рамо́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна. Брыль. // Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг. // Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тутаўніка. Тутавы ліст. Тутавы гадавальнік. □ Тутавыя гаі, якія вырастуць уздоўж каналаў, дадуць магчымасць займацца шаўкаводствам. «Полымя». // Які харчуецца лісцем тутаўніка і выпрацоўвае шоўк. Тутавы шаўкапрад. // Які з’яўляецца шкоднікам тутаўніка. Тутавы пядзенік.

2. у знач. наз. ту́тавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць тутавае дрэва.

•••

Тутавае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які праяўляе цынізм, бессаромнасць. Знешне грубаваты і цынічны, Славік быў уражлівы. Шамякін.

2. Поўны цынізму, бессаромнасці. Цынічная абраза. □ [Галіна:] — О, як я ўзлавалася на цябе! Мне ўсё ўспаміналася тая жанчына, нават не жанчына, а ліст яе да цябе — нахабны, цынічны, — ад чаго мне яшчэ горш балела, бо я бачыла, якая гразь прыліпае да цябе... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск. — перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «шапка- лапырка, пасярод дзірка» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpasліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасла́ць 1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перашлі; зак., каго-што.

Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго‑н., кім або з кім‑н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.

перасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перасцялі; зак., што.

1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.

2. Аддзяліць чым‑н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бланк, ‑а, м.

Ліст паперы з друкаваным загалоўкам установы, прадпрыемства або з часткова надрукаваным тэкстам, астатняя частка якога запаўняецца пры неабходнасці. Бланк міністэрства. Тэлеграфны бланк. // Кніжачка з часткова надрукаваным тэкстам, якая прызначаецца для афіцыйнага дакумента. Яшчэ ўвосень 1941 года Мікалай і Марат на пажарышчы ў раёне Камароўкі выпадкова знайшлі пад кучай попелу цэлы стус уцалелых нейкім цудам ад агню бланкаў савецкіх пашпартоў. Пятніцкі.

[Фр. blanc — белы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́сланка і засло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прыстасаванне (звычайна бляшаны ліст з ручкай), якім засланяюць топку печы. Хацела [маці] засланіць печ і сагнулася, каб узяць з-пад прыпечка засланку. Галавач. Сымон адчыніў засланку і зірнуў у печ. Чарнышэвіч.

2. Прыстасаванне для закрывання якіх‑н. адтулін. Адзін з асобаатрадчыкаў пазваніў, за кратамі адсунулася заслонка, нехта глянуў адтуль. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́льмавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пальмы, пальмаў. Пальмавы ліст. // Які складаецца з пальмаў (пра лес, парк і пад.). Цяпер і я сяджу у пальмавых алеях, Гляджу у даль і слухаю прыбой. Гурло. // Які зроблены, атрыманы з пальмы, яе пладоў. Пальмавы цукар. Пальмавае віно.

2. у знач. наз. па́льмавыя, ‑ых. Сямейства аднадольных раслін, якія растуць у тропіках і субтропіках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню. Спадніца з трох полак. □ Вярнуўшыся ў хату, Салвесіха адламала калючы ліст сталетніку, разлупіла яго напалам, прыклала да раны і ўбінтавала галаву беленькай паркалёвай, адарванай ад старой сарочкі, палкай. Сабаленка.

2. Лаўка ў вагоне для сядзення або ляжання. Ярмолаў узлез на верхнюю полку, лёг і заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассмотре́ть сов.

1. (всматриваясь, разглядеть) разгле́дзець, разглядзе́ць;

не рассмотре́л впотьма́х не разгле́дзеў (не разглядзе́ў) упо́цемку;

рассмотре́ть лист в микроско́п разглядзе́ць ліст у мікраско́п;

2. (разобрать, обсудить) разгле́дзець;

рассмотре́ть вопро́с разгле́дзець пыта́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)