раме́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Займацца рамяством; быць рамеснікам (у 1 знач.). [Валодзя:] — Нам бы цяпер друкарню... Хоць бы маленькую, на шматтыражку.. Гэта справа размаху патрабуе, а мы пакуль што рамеснічаем. Новікаў.

2. перан. Працаваць без творчай ініцыятывы; быць рамеснікам (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

1. што. Наўмысна сарваць (зрываць) што‑н.; дзейнічаць супроць чаго‑н. шляхам сабатажу. Кулакі сабатавалі ўсе загады Савецкай улады: хавалі хлеб, дзе толькі маглі. Сяргейчык.

2. толькі незак. Займацца сабатажам. [Даніла:] — Але ты быў упэўнены, што хлопчык сабатуе. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус. варонеж., валаг. колотыритьзаймацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв. клата́рити се ’вандраваць, бадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́ндзіць ’абгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тылылы́ — пра балбатню: пыча́лі ны пяць часоў тылылы́ (мсцісл., Нар. лекс.), звычайна ў спалучэнні біць тылылы́ ‘гультаяваць, займацца нявартаснымі справамі’ (Янк. БФ, Сержп. Прык.). Параўн. укр. тили‑ли́, тілі‑лі́ позняе гукаперайманне з частковай рэдуплікацыяй (Смаль-Стоцкі, Приміт., 59). Звычайна ў музычных прыпевах; рус. дыял. талалы́‑балалы́ і пад. (Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 507). Гл. талала, тылі-тылі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.

1. што. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.

З. участак бульбай.

2. каго (што). Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).

З. льва ў клетку.

З. у турму.

3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).

З. за ўрокі.

З. за работу.

4. што. Глыбока ўваткнуць (разм.).

З. сякеру ў калодку.

|| незак. заса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нале́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; налёг, -лягла́ іе́гла, -лягло́ іе́гла; наля́ж; зак.

1. на каго-што. Наваліцца на каго-, што-н., націснуць сваім цяжарам.

Н. плячом на дзверы.

2. перан., на што. З сілай пачаць дзейнічаць якой-н. прыладай.

Н. на вёслы.

3. перан., на што. Пачаць энергічна рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

Н. на вучобу.

Н. на работу.

|| незак. наляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

світаць, рассвітаць, святлець, днець, віднець, развідняцца, развідняць, развідніваць, развіднівацца, зарэць-шарэць □ брацца на світанне, брацца на світанак, брацца на ранне, брацца на дзень, займацца на дзень, брацца на відно, займацца на свет, брацца на золак, займацца на золак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пачатко́вец, ‑коўца, м.

Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў. Калачынскі. // Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)