукмень) (гл.), чекман (чекмень) (гл.). Перанос націску на корань другаснага паходжання па аналогіі з імёнамі германскага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асляпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які слепіць вочы сваім вельмі яркім ззяннем, бляскам. Асляпляльная маланка. □ Рассыпаючы асляпляльныя іскры, дзевяцікласнікі раскройвалі на кавалкі заржаўленае цела танка. Скрыпка. Вакол было мора — шырокае, асляпляльнае, гулкае. Лось. // Разм. Бліскуча-белы. Асляпляльны абрус.

2. перан. Які робіць моцнае ўражанне, зачароўвае прыгажосцю, бляскам і пад. Тумілін нёс нам асляпляльную ўсмешку. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свіння́, -і́, мн. сві́нні і (з ліч. 2, 3, 4) сві́нні, свіне́й, ж.

1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага, нявыхаванага чалавека (разм.).

С. ты, а не чалавек.

3. перан. Пра бруднага, неахайнага чалавека.

Падлажыць свінню каму (разм., неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. сві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

Марская свінка — невялікая бясхвостая жывёліна-грызун.

|| прым. свіны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рдза ’маланка без грому’ (брасл., ДАБМ, камент.; даўг., Сл. ПЗБ). Паланізаваная форма да ржа (гл.), параўн. польск. (у Летуве) rdza ’маланка без грому’, якое ў фразеалагізме rdza trzęsi, г. зн. rdzą trzęsi ’трасе іржу’ (Буга, Rinkt., 3, 431), з’яўляецца калькай з літ. rūda krečia ’трэсці іржу’, ’іржа трасе’ (Анікін, Из истории рус. сл. 165–166). Параўн. лат. rūsa ’іржа’ і ’бліскавіца, зарніца’. Аднак лінгвагеаграфія, параўн. рус. уладз. ржа ’зіхаценне, ззянне маланкі ноччу, калі, паводле павер’я, наліваецца жыта’, пярэчыць гэтаму. Хутчэй за ўсё, супольнае балтаславянскае ўтварэнне на базе міфалагічных уяўленняў аб тым, што маланка без грому спальвае (робіць чорнымі, іржавымі) плады і жыта, параўн. іржа ’галаўня (чорнае зерне ў коласе)’, а таксама палес. аріхава маланка ’маланка без грому’, якая паводле вераванняў, выпальвае ядра арэхаў і робіць іх чорнымі або пустымі; аналагічная сувязь ’маланка’ — ’арэх’ вядомая ва ўсіх славянскіх традыцыях, параўн. Слав. др., 2, 281–282.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́нар, ‑у, м.

1. Грамадская або маральная годнасць, тое, што выклікае ўсеагульную павагу. Выдатная праца — справа гонару кожнага грамадзяніна. □ Пераступіць граніцу са сцягам вызвалення ў руках, ці ж гэта не радасць, не гонар? Пальчэўскі. Але нідзе, Нідзе, мой дружа верны, Не спляміў я Наш гонар баявы. Кірэенка.

2. Павага, слава. Гонар пераможцам. □ — Як відаць, вы [Максім] багаты чалавек, — адказала гаспадыня, — такая акуратнасць робіць вам гонар. Машара.

3. Перавялічанае ўяўленне пра сваю годнасць; фанабэрыстасць, пыха. «О, чортаў шляхціц! — падумаў Якаў. — Столькі ў цябе гонару, што невядома, з якога боку прыступіцца...». Чарнышэвіч.

•••

Дошка гонару гл. дошка.

Збіць гонар гл. збіць.

Мець гонар гл. мець.

Робіць гонар гл. рабіць.

У гонар каго (высок.) — у знак павагі да каго‑н., ушанавання памяці аб кім‑н.

[Ад лац. honor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)