хітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Праяўляць хітрасць. Відаць, толькі гордасць не дазваляла прызнацца, як цяжка быць дачкой генерала, як даводзіцца хітрыць, каб не сказаць дома праўды, куды ідзеш. Карпюк. — Не, у мяне яшчэ ёсць справы, — Мядзведзеў хітрыў: ён не хацеў бесцырымонна выпраўляць капітана з кабінета. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ви́дно

1. безл., в знач. сказ. переводится формой глаг. віда́ць с имен., а при отрицании — с род.;

отсю́да всю дере́вню ви́дно адгэ́туль уся́ вёска віда́ць;

из-за горы́ до́ма не ви́дно з-за гары́ до́ма не віда́ць;

2. вводн. сл. віда́ць; (вероятно) напэ́ўна, ма́быць, му́сіць;

дождя́, ви́дно, не бу́дет дажджу́, віда́ць (ма́быць), не бу́дзе;

◊

ви́дно пти́цу по полёту посл. віда́ць па́на па халя́вах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пако́т 1 ’столь’ (ДАБМ, 755), поко́т, поку́т ’столь, гара’ (Шушк.), поко́т ’столь’ (Тарнацкі, Studia) ’шчыт дома, які закладзены бярвеннем’ (Шат.), ’жэрдкі, якія кладуць замест столі ў гумне ці на хляве’ (Бяльк.), ’жэрдкі для ўмацавання саломы на страсе’ (Сл. ПЗБ), поко́т, часцей поко́ты мн. ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пакаціць < каціць (гл.). Параўн. таксама павал.

Пако́т 2 ’кола’ (Анімілле), покато́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), пакатцо́ ’драўляная падстаўка круглай формы пад патэльню’ (Сл. ПЗБ), пакаты́ ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.). Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балко́н, ‑а, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.

2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.

[Іт. balcone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм. Раптоўна захапіць, застаць каго‑н. дзе‑н., у якім‑н. стане. Туравец, каб самалёты не засціглі яго на адкрытым месцы, заспяшаўся і хутка ўваліўся ў акопчык. Мележ. [Пётр] ішоў спяшаючыся, нібы баяўся, што спозніцца і тады не засцігне дома самога Мышкіна. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.

Разм.

1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся. Колас.

2. перан. (з адмоўем і дзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́граб, ‑а, м.

Яма з крытым верхам і сценамі з бярвення, якая служыць для захавання бульбы, гародніны. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. // Ніжняя частка дома, падвал, дзе захоўваюцца прадукты. Бульбу перанеслі ў сенцы, саставілі мяшкі наўкруг .. над пограбам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страхата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца пагрозай для каго‑н. Пазалочаны, сіняхвосты кукарэка, страхата для ўсіх суседніх пеўняў, станавіўся ў позу... Брыль.

2. у знач. вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). А дома ў нас страхата — кругом беспарадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяду́н, седуна, м.

Разм. Нерухавы, пасіўны, бяздзейны чалавек; дамасед. Жывуць там [у Назараўцы] шаўцы, краўцы, бондары ды цесляры — люд рамесны — сядзяць на месцы, іх за вуха з тае Назараўкі не выцягнеш. Таму і празвалі іх седунамі. Б. Стральцоў. А дзед кажа: — Я не сядун які-небудзь, каб дома ацірацца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)