удо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Птушка сямейства ўдодавых са стракатым апярэннем, веерападобным чубам і доўгай загнутай уніз дзюбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́цел, дзя́тла, мн. дзя́тлы, дзя́тлаў, м.

Лясная птушка сямейства дзятлавых з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу са шчылін дрэў і расколін кары.

Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).

|| прым. дзя́тлаў, -лава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Дзікая птушка атрада курыных. Белая курапатка. Шэрая курапатка. Горная курапатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пінгві́н, ‑а, м.

Вялікая марская антарктычная птушка з кароткімі, падобнымі да крылаў ластамі, якая добра плавае, але не лятае.

[Ад лац. pinguis — тлусты, сыты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванано́жка, ‑і, ДМ ‑ножцы; Р мн. ‑ножак; ж.

Птушка сямейства бакасіных з бурай спінкай і аранжава-чырвонымі нагамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адста́лы, -ая, -ае.

1. Які адстаў ад іншых у дарозе.

Адсталая птушка.

2. перан. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця параўнальна з іншымі.

А. чалавек.

Адсталая краіна.

Адсталыя погляды.

|| наз. адста́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўлі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства фазанавых са стракатым апярэннем надхвосця ў самцоў.

|| прым. паўлі́навы, -ая, -ае.

Варона ў паўлінавым пер’і (перан.: пра чалавека, які лічыць сябе больш важным, чым ёсць на самай справе; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́бедзь, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікая вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай выгнутай шыяй.

Чорны л.

Л. ляціць к снегу, а гусь — к дажджу (прыказка).

Лебядзіная песня — апошняе праяўленне таленту.

|| прым. лебядзі́ны, -ая, -ае.

Л. пух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перасме́шка ’невялічкая лясная птушка атрада вераб’іных, здольная імітаваць, перадражніваць галасы розных жывёл’ (ТСБМ), ’птушка перасмешнік’ (лельч., Мат. Гом.), перасме́шка зялёнаяптушка Hippolais icterina з сям. валасянак’, песня якой у асноўным — перайманне галасоў іншых птушак, параўн. рус. маск., гул. пересме́шка валасянка, Sylvia hortensis L.’ Відаць, з перасме́шнік (гл. наступнае слова); суф. ‑ка, як у птушка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяве́ц1 ’сейбіт’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, Варл., Мат. Гом., Сцяшк.), севе́ц ’тс’ (Арх. Вяр.). Да сеяць, гл. папярэднія словы.

Сявец2 ’невялікая птушка атрада сеўцападобных’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’птушка Charadrius pluvialis L.’ (Касп.), ’птушка, якая прылятае да нас, калі сеюць жыта’ (Варл.; мёрск., ЖНС), се́ўка, сі́ўкаптушка Charadrius pluvialis L.’ (Ласт.). Параўн. укр. си́вкаптушка Pluvialis Briss’, сі́вкаптушка Charadrius pluvialis L.’, рус. си́вка, си́вчик ’тс’, польск. siewka ’тс’, siejkaптушка Pluvialis L.’, siewnica, posewnicaптушка з сям’і кнігавак, Squatarola helvetica’. Няясна; звычайна звязваюць з сеяць: як пачынаюць сеіць, сяўцы лётаюць і крычаць (ЖНС, 74), параўн. таксама Брукнер, 487; Варш. сл., 6, 110. Пра магчымасць збліжэння з сівы (гл.) сведчыць іншая назва птушкі сернік2 (ад серы ’шэры’), гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 224; Антропаў, Назв. птиц, 370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)