тра́льшчык, ‑а, м.

1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі. Карпюк. Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны... Лось.

4. Ваенны мінёр на такім судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбярэ́жжа, ‑а, н.

Паласа зямлі ўздоўж берага (ракі, возера, мора). Пажухлыя, аслабелыя травы па ўзбярэжжы заліваліся вадою папаўнелых рэк. Шахавец. // Разм. Край, абочына. Усю зіму праплакала Ганка,.. а на вясну, як зацвілі на ажыўшай зямлі краскі і зашумеў на ўзбярэжжы балотаў буйны чарот, знікла і Ганка. Машара. — Як жа быць? — узнікла тады ў дзяўчыны трывожнае пытанне. Пайсці ўзбярэжжам лугу, што сутыкаўся з полем, азначала быць заўважанай. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалько́, ‑а, м. і нескл., ж.

Той, хто любіць хваліцца. І гэта пан Юры зрабіў аднойчы так, што адзіны заяц, забіты на паляванні вядомым хвальком і хлусам Вірскім, трымаў у лапках запіску з надпісам: «За што?!» Караткевіч. Віктар любіць хлопцаў са свайго ўзвода. Усе яны трошкі хвалькі, пыл любяць пусціць у вочы і як бы загадзя надзелі на сябе маскі страшэнных зухаў, якім мора па калена. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́вадзь (поваць) ’разводдзе, паводка’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. поводь ’тс’ (Сл. Скар.). Укр. повідь, рус. поводь ’паводка’, польск. powódź ’тс’, чэш., славац. povoden ’тс’, славац. povodie ’басейн ракі’. Ад *po‑ і *vodъ ’водная прастора, шмат вады’ — бязафікснае ўтварэнне са значэннем зборнасці ад вада (гл.), параўн. бегаць ’мноства’ (ТС) ад багацце. Банькоўскі (2, 738) узводзіць да powodzić ’весці’, што сумнеўна з пункту погляду семантыкі. Сюды ж повадзь (поваць) ’многа’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), параўн. укр. повідь ’паводка’, перан. ’безліч’, польск. powódź ’тс’. Перанос паводле падабенства: ’вялікая колькасць вады’ > ’вялікая колькасць чаго-небудзь’. Параўн. яшчэ семантыку ст.-грэч. πέλαγοζмора’, перан. ’акіян (вялікая колькасць), бязмежнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скі́нуць, -ну, -неш, -не; скінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць уніз з чаго-н.

С. снег са страхі.

С. дэсант.

2. што. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.

С. боты.

С. з галавы хустку.

3. што. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).

С. сотні дзве.

Эх, с. бы гадоў дзесяць!

4. перан. Вызваліцца ад чыйго-н. панавання, звергнуць, пазбавіць улады.

С. путы няволі (высок.).

5. што. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.

С. воды ў мора.

|| незак. скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і скі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́рай, вы́рый ’цёплыя краіны, куды птушкі адлятаюць восенню; чарада пералётных птушак (або адна птушка), якія першымі з’яўляюцца вясной’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Мал., Нікольскі, Федароўскі, 1), вы́ріі ’птушкі, якія прылятаюць вясной і адлятаюць восенню’ (КЭС), выро́я (Мядзв.), вы́рья, вы́рія ’тс’ (Яшк.). Рус. и́рей, и́рий, род. скл. и́рья ’паўднёвы цёплы край, куды птушкі адлятаюць на зіму; казачная краіна’, вы́рей ’жаваранак; усякая птушка, якая адлятае восенню’; ’казачная краіна’, ст.-рус. ирии, род. скл. ирьꙗ ’паўднёвыя краіны’, укр. ви́рей, ви́рій, польск. дыял. wyraj ’тс’. Па традыцыйнай версіі запазычанне з іран. *airyā (dahyu‑) ’арыйская краіна’; параўн. асец. ir ’асеціны’ (Фасмер, 2, 137 і наст.; там жа падрабязна і інш. літаратура). Гіпотэза Брукнера (195) аб прыстаўцы і‑ і сувязі з рай непераканаўчая. Ільінскі (РФВ, 74, 139) зыходзіць з *vyrojь, што тлумачыць укр. ви́рій, але па прычыне існавання ст.-рус. ирии укр. форма, відавочна, — вынік народнай этымалогіі. Паводле Мартынава, БЛ, 1975, 7, 69, крыніцай усходнеслав. слоў (польск. wyraj < бел. вырай) з’яўляецца заходнебалт. pluralia tantum *i̯uriai̯ (ст.-прус. iuriayмора’), якое адпавядае рус. ирей (i̯ū > i̯i). Бел. і ўкр. формы ўзніклі ў выніку пераўтварэння фразеалагізма *vъ irejь ’у вырай’. Апрача таго, на сучаснай Гродзеншчыне (старажытная заходнебалтыйская тэрыторыя) існуе паданне пра тое, як птушкі збіваюцца зімой у вялікі шар, які апускаецца ў мора. Аб сувязі славянскіх слоў з балт. формамі гл. таксама Безлай, ССл., 1976, 5, 65 і наст.

Вы́рай2 ’новы населены пункт, новая асобная гаспадарка’ (Яшк., слаўг.). З *vyrojь?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́плысці I сов., в разн. знач. вы́плыть;

в. ў мо́ра — вы́плыть в мо́ре;

ме́сяц ~лыў з-за хмар — луна́ вы́плыла из-за туч;

~лыла но́вае пыта́нне — вы́плыл но́вый вопро́с

вы́плысці II сов. вы́колоситься;

ячме́нь ~лыў — ячме́нь вы́колосился

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захвалява́цца сов.

1. в разн. знач. заволнова́ться; (начать тревожиться — ещё) забеспоко́иться;

~лася мо́ра — заволнова́лось мо́ре;

нато́ўп ~ва́ўся — толпа́ заволнова́лась;

ра́нены ~ва́ўся — ра́неный заволнова́лся (забеспоко́ился);

2. перен. (прийти в состояние смущения, в замешательство) смути́ться;

хло́пчык ~ва́ўся — ма́льчик смути́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зы́бкий

1. зы́бкі; (неопределённый — ещё) невыра́зны;

зы́бкая волна́ зы́бкая хва́ля;

зы́бкая пове́рхность мо́ря зы́бкая паве́рхня мо́ра;

зы́бкие очерта́ния невыра́зныя абры́сы;

2. (колеблющийся, неустойчивый) хі́сткі;

зы́бкая ло́дка хі́сткая ло́дка;

зы́бкий ум хі́сткі ро́зум;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)