Падды́мка ’снежны занос’ (Касп.). Значэнне дэфінавана недакладна, параўн. кантэкст: узьнялася паддымка; слова хутчэй азначае ’мяцеліца, замець’. Суфіксальны дэрыват ад *паддымаць ’уздымаць’. Гл. уздымаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахадзе́нька ’прыстасаванне, з дапамогай якога вучаць дзяцей хадзіць’ (лях., Янк. Мат.). З ⁺паходня. Да па‑ і хадзіць (гл.). Па‑ мае значэнне ’невялікай меры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадубе́ць (пірідубе́ць) ’моцна перакалець’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і дубе́ць, якое да дуб (гл.). Звычайна адубець, прыстаўка пера- перадае значэнне ’цалкам, поўнасцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вае́ўны ’вайсковы’ (Кліх). Уласнабеларускае слова, якое ўзнікла ў выніку дысіміляцыі ваенны > ваеўны або з’яўляецца суфіксальным утварэннем: *voj + ‑ьвн‑. Польскае wojowny мае іншае значэнне: ’ваяўнічы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярцэ́мак ’мяла’ (гродз., З нар. сл.). Запазычана, відавочна, з польск. мовы, дзе новае і ст.-польск. wercimak (з XVI ст.) мае тое ж значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабскі клятбён, бабская клятва ’грыб на асіне’ (Бяльк.). Назва, бясспрэчна, звязана з нейкімі забабонамі, чарадзействам баб (параўн. і чарадзейскае значэнне асіны ў народных павер’ях).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курале́сіць ’гаварыць недарэчнае, балбатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. курелейсон < ст.-грэч. κύριε ἐλέησον ’божа памілуй’. Гэта сакральная формула вымаўлялася няясна. Адсюль значэнне ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́скабкі, паскыбкі ’астаткі ад валакна канапель, калі ўюць вяроўкі’ (Бяльк.). З паскубісі. Да паскубці < скубці (гл.). Словаўтваральныя фарманты (па‑ і ‑к‑) маюць дэмінутыўнае значэнне.⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́жджываць ’адвязваць лейцы’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад во́жджы ’лейцы’ (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая надае слову значэнне ’дзеянне, супрацьлеглае папярэдняму’, як развяза́ць, рассупо́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Мастацкі вобраз, створаны драматургам у п’есе, сцэнарыі, які ўвасабляецца ў сцэнічнай ігры акцёрам.

Увайсці ў ролю (таксама перан.: асвоіцца з якой-н. манерай паводзін).

Выйсці з ролі (таксама перан.: адступіць ад прынятай на сябе манеры).

Вытрымаць сваю ролю (перан.: не адступіць ад прынятай на сябе ролі, манеры).

У ролі каго-н. (таксама перан.: у якасці каго-н.).

Памяняцца ролямі (таксама перан.).

Ролі перамяніліся (таксама перан.: змяніліся ўзаемаадносіны людзей, суадносіны іх сіл).

2. Сукупнасць рэплік адной дзеючай асобы ў п’есе.

Перапісаць ролю.

3. Род, характар і ступень удзелу ў чым-н.

Р. асобы ў гісторыі.

Іграць ролю — мець уплыў, значэнне.

Названы фактар іграе тут вялікую ролю.

|| прым. ро́левы, -ая, -ае (да 1 знач. ў некаторых спалучэннях і да 2 знач.; спец.).

Ролевая ігра (з размеркаваннем роляў паміж удзельнікамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)